ДРУЖЫ́ЛАВІЧЫ,

вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Іванава—в. Моталь. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад Іванава, 152 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 666 ж., 243 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1777).

т. 6, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРУЙСК,

вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на р. Друйка, на аўтадарозе Браслаў—Друя. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнУ ад Браслава, 230 км ад Віцебска, 11 км ад чыг. ст. Друя. 312 ж., 92 двары (1997). Цагельны з-д. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫ́ЧЫН,

вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Пціч, на аўтадарозе Асіповічы — в. Шышчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 33 км на ПдЗ ад Асіповіч, 194 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Фалічы. 285 ж., 110 двароў (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́БРАЎКА,

вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Ушачы—Ула. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на У ад Ушачаў, 100 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Полацк. 441 ж., 150 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 6, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́ЖАЎКА,

вёска ў Чавускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Проня, на аўтадарозе Чавусы—Слаўгарад. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на Пд ад г. Чавусы. 62 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Чавусы. 269 ж., 106 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. З брацкія магілы сав. воінаў.

т. 6, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭ́МБРАВА,

вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Спушанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на З ад Шчучына, 46 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Скідзель. 612 ж., 204 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква, касцёл.

т. 6, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́РЫ,

вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пд ад г.п. Ушачы, 164 км ад Віцебска, 26 км ад чыг. ст. Лепель. 293 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму і сав. воінаў.

т. 6, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАБАЛО́ЦЦЕ,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад горада і 2 км ад чыг. ст. Смалявічы, 36 км ад Мінска. 763 ж., 262 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Георгіеўская царква (пач. 20 ст.).

т. 6, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАВУ́ЦЦЕ,

вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Авута, на аўтадарозе Дзісна — в. Лужкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад Міёраў, 155 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Зябкі. 401 ж., 145 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Магіла ахвяр фашызму.

т. 6, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАДРО́ЎЕ,

вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Адроў, на аўтадарозе Мінск—Масква. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на З ад г. Орша, 88 км ад Віцебска, 12 км ад чыг. ст. Коханава. 329 ж., 128 двароў (1997). Пач. школа, б-ка. Каля вёскі селішча жал. веку і ранняга сярэдневякоўя.

т. 6, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)