метад рэнтгеналагічнага даследавання чэрапа ў розных праекцыях. Пры К. робяць аглядныя (бакавыя, пярэдне-заднія, заднія, аксіяльныя, паўаксіяльныя) і прыцэльныя (для ўдакладнення стану асобных участкаў чэрапа — насавых, скулавых касцей, соскападобных адросткаў, сківіцы і інш.) здымкі, выяўляюць інтрацэрэбральныя кальцынаты пры таксаплазмозе, цыстыцэркозе, абвапнаванні ў пухлінах галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МАНЬ,
возера ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Нёман, за 38 км на ПнЗадг. Стоўбцы, у паўд.ч. Налібоцкай пушчы. Пл. 0,92 км², даўж. 1,2 км, найб. шыр 1,1 км. Схілы катлавіны спадзістыя, парослыя лесам. Уздоўж берагоў зарастае. Упадаюць р. Блюшка і меліярац. канал, выцякае р. Кроманка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка, за 20 км на Пдадг. Полацк. Пл. 0,32 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 3,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,7 км. Пл. вадазбору 5,75 км². Схілы катлавіны выш. да 5 4, пад лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛАЕ ВО́ЗЕРА,
у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Быстрыца, за 38 км на ПнУадг. Глыбокае. Пл. 0,25 км², даўж. 620 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. 3 м, пад хмызняком. На ПнУ выцякае ручай у р. Быстрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́НАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Друць, за 22 км на ПнЗадг. Рагачоў. Пл. 0,96 км², даўж. 1,9 км, шыр. 700 м, найб.глыб. 10 м. Пл. вадазбору 23,6 км². Схілы катлавіны на Пд і У параслі хмызняком. Сцёк у р. Друць па р. Заазер’е і ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЫ́ННАЯ, Крушынная канава,
рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 255 км². Пачынаецца за 4 км на Пдадв. Слабада Лельчыцкага р-на. Цячэ пераважна па Нац. парку «Прыпяцкі», у ніжнім цячэнні перасякае рэчышча р. Свінавод. На працягу каля 20 км рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЫ́ ГІ́РАЎ,
возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро за 5 км на Уадг. Рэчыца. Пл. 0,26 км², даўж. 3,4 км, найб.шыр. 80 м, даўж. берагавой лініі каля 7,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. 2 м, пясчаныя. Берагі пераважна забалочаныя. Злучана ручаямі з воз. Гадынь і р. Дняпро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЗІСу медыцыне,
пры хваробе рэзкая змена стану хворага (як правіла, да паляпшэння). Напр., пры інфекц. хваробах К. праяўляецца раптоўнай нармалізацыяй т-ры цела, моцным («праліўным») потавыдзяленнем, слабасцю, санлівасцю, інш. раз падзеннем сардэчнай дзейнасці. Ад К. адрозніваюць т.зв. несапраўдны К., ці псеўдакрызіс, пры якім паніжэнне т-ры цела і паляпшэнне стану хворага часовыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЯЛО́ГІЯ (адкрыя... + ...логія),
навука пра прыродныя аб’екты і працэсы, якія адбываюцца ў крыясферы. Даследуе фіз., хім. і мінералагічныя змены вады пры т-ры ніжэй пункта яе замярзання, а таксама прыродныя целы, якія ўзнікаюць пры адмоўных т-рах (атм. льды, наземныя і марскія зледзяненні, шматгадовая мерзлата). Падзяляецца на гляцыялогію і геакрыялогію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТЫВА́ЦЫЯ (ад позналац. cultivo апрацоўваю),
рыхленне (без пераварочвання) апрацаванай глебы з падразаннем пустазелля. У выніку К. паляпшаецца паветраны і водны рэжым глебы, узмацняецца дзейнасць глебавых мікраарганізмаў, забяспечваюцца лепшыя ўмовы для прарастання насення культ. раслін, іх росту і развіцця. Праводзіцца прычапнымі і навяснымі культыватарамі з рабочымі органамі розных тыпаў. Бывае суцэльнай і міжрадковай.