МАНА..., МОНА... (ад грэч. monos адзін, адзіны),

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «адзін», «адзіны», напр., манагамія, монатэізм.

т. 10, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

...МЕТРЫЯ (ад грэч. metreō вымяраю), другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнні слову «вымярэнне» (напр., геаметрыя, стэрэаметрыя).

т. 10, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЯ... [ад грэч. mys (myos) мышца],

састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да мышцаў, напр., міякардыт, міяфібрылы.

т. 10, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІТРАГЕНА́ЗА,

мультыфермент, які каталізуе сінтэз аміяку ў працэсе азотфіксацыі; аднаўляе таксама злучэнні з трайной сувяззю, напр., азіды, ацэтылен, цыяніды.

т. 11, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫ... (ад грэч. peri навокал, побач, каля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: каля, навокал, напр., перыястыт, перыгей.

т. 12, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫ́МЕТР (грэч. perimetron акружнасць ад perimetreō вымяраю вакол),

даўжыня замкнёнага контуру. Напр., П. многавугольніка — сума даўжынь усіх яго старон.

т. 12, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТО́РАВЫ МЕХАНІ́ЗМ,

механізм, у якім звёны выконваюць прасторавыя рухі ці рухі ў розных плоскасцях (напр., чарвячная перадача, шарнірная муфта).

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСЕЎДА... (ад грэч. pseudos няпраўда, мана, хлусня), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: хлуслівы, несапраўдны (напр., псеўданім, псеўдаподыі).

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭЛЕ... (ад грэч. tēle далёка), састаўная частка складаных слоў, якая азначае далёкасць, дзеянне на далёкай адлегласці, напр. тэлебачанне, тэлеграф.

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХЕМА... (ад познагрэч. chēmeia хімія), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «хімія», «хімічны» (напр., хемасінтэз, хемастэрылянты, хематроніка).

т. 17, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)