МАЛЕ́РБ ((Malherbe) Франсуа) (каля 1555, г. Кан, Францыя—16.10.1628),
французскі паэт; пачынальнік паэзіі франц. класіцызму. Пісаў оды, гімны, стансы, санеты, эпіграмы, элегіі (напр., «Каралю Генрыху Вялікаму з прычыны ўзяцця Марселя», 1596; «Суцяшэнне пана дзю Пер’е з выпадку смерці яго дачкі», 1598—99, і інш.). У процівагу П.Рансару і паэтам «Плеяды» выступаў за чысціню, абагачэнне і нарматыўнасць літ. мовы («Каментарыі да Дэпорта», 1600), патрабаваў дакладнага размежавання жанраў, стройнай кампазіцыі, гармоніі стылю і дасканаласці рытмікі.
Тв.:
Рус.пер. — [Стихи] // Колесо фортуны: Из европейской поэзии XVII в. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е СВІНО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 37 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 1,06 км², даўж. каля 2,9 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі каля 7,3 км. Пл. вадазбору 12,9 км². Схілы катлавіны выш. да 20 м (на Пд да 10 м), пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і З нізкія, пясчаныя. Дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй ілістае і сапрапелістае. Злучана пратокай з воз.Вялікае Свіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т. л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАНА́С»,
кіргізскі гераічны эпас. Складаецца з 3 сюжэтных частак: «Манас», «Семетэй», «Сейтэк». Уключае фалькл. творы пра жыццё і подзвігі абаронцаў кірг. зямлі ад чужаземных захопнікаў — волата і хана Манаса і яго пераемнікаў сына Семетэя і ўнука Сейтэка. Ствараўся і выконваўся песнярамі-казачнікамі (манасчы). Вядома 18 варыянтаў (асобныя з іх маюць больш за паўмільёна вершаваных радкоў). Упершыню запісаны ў 1-й пал. 19 ст. Вызначаецца багатай вобразнасцю, казачна-міфалагічнымі элементамі, гіпербалізацыяй.
Публ.:
Рус.пер. — Манас. М., 1960.
Літ.:
«Манас» — героический эпос киргизского народа. Фрунзе, 1968;
Кыдырбаева Р.З. Генезис эпоса «Манас». Фрунзе, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГЫШЛА́К,
паўвостраў на ўсх. узбярэжжы Каспійскага м., у Казахстане. Удаецца ў мора прыблізна на 250 км. Асн.ч. — горы Мангістау (выш. да 556 м, г. Бесшокы); на Пд плато Мангышлак (выш. 200—275 м) з асобнымі саланчаковымі ўпадзінамі, днішчы якіх ляжаць ніжэй узр. мора (Карагіе, -132 м, і Каунды, -57 м); на Пн нізкая акумулятыўная раўніна п-ва Бузачы. Пераважаюць гліністыя, палыновыя, саланчаковыя, месцамі пясчаныя і камяністыя пустыні. Клімат кантынентальны, сухі. Ападкаў каля 160 ммза год. Расліннасць пустынная. Радовішчы нафты, газу, марганцу і фасфарытаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́Н ((Manin) Даніэле) (13.5.1804, г. Венецыя, Італія — 22.9.1857),
дзеяч італьян.нац.-вызв. руху ў перыяд Рысарджымента. Адвакат. Вучыўся ў Падуанскім ун-це. У 1846—47 кіраўнік ліберальнага руху за аўтаномію Венецыі ў складзе Аўстр. імперыі. У снеж. 1847 арыштаваны. У пачатку рэвалюцыі 1848—49 у Італіі ўзначаліў нар. паўстанне ў Венецыі (вызвалены паўстанцамі з турмы) супраць аўстр. панавання. 22.3.1848 абвясціў Венецыю незалежнай рэспублікай і 23 сак. выбраны яе прэзідэнтам (з жн. 1848 дыктатар). Пасля задушэння рэспублікі аўстр. войскамі (жн. 1849) эмігрыраваў у Францыю. З 1854 прыхільнік аб’яднання Італіі вакол Сардзінскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́ЙБА (Maracaibo),
возера (лагуна) у Венесуэле, у тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха на З і Кардыльера-дэ-Мерыда на У, на Пд ад Венесуэльскага зал. Карыбскага м., з якім з’яднана мелкаводным (2—4 м) пралівам. Пл. 16,3 тыс.км², глыб. на Пд да 250 м. Берагі нізінныя, забалочаныя. У М. ўпадае каля 50 рэк. Плошча возера скарачаецца з-за інтэнсіўнага намнажэння алювіяльных асадкаў. Суднаходства. У раёне М. вядзецца здабыча нафты. На зах. беразе праліва марскі нафтавы порт Маракайба. Праз праліў пабудаваны мост даўж. 8,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́ КЛІ́МАТ, акіянічны клімат,
клімат, які фарміруецца ва ўмовах пераважнага ўздзеяння на атмасферу акіянічных прастораў. Пашыраны пераважна над акіянамі, а таксама над часткамі мацерыкоў, на якія ўплываюць паветр. масы акіянічнага паходжання (напр., над Зах. Еўропай, дзе пануе зах. перанос ветру). Ад кантынентальнага клімату адрозніваецца параўнальна невял. ваганнямі т-ры і значнай вільготнасцю, халаднаватым летам і мяккай зімой (ва ўмераных шыротах), большай воблачнасцю, моцнымі вятрамі, больш познім (на 1—2 месяцы) надыходам самых высокіх і самых нізкіх т-р, вясной больш халоднай за восень і адсутнасцю пастаяннага ўстойлівага снегавога покрыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ІГО́ЛКІ,
іголкавыя (Syngnathidae), сямейства рыб атр. колюшкападобных (пучкашчэлепных). Каля 50 родаў, больш за 180 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некат. віды — у прэсных вадаёмах. У Азоўскім, Балтыйскім, Каспійскім, Чорным і Японскім м. трапляюцца 3 роды: марскія канькі, іголкі-рыбы (Syngnathus) і марское шыла (Nerophis).
Даўж. да 60 см. Цела ўкрыта касцянымі кольцамі. Афарбоўка зменлівая. Ёсць спінны плаўнік, у некат. відаў — грудныя і хваставы. Шчэлепы ў выглядзе пучкоў. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Самка адкладвае ікру ў вывадковую камеру самца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУ́ГА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 36 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км², даўж. 810 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 11,5 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м (на У да 10 м), пераважна пад лугам, на У разараныя. Берагі сплавінныя, на ПнУ пясчаныя, забалочаныя. Дно выслана сапрапелем, на У і Пн уздоўж берагоў да глыб. 1 м трапляюцца пясчаныя адклады. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае р. Маруга.