вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыг.ст. на лініі Даўгаўпілс—Полацк. За 14 км на ПнЗ ад Полацка, 129 км ад Віцебска, каля шашы Полацк—Рыга. 1073 ж., 438 двароў (1995). Гімназія і пач. школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызанаў, сав. ваеннапалонных, ахвяраў фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІШАЎ Япанчэ Вагізавіч
(н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан),
вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-ртэхн. н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУг. Харкаў, з 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
Тв.:
Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕСІЛА́Й II
(каля 442 — каля 358 да н.э.),
цар Спарты [401—358 да н.э.], палкаводзец, дыпламат. У 396—394 паспяхова ваяваў з Персіяй, але адкліканы ў сувязі з Карынфскай вайной (395—387). Пасля Анталкідава міру 387 (або 386) аднавіў гегемонію Спарты ў Грэцыі. У 378—362 ваяваў з Эпамінондам, у 361—360 удзельнічаў у вайне егіпцян з персамі. Памёр у час вяртання з Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МАЎ МОСТ,
ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДРЫ́ЖЫН,
вёска ў Беларусі, у Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на паўд.-зах. беразе воз. Пясчанае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Кастрычнік». За 28 км на Пд ад г. Іванава, 168 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 917 ж., 332 двары (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз.сувязі. Каля Ажрыжына стаянка канца палеаліту — пач. мезаліту (11—6-е тысячагоддзі да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРНЫ,
пасёлак у Беларусі, у Кліноцкім с/с Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл., на р. Волма. Цэнтр рыбгаса «Волма». За 25 км на З ад г. Чэрвень, 50 км ад Мінска і чыг. ст. Мінск. 395 ж., 157 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі. Музей польскага кампазітара С.Манюшкі, помнік на месцы б. сядзібы Убель, дзе нарадзіўся кампазітар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРА́НЫ,
вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Сцвіга. Цэнтр сельсавета і калгаса «Савецкая Беларусь». За 29 км на Пд ад г. Жыткавічы, 300 км ад Гомеля. 608 ж., 250 двароў (1994). Дрэваапрацоўчы цэх Прыпяцкага запаведніка, Азяранскае лясніцтва. Сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, б-ка, бальніца, дзіцячы сад, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Селішчы ранняга жал. веку і эпохі феадалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз.сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЧКА,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Глыбачка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 40 км на ПнУ ад Ушач, 85 км ад Віцебска, 37 км ад чыг. ст. Полацк. 827 ж., 336 двароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнікі прыроды Глыбачанскія валуны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ЗНА,
вёска ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 92 км ад Гродна. 509 ж., 183 двары (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі. У 1866—67 дзейнічала Гнезнаўская суконная мануфактура, Помнікі архітэктуры — Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела (16—19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).