тэрмапластычныя фенола-фармальдэгідныя смолы. Шклопадобныя рэчывы (кавалкі, гранулы) ад светла-жоўтага да цёмна-чырвонага колеру, шчыльн. каля 1200 кг/м³. Раствараюцца ў спіртах, кетонах, фенолах, водных растворах шчолачаў. У вадзе набракаюць і размякчаюцца. Ацвярджэнне адбываецца толькі ў прысутнасці ацвярджальнікаў (пераважнагексаметылентэтраміну). Выкарыстоўваюць у вытв-сці прэс-матэрыялаў, ліцейных форм, лакаў, пенапластаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́ ПАРК,
нацыянальны або прыродны парк, створаны на акваторыі мора; катэгорыя прыродных асабліва ахоўных тэрыторый. Звычайна ўключае паласу марскога ўзбярэжжа мацерыка, астравоў ці цэлыя астравы. Агульная колькасць М.п. каля 200 (пераважна ў ЗША і Японіі). Першы М.п. у б.СССР створаны каля г. Уладзівасток у 1979 на тэр.Далёкаўсходняга марскога запаведніка. Гл. таксама Нацыянальныя паркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКІ́ (ад франц. maquis зараснікі вечназялёнага калючага цяжкапраходнага кустоўя),
адна з назваў франц. партызан, якія ў час 2-й сусв. вайны ў 1940—44 дзейнічалі супраць ням.-фаш. акупантаў; састаўная частка Руху Супраціўлення Францыі. Базіраваліся пераважна ў лясах і горных раёнах. У некаторых атрадах М. змагаліся сав. ваеннапалонныя, што ўцяклі з ням. канцлагераў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГАЛУ́РУ,
горад на Пд Індыі, у штаце Карнатака. 237 тыс.ж. (1991). Порт на Аравійскім м. (вываз кавы. сандалавай драўніны, вострых прыпраў, копры, жал. руды). Аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., чорная металургія, буд. матэрыялаў, харчовая. Ганчарна-керамічная вытв-сць, перапрацоўка кавы і інш.с.-г. сыравіны. З-дхім. угнаенняў. Саматужнае рамяство (пераважна ткацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НСЕЛЬКЯ,
града ўзвышшаў і нізкагор’яў, пераважна ў Фінляндыі, а таксама ў Нарвегіі і Расіі (Карэлія і Мурманская вобл.). Даўж. 750 км. Выш. да 718 м (г. Сокусты). Водападзел паміж Балтыйскім, Белым і Баранцавым морамі. Ледавіковы рэльеф, балоты, азёры, парожыстыя рэкі. Забалочаныя таежныя лясы, на вяршынях тундравая расліннасць. Нац. паркі Койліскайра, Оўланка, Рысітунтуры (Фінляндыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕКРА́Н, Макран,
горы ў Іране і Пакістане, паўд.-ўсх. абрамленне Іранскага нагор’я. Даўж. 1150 км. Пераважаюць выш. 1000—2000 м, найб. — 2293 м. Некалькі паралельных хрыбтоў, складзеных пераважна з вапнякоў і пясчанікаў. Частыя землетрасенні. Каля перадгор’яў — гразевыя вулканы. На зах. схілах — пустыні, на ўсх. і паўд.-ўсх. — расліннасць тыпу саваннаў; на ПнУ — лясы гімалайскага тыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІР-ПАНДЖА́Л,
горны хрыбет у М. Гімалаях, у Індыі і Пакістане (зах. частцы). Аддзелены ад Вял. Гімалаяў Кашмірскай далінай. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ на 450 км, ад р. Кішанганга да р. Біяс. Выш. да 6028 м. Складзены з вапнякоў, андэзітаў, базальтаў. Схілы стромкія, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі. Горныя азёры. Ледавікі. Густыя, пераважна хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІТЫУ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́, Пітыускія астравы (Islas Pitiusas),
група астравоў у паўд.-зах.ч. Міжземнага м., у складзе Балеарскіх а-воў; тэр. Іспаніі. Пл. 760 км². Асн.в-аў Івіса (выш. да 475 м). Рэльеф узгорысты. Складзены пераважна з вапнякоў і мергеляў. Карст. Міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі. Рыбалоўства. Здабыча кухоннай солі. Марскія курорты. Порт — г. Івіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́ЛА (перс.),
пасудзіна для піцця ў выглядае невял. расшыранага ўверх кубка паўсферычнай ці ўсечана-канічнай формы на нізкім паддоне, без ручак. Пашырана ў Сярэдняй Азіі і на сумежных тэрыторыях. Вядома з 2-й пал. 1-га тыс. да н.э. Раннія П. вырабляліся з гліны. Сучасныя П. вырабляюць пераважна фабрычным спосабам з фаянсу ці фарфору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЖ’Я́Н, сіг ледавітаморскі,
сіг сібірскі (Coregonus lavaretus pidschian),
рыба, падвід сіга звычайнага роду сігаўатр. ласосепадобных. Пашыраны на Пн Еўропы і ў Сібіры, у т. л. ў воз. Байкал. Паўпрахадныя і азёрна-рачныя формы.
Даўж. да 50 см, маса да 1,6 кг. Рот ніжні. Корміцца беспазваночнымі (маляўкі — зоапланктонам, дарослыя — пераважна бентасам). Аб’ект промыслу.