адм.-тэр. адзінка ў паўд. і зах. славян у 10 — пач. 20 ст. На чале Ж. стаяў жупан (першапачаткова радавы старэйшына, пазней феадал). У тапаніміцы Югаславіі, Харватыі, Славеніі і інш. Ж. — назва некат. гіст. абласцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́ЙНАЯ САЛЕ́ТРА, каліевая салетра,
тэхнічная назва калію нітрату, KNO3. Падвойнае комплекснае ўгнаенне, мае калій (44% у пераліку на аксід K2O) і азот (13%). Выкарыстоўваюць на розных глебах, пераважна пад культуры, адчувальныя да хлору (лён, бульбу, тытунь, вінаград).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЖАНО́СЦЫ, крыжакі (ад польск. Krzyżacy),
пашыраная ў бел.гіст. л-ры назва ўдзельнікаў крыжовых паходаў і членаў сярэдневяковых духоўна-рыцарскіх ордэнаў (у т. л. Тэўтонскага, або Нямецкага, і Інфлянцкага), якія звычайна насілі выяву крыжа на верхняй вопратцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕВЫТВО́РЧАЯ СФЕ́РА,
умоўная назва галін і відаў дзейнасці, якія не ствараюць матэрыяльныя каштоўнасці. У сав.эканам. статыстыцы да яе адносілі сферу быт. паслуг, навуку, культуру, адукацыю, ахову здароўя, кіраванне. Тэрмін «Н.с.» заменены паняццем сацыяльна-культурная сфера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЦАВЫ БЕ́РАГ, Малагета,
участак узбярэжжа Атлантычнага ак. ў Афрыцы, у Ліберыі, паміж мысамі Мезурада і Пальмас. Нізінны, плоскі, лагуннага тыпу. Пераважаюць вільготныя экватарыяльныя лясы і мангравыя зараснікі. Назва ад гвінейскага перцу (малагеты), які вывозіўся адсюль у мінулым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКВІЗІ́ТЫюрыдычныя,
даныя, якія павінны змяшчацца ў акце, дакуменце для прызнання яго сапраўдным. Напр., дагавор, чэк, вэксаль і інш. павінны мець такія Р., як назва дакумента, дата яго складання, сума, што належыць аплаце, найменне плацельшчыка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦІ́НКА,
пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—66, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХІ́ЛАВА СУХАЖЫ́ЛЛЕ, пятачнае сухажылле,
адно з самых моцных і тоўстых сухажылляў цела чалавека. Забяспечвае перадачу мышачнага намагання трохгаловай мышцы галёнкі на бугор пятачнай косці і ўдзельнічае ў падэшвенным згінанні ступні ў галёнкаступнёвым суставе. Назва ад грэч. міфа пра Ахіла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НЫЯ НА́ЦЫІ,
тэрмін, прыняты для назвы дзяржаў, якія ў час 2-й сусв. вайны 1939—45 уваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю і стварылі ў 1945 Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У літаратуры і афіц. публікацыях выкарыстоўваецца і як скарочаная назваААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА ПАСТАЯ́ННАЯ,
адна з асноўных фіз. пастаянных; колькасць часціц (атамаў, малекул і інш.) у адзінцы колькасці рэчыва. Пазначаецца Na. Назва ў гонар А.Авагадра. Авагадра пастаянная істотная для вызначэння інш.фіз. пастаянных. Na = 6,022169(40)∙1023 моль−1.