адзін з буйнейшых будыйскіх пячорных храмаў Кітая, за 15 км на Пд ад г. Лаян (прав. Хэнань). Высечаны ў 495—898 у вапняковых скалах на берагах р. Іхэ. Складаецца з некалькіх соцень пячор (галоўныя — Біньян, 500—523; Фынсянь, 627—675) са шматлікімі статуямі будыйскіх божастваў, у т. л. Буды Вайрачана (672—676, выш. каля 15 м), рэльефамі, што ўвасабляюць слуг, манахаў, нябесных танцоўшчыц, святочныя працэсіі. Для манум.-велічнай скульптуры храма характэрны вытанчанасць прапорцый, графічная дакладнасць дэталей у спалучэнні з пластычна-мяккай трактоўкай форм. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК IX (Louis) Святы
(25.4. 1214, г. Пуасі, Францыя — 25.8.1270),
кароль Францыі [1226—70]. 3 дынастыі Капетынгаў. Правёў шэраг рэформ па цэнтралізацыі дзярж. улады, заснаваў у Парыжы асобую суд. палату (т.зв. парламент), якая стала вышэйшай у дзяржаве апеляцыйнай інстанцыяй і атрымала важныя адм. функцыі. Пачаў чаканіць паўнавартасную залатую і сярэбраную манеты. У 1248 узначаліў 7-ы крыжовы паход, але ў 1250 трапіў у егіп. палон (вызвалены за вялізны выкуп). У 1259 уступіў Англіі прав. Гіень. Узначаліў 8-ы крыжовы паход (у Туніс), у час якога памёр. Кананізаваны каталіцкай царквой у 1297.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
сістэматызаваны заканадаўчы акт, які рэгулюе лясныя праваадносіны. Прыняты 21.6.1979. Уключае прэамбулу, 7 раздзелаў, 128 артыкулаў. 1-ы раздзел прысвечаны агульным пытанням: вызначае задачы ляснога заканадаўства, склад дзярж. ляснога фонду, замацоўвае дзярж. ўласнасць на лясы; 2-і раздзел прысвечаны пытанням лесакарыстання; 3-і — пытанням аднаўлення і павелічэння прадукцыйнасці лясоў; 4-ы ахове і абароне лясоў; 5-ы — дзярж. ўліку лясоў, дзярж.лясному кадастру і лесаўпарадкаванню; 6-ы прадугледжвае віды парушэнняў ляснога заканадаўства і адказнасць за іх; 7-ы прысвечаны міжнар. дагаворам у галіне лясных адносін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГНІЕВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць метал.магній або яго злучэнні ў колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Да М.р. адносяць больш за 100 мінералаў, у т. л.брусіт (41,7% магнію), магнезіт (28,8%), даламіт (18,2%), кізерыт (17,6%), бішафіт (12%), лангбейніт (11,7%), эпсаміт (9,9%), каініт (9,8%), карналіт (8,8%), расолы (2% MgO) і марскую ваду (0,13%). Асн.прамысл. радовішчы — асадкавыя, другасныя — метамарфічныя і гіпергенныя. Радовішчы ў Расіі, Бразіліі, Індыі, Аўстраліі, ЗША і інш. На Беларусі ў якасці М.р. выкарыстоўваюцца карналіт і дэвонскія расолы ў Прыпяцкім саляносным басейне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ТНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
рэчывы, магн. ўласцівасці якіх абумоўліваюць іх выкарыстанне ў тэхніцы. Асн. характарыстыка М.м. — намагнічанасць. Пры т-ры, ніжэйшай за т-ру магн. ўпарадкавання (гл.Кюры пункт), М.м. — ферамагнетыкі і ферымагнетыкі маюць самаадвольную намагнічанасць. Паводле комплексу магн. уласцівасцей падзяляюць на магнітамяккія матэрыялы, магнітацвёрдыя матэрыялы і матэрыялы спец. прызначэння (магнітастрыкцыйныя матэрыялы, тэрмамагнітныя матэрыялы, магнітааптычныя і ЗВЧ матэрыялы). Выкарыстоўваюць у электра- і радыётэхніцы, электроніцы, выліч. тэхніцы і інш.
Літ.:
Мишин Д.Д. Магнитные материалы. 2 изд. М., 1991;
Преображенский АА, Бишард Е.Г. Магнитные материалы и элементы. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГУ́ТНАСЦІ КАЭФІЦЫЕ́НТ, косінус фі, адносіны актыўнай магутнасці пераменнага эл. току да поўнай магутнасці. У ланцугах сінусаідальнага току роўны косінусу вугла зруху фаз паміж напружаннем і токам:
, дзе R — актыўнае, Z — поўнае супраціўленне эл. ланцуга.
Актыўная магутнасць Pэл. ланцуга прапарцыянальна М.к.:
, дзе U — напружанне, I — ток. Для кампенсацыі зруху фаз і падтрымання значэння М.к. блізкім да 1 выкарыстоўваюць спец. прыстасаванні (сінхронныя кампенсатары, батарэі кандэнсатараў і інш.). Для прадпрыемстваў — спажыўцоў эл. энергіі дапускаецца М.к. не ніжэй за 0,9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖЭ́ЙКА (Павел Віктаравіч) (28.12.1911, в. Сапажкі Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 19.1.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1933), Арэнбургскую школу лётчыкаў і лётчыкаў-назіральнікаў (1935). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: ваенком авіяэскадрыллі, палка, камандзір авіяэскадрыллі, нам. камандзіра палка. Маёр М. вызначыўся ў баях за Карпаты на тэр. Венгрыі, Чэхаславакіі: зрабіў 112 вылетаў на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі ворага. Да 1950 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я БЕРАСТАВІ́ЦА,
вёска ў Бераставіцкім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Вял. Бераставіца—Гродна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад г.п.Вял. Бераставіца, 49 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Бераставіца. 1340 ж., 476 двароў (1999). Сумеснае прадпрыемства «Тандэм», райаграпрамтэхніка і райсельгасхімія. Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 3 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Царква, касцёл. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзібны дом (18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я ВО́СМАТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,58 км², даўж. каля 1,9 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі каля 5,6 км. Пл. вадазбору 13,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м (на У да 7 м), параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе шыр. 5—10 м, на Пд да 30 м. Дно пясчанае, месцамі ілістае. Злучана пратокай з воз.Вялікая Восмата.