чэшская сярэбраная манета. Вырабляўся з пач. 14 ст. да сярэдзіны 16 ст. пры Вацлаве II, Яне I, Карле I, Вацлаве IV, хутка пашырыўся ў Еўропе. УВКЛ 14—15 ст. складаў аснову грашовай гаспадаркі; гэты час вядомы як «перыяд пражскага гроша».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЛО́Н,
даўні від бел.нар. мэблі. Рабілі з тоўстай дошкі на 4 ножках, нярэдка з расколатага дрэва з 4 роўна падпілаванымі сукамі, якія служылі ножкамі (часам — на 2 ножках з аднаго канца, другі клалі на лаву). Самаробныя У. трапляюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬДЗЕНЕ́Ж (франц. boule de neige літар. снегавы ком), снегавы шар,
дэкаратыўная стэрыльная садовая форма каліны звычайнай (Viburnum opulusvar. sterilis). У бульдзенежы ўсе кветкі ў суквецці стэрыльныя, і іх распасцёртыя вяночкі ўтвараюць шарападобнае белае суквецце, якое мае выгляд снегавога камяка, учас цвіцення (май—чэрвень) расліны нібы ўкрыты імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЬЕ́НДА (ісп. hacienda),
буйное памесце ў большасці лац.-амер. краін. Пачалі стварацца пасля захопу ісп. каланізатарамі зямель карэннага насельніцтва. У канцы 16 — пач. 17 ст. ператварыліся ў спадчынныя феад. памесці, да якіх былі прымацаваны індзейцы, абавязаныя працаваць на памешчыкаў. У цяперашні час асьенды — асн. тып буйнога зямельнага ўладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́К (сапр.Арлова) Валянціна Іванаўна
(н. 28.4.1953, в. Смалічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1975). Настаўнічала, працавала журналісткаю. З 1992 учас. «Беларусь». Друкуецца з 1987. Аўтар зб-каў вершаў «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994). У лірыцы побач з інш. распрацоўвае хрысціянскія матывы і вобразы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫ́КУЛЫ КАНФЕДЭРА́ЦЫІ (The articles of Confederation),
першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў часВайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б.англ. калоній уПаўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЛІЕНТАЛЬ (Lilienthal) Ота (23.5.1848, г. Анклам, Германія — 10.8.1896),
нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі. Канструяваў планёры, у 1891—96 выканаў на іх каля 2 тыс. палётаў. Даказаў залежнасць паміж пад’ёмнай сілай, лабавым супраціўленнем і вуглом атакі крыла (т.зв. паляра Ліліенталя). Растлумачыў прычыны лунання птушак. Загінуў учас палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАВІЦКАЯ ЦУКЕ́РАЧНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала з 1910 умяст. Ляхавічы Слуцкага пав. (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобл.). Мела аддзяленні: варыльнае, карамельнае, сушыльнае, упаковачнае. Працавала больш за 50 чал. Разбурана ў 1-й сусв. вайну, адноўлена і зноў разбурана ў Вял.Айч. вайну. У пасляваенны час пераабсталявана ў кансервавы з-д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВЫ ПРЫ́СТАЎ,
службовая асоба судовага выканаўчага вядзення, у абавязкі якой уваходзяць ажыццяўленне прымусовага выканання суд. рашэнняў па цывільных і гасп. справах, а таксама назіранне за захаваннем парадку ў чассуд. пасяджэнняў. Пасада С.п. ў Рэспубліцы Беларусь прадугледжана Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮЛІЯ́НСКІ КАЛЯНДА́Р,
каляндар, уведзены ў 46 да н.э. ў Стараж. Рыме. Адлік па ім пачаўся з 1 студз. 45 да н.э. Атрымаў назву старога стылю пасля яго замены ў 1582 у шэрагу краін Еўропы (пазней — у большасці краін свету) грыгарыянскім календаром (новым стылем). Гл. таксама Час.