БРА́НТЫНГ ((Branting) Карл Яльмар) (23.11.1860, Стакгольм — 24.2.1925),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Швецыі. Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідэраў с.-д. партыі Швецыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала, Бернскага інтэрнацыянала. Дэпутат рыксдага (1896—1902). Старшыня выканкома СДПШ (з 1907). Прэм’ер-міністр Швецыі ў 1920, 1921 — 23 і 1924—25. Узначаліў у Швецыі рух за далучэнне да Лігі Нацый. Вядомы вырашэннем міжнар. спрэчак па правах малых нацыянальнасцей. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з К.Ланге).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЛО́Ў (Яўген Данілавіч) (н. 29.10.1924, в. Стрыжанёва Лёзненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-патафізіёлаг. Д-рмед.н. (1972). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1955 у Бел.НДІ гематалогіі і пералівання крыві (з 1973 дырэктар). Працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішачнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай валакністага сарбенту — фасфату цэлюлозы.
Тв.:
Получение бесцитратной крови с применением фосфата целлюлозы. Мн., 1971 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАРАЎ (Георгій Аляксандравіч) (6.8.1925, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл., Расія — 29.8.1974),
савецкі энтамолаг. Чл.-кар.АНСССР (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1952 у Заалагічным ін-це АНСССР, з 1955 у Ін-це эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл АНСССР. Навук. працы па дынаміцы колькасці папуляцый насякомых і сістэматыцы насякомых-энтамафагаў, праблемах біял. барацьбы з насякомымі-шкоднікамі, экалогіі перапончатакрылых. Прапанаваў канцэпцыю змены фактараў у рэгуляцыі колькасці шкодных насякомых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ПРЫЛАДАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1936 у Віцебску як іголкавы з-д (у 1917—29 прыватныя іголкавыя майстэрні). У 1951—59 з-д «Металмаш», з 1990 акц.т-ва. Дзейнічаюць цэхі: рамонтна-мех., зборачны, аддзелачна-гальванічны, бранзалетаў, энергацэх; участкі: шкла, зборкі, інструментальны. Асн. прадукцыя (1996): гадзіннікі наручныя і кішэнныя «Вымпел», карпусы для гадзіннікаў інш. марак, бранзалеты, рамяні, біжутэрыя, фурнітура, дэталі для мэблі, стэтафанендаскопы для медыцыны, царк. начынне (абклады для абразоў, крыжы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т.
Засн. ў 1965 як Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці. З 1995 ун-т. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: канструктарска-тэхналагічны; эканоміка-тэхналагічны; механіка-тэхналагічны; завочны; дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1989. Ун-т мае 2 н.-д. лабараторыі, выліч. цэнтр, музей гісторыі ун-та, спарт. комплекс, эксперыментальна-доследнае прадпрыемства. З 1980 выдае зборнік навук. прац (у 2 частках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́КСХАЛ»
(Vauxhall),
легкавы аўтамабіль канцэрна «Джэнерал мотарс». Уніфікаваны з аўтамабілем «Опель» (мадэль з правабакавым рулявым кіраваннем, разлічаная на англ. рынак, наз. «Воксхал», астатнія — «Опель», напр. «Воксхал-Кавалер» адпавядае «Опель-Вектра», «Воксхал-Карлтан» — «Опель-Амега»). З 1979 вырабляюцца аўтамабілі малога і сярэдняга класа. Рабочы аб’ём рухавіка ад 1,25 да 2,8 л, магутнасць ад 42 да 110 кВт, скорасць да 220 км/гадз.
Да арт.«Воксхал». Легкавы аўтамабіль «Воксхал-Вектра».
румынскі рэжысёр. Нар.арт. Румыніі (1959). У тэатры з 1913. З 1947 гал. рэжысёр Нац.т-ра ў Бухарэсце, з 1967 дырэктар Драм.т-ра ў Брашове. Садзейнічаў уключэнню ў рэпертуар нац. драматургіі, развіццю рэаліст. традыцый: «Безыменная зорка» М.Себасцьяна, «Рэвізор» М.Гогаля, «Самадуры» К.Гальдоні. Дзярж. прэміі Румыніі 1954 («Згубленае пісьмо» І.Л.Караджале) і 1957 («Асабістая справа» А.П.Штэйна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІ ІБН АБІ́ ТА́ЛІБ (604 ?, Мекка — 24.1.661),
чацвёрты праведны халіф [656—661], стрыечны брат і зяць прарока Мухамеда, адзін з першых паслядоўнікаў і сакратар прарока; духоўны галава шыітаў. Абвешчаны халіфам у Медыне пасля забойства яго папярэдніка Асмана. У «вярблюджай бітве» пад Басрай (снеж. 656) разбіў асн. сілы праціўніка. У 657 з-за нерашучасці ў барацьбе з сірыйскім намеснікам Муавіяй 12 тыс. воінаў, якія сталі звацца харыджытамі, пакінулі, а пазней забілі Алі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЎСКІ МІР 1660,
мірны дагавор паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай з яе саюзнікамі Аўстрыяй і Брандэнбургам. Падпісаны 3.5.1660 у Аліўскім манастыры паблізу Гданьска пры пасрэдніцтве Францыі. Завяршыў (разам зКапенгагенскім мірам 1660) Паўночную вайну 1655—60. Паводле Аліўскага міру кароль Рэчы Паспалітай Ян II Казімір адмовіўся ад прэтэнзій на швед. карону. Швецыя замацавала за сабой Эстляндыю з в-вам Эзель і амаль усю Ліфляндыю, захопленыя ёй у 16 — пач. 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬДО́НА (Ганна; 1309 ці 1310 — 26.5.1339),
дачка вял. князя ВКЛГедзіміна. У 1325 (паводле інш. звестак 1323) аддадзена замуж за сына польск. караля Уладзіслава I Лакеткі Казіміра (з 1333 польскі кароль Казімір III). Гэты дынастычны шлюб быў заключаны дзеля ўмацавання саюзу паміж ВКЛ Польшчай з мэтаю сумеснай барацьбы супраць Тэўтонскага ордэна. Вынікам збліжэння дзяржаў стаў сумесны паспяховы паход на Брандэнбург 1326 на чале зкн.Давыдам Гарадзенскім.