БАЖА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (1.9.1917, в. Труфанцава Барысаглебскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 29.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв.Арміі з 1938. На фронце з 1941. Камандзір гарматы ст. сяржант Бажанаў вызначыўся ў баі на тэр. Магілёўскай вобл.: пры адбіцці варожай контратакі каля в. Гаршкова Шклоўскага р-на, калі ў гарматнага разліку скончыліся боепрыпасы, Бажанаў з гранатамі кінуўся пад варожы танк.
расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат А.Р.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.-фельдцэйхмайстар рус.арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыятар заснавання Вольнага эканам.т-ва (1765) і яго першы прэзідэнт. З 1775 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ХАРАЎ (Барыс Сяргеевіч) (10.9.1902, г.п. Дзямянск Наўгародскай вобл., Расія — 16.7.1944),
савецкі военачальнік, ген.-м.танк. войскаў (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1932). У Чырв.Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну камандуючы танк. дывізіяй і 9-м танк. корпусам, які за ўдзел у Бабруйскай аперацыі 1944 атрымаў ганаровае найменне «Бабруйскага», за ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ўзнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. Загінуў каля в. Шакуны Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙСКІ,
зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб’яднанняў у відах узбр. сіл (акрамя ВПС і ВМФ), а таксама абагульняльная назва сіл і сродкаў аператыўнага і тэр. аб’яднанняў (войскі фронту, войскі арміі, войскі ваеннай акругі і інш.), злучэнняў і аб’яднанняў, якія выконваюць пэўную задачу (войскі прыкрыцця, войскі умацаваных раёнаў і інш.). Гл. таксама Войскі проціпаветранай абароны, Войскі сувязі, Дарожныя войскі, Інжынерныя войскі, Паветрана-дэсантныя войскі, Пагранічныя войскі, Ракетныя войскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АД’ЮТА́НТ [ад лац. adjutans (adjutantis) які дапамагае],
1) афіцэр (у арміях некат. дзяржаў таксама прапаршчык, мічман) пры начальніку для розных даручэнняў і дапамогі ў кіраўніцтве воінскімі падраздзяленнямі.
2) У дарэв.рус.арміі з 17 ст. пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах.
3) Прыдворны ваен. чын у свіце манарха (генерал-ад’ютант, флігель-ад’ютант).
4) У Францыі ў 19 ст. афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКІ (Канстанцін Іванавіч) (15.12.1913, г. Быхаў — 22.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв.Арміі з 1934. Скончыў Бабруйскае танк. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся ў ліп. 1944 пры вызваленні Латвіі: танк. батальён пад яго камандаваннем двойчы прарываў умацаванні ворага, за 8 дзён наступлення прайшоў каля 300 км, знішчыў 12 танкаў, 8 танкетак, каля 50 гармат. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЦКІ ((Wysocki) Юзаф) (1809, каля г. Тульчын, Украіна — 31.12.1873),
польскі паліт. дзеяч, генерал. Удзельнік паўстання 1830—31, пасля яго паражэння ў эміграцыі. Адзін з кіраўнікоў Польскага дэмакратычнага таварыства. На чале легіёна палякаў-добраахвотнікаў у 1848—49 змагаўся ў венг.рэв.арміі супраць габсбургскіх войск. У час паўстання 1863—64 часовы кіраўнік Ваен. камісіі ў Кракаве, на чале ўзбр. атрада змагаўся на Валыні. Пасля паражэння паўстання эмігрыраваў у Францыю.
в. Невіс, Сент-Кітс і Невіс — 12.7.1804], дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць 1775—83 карыстаўся папулярнасцю як аратар і публіцыст. У 1776—81 у арміі, сакратар Дж.Вашынгтона. Лідэр партыі федэралістаў з 1789. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі на англ. ўзор. У 1789—95 міністр фінансаў. Адстойваў неабходнасць цэнтралізаванай дзяржавы, якая спрыяе развіццю капіталіст. сістэмы гаспадаркі. Ініцыятар заключэння нявыгаднага для ЗША дагавора (1794) з Англіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Сямён Шоламавіч) (20.12.1915, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 23.4.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Тамбоўскае кав. вучылішча (1942). У Чырв.Арміі з 1935. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Бранскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах. Камандзір узвода сувязі лейтэнант Гурэвіч вызначыўся ў ноч на 25.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад с. Даматкань Днепрапятроўскай вобл. (Украіна). Пасля вайны працаваў у Мінску на прамысл. прадпрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАШО́Ў (Іван Міхайлавіч) (26.9.1911, г. Лепель Віцебскай вобл. — 8.5.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1936), Ваен.-паветр. акадэмію (1943). У Чырв.Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е. — удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны. У 1943 зрабіў 94 баявыя вылеты. У час аднаго з баёў трапіў у палон, уцёк, прабраўся да сваіх. Страціў нагу, але лятаў на баявыя заданні.