бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Старшыня Саюза мастакоў Беларусі з 1990. Працуе ў галінеманум. і станковай скульптуры. Асн. тэмы ўзятыя з нар. жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нац. паданнямі. Творы вызначаюцца манументальнасцю, філасафічнасцю вобразаў, вытанчанасцю формаў: манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В.Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П.Пікаса» (1996). Афармленне інтэр’ераў драм. тэатра (у сааўт.) і Дома грамадз. абрадаў у Гродне (1970-я г).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К Генадзь Ільіч
(н. 2.4.1927, Мінск),
бел. вучоны ў галіне медыцынскай генетыкі, заснавальнік медыка-генет. службы Беларусі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар.Рас.АМН (1986), д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), у 1967—80 працаваў у ім. З 1981 дырэктар Мінскага філіяла Ін-та мед. генетыкі АМНСССР, з 1988 дырэктар НДІ спадчынных і прыроджаных захворванняў. Навук. працы па тэраталогіі чалавека, мед. генетыцы, этыялогіі прыроджаных заган развіцця, паталаг. анатоміі храмасомных хвароб, клінічнай сіндрамалогіі, генет. выніках Чарнобыльскай катастрофы, прафілактыцы спадчынных хвароб, арганізацыі медыка-генет. службы на Беларусі.
Тв.:
Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Наследственные синдромы множественных врожденных пороков развития. М., 1983 (разам з І.В.Лур’е, Я.Д.Чарствым);
Болезни плода, новорожденного и ребенка: Нозология, диагностика, патол. анатомия: Справ. пособие. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ Алег Канстанцінавіч
(7.2.1906, с. Троіцкае Падольскага р-на Маскоўскай вобл. — 4.4.1984),
савецкі авіяканструктар і вучоны ў галіне самалётабудавання. Акад.АНСССР (1981), АН Украіны (1968). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1930). Працаваў на Маскоўскім планёрным з-дзе, з 1938 у КБ А.С.Якаўлева, у 1946 узначаліў самалётабуд. КБ. Стварыў каля 40 канструкцый планёраў і самалётаў, у т. л. Ан-2 (1947), Ан-8 (1955), самалёты з турбавінтавымі рухавікамі: пасажырскія Ан-10, Ан-24, трансп. Ан-12, Ан-14 і інш. У 1964 створаны шырокафюзеляжны Ан-22 («Антэй»), у 1980-я г. — пасажырскі Ан-28, трансп. скарочанага ўзлёту і насадкі Ан-72, трансп. Ан-124 («Руслан»), Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
На крыльях из дерева и полотна. М., 1962;
Десять раз сначала: Рассказы. Киев, 1981.
Літ.:
Казаков В. Сотвори себя. Саратов, 1986;
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЕ́ЦКІ Аляксандр Іванавіч
(2.11.1884, г. Казань, Татарстан — 2.8.1961),
украінскі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1958), АН Украіны (1939). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). Дырэктар Ін-та л-ры імя Т.Шаўчэнкі АН Украіны (1939—41, 1944—61), гал. рэдактар час. «Радянське літературознавство» (1957—61). Даследаваў праблемы гісторыі ўкр. і сусв. л-ры (працы: «Зараджэнне драматычнай літаратуры на Украіне», 1923; «Слова аб палку Ігаравым» і ўкраінская літаратура XIX—XX ст.», 1958; «Мастацкая проза. І.Франко», 1956; «Пушкін і Украіна», 1938; «Паэма Дантэ», 1956, і інш.). Працаваў у галіне тэорыі і псіхалогіі літ.-маст. творчасці. Пытанні гісторыі бел. л-ры і ўкр.-бел.літ. узаемасувязяў — у даследаваннях «Вершы Сімяона Полацкага на тэмы з усеагульнай гісторыі» (1914), «Сімяон Полацкі і ўкраінскае пісьменства XVII ст.» (1959), «Украінская літаратура сярод іншых славянскіх літаратур» (1958) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЯЛЬЯ́НЧЫК Міхаіл Сцяпанавіч
(н. 10.2.1940, в. Заточча Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне агульнай гігіены. Д-рмед.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1969). У 1969—77 і з 1980 у гэтым ін-це (з 1994 заг. кафедры). У 1977—80 у Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АНБССР. Навук. працы па гігіене працы ў розных галінах вытв-сці, па пытаннях забруджвання навакольнага асяроддзя, аховы здароўя і захоўвання генафонду бел. нацыі.
Тв.:
Экспериментальное изучение ингаляционного воздействия этанола на крыс при беременности на некоторые показатели у потомства // Алкоголизм и наследственность: (Материалы Междунар. симпозиума). М., 1987;
Peril of ethanol consumption by offsprings of rat intoxicated by low doses of alcohol (разам з А.В.Ліопам, В.У.Чумаковай) // Alcoholism: Clinical and Experimantal Research. Seventh Congress of the International Society for Biomedical Research on Alcoholism. Gold Coast, Queensland, Australia, 1994. Vol. 18. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАДЭ́МІЯ КІРАВА́ННЯпры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
дзяржаўная ўстанова па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў. Засн. ў 1991 у Мінску пры СМ Беларусі, з 1994 — пры Кабінеце Міністраў, з 1995 — пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1994/95 навуч.г. на базе вышэйшай адукацыі аддзяленні: павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў органаў дзярж. кіравання і мясц. Саветаў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін нар. гаспадаркі, юрыдычнае; на базе сярэдняй, сярэдняй спец. і вышэйшай адукацыі ф-т падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання, міжнар.эканам. адносін, знешнеэканам. дзейнасці і права. У складзе Акадэміі працуюць н.-д. цэнтры па праблемах эканомікі, удасканалення кіравання, дзярж. кадравай палітыкі, службы ў дзярж. апараце, радыяцыйнай бяспекі, энергетыкі і радыеэкалагічнай адукацыі, а таксама Міжнар. цэнтр дзелавога супрацоўніцтва і падрыхтоўкі менеджэраў. Навучанне дзённае, вочна-завочнае, завочнае; платнае. З 1992 аспірантура і савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Дактарантура з 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕЛІЁВІЧ Леў Майсеевіч
(6.1.1912, Вільня — 3.12.1985),
бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1935—39), скончыў Бел. кансерваторыю (1941). Асн. дасягненні Абеліёвіча ў галіне лірыка-філас. сімфанізму. Муз. драматургія яго сімфоній вылучаецца канфліктнасцю, шматпланавасцю вобразнага развіцця. Значны ўклад Абеліёвіча ў вак. музыку. У творах 1970-х г. выявіліся рысы неакласіцызму.
Тв.:
4 сімфоніі (1962—1970), уверцюра (1955), «Гераічная паэма» (1957) і Сімф. карціны (1958) для сімф.арк.;
канцэрт для фп. (1979) і вакаліз памяці Дз.Шастаковіча (1976) з сімф.арк.;
арыя для скрыпкі і камернага арк.;
санаты;
фп. цыкл «Фрэскі»;
паэма для голасу з фп.;
зб. рамансаў і вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Коласа, Ф.Цютчава, Р.Бёрнса, А.Пушкіна;
«Партызанскія балады» на вершы А.Астрэйкі, М.Танка, У.Дубоўкі, «Ваенныя балады» на вершы розных паэтаў;
хары, песні, музыка да радыёспектакляў.
Літ.:
Калеснікава Н. Леў Абеліёвіч. Мн., 1970;
Дубкова Т.А. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 162—186.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГІЕ́НА ПРА́ЦЫ,
галіна гігіены, якая вывучае ўплыў на арганізм чалавека працоўнай дзейнасці і вытв. асяроддзя і распрацоўвае гігіенічныя нарматывы і мерапрыемствы для забеспячэння спрыяльных умоў працы і прадухілення няшчасных выпадкаў і прафес. хвароб. Цесна звязана з эрганомікай і інжынернай псіхалогіяй. Тэарэт. асновай гігіены працы з’яўляецца фізіялогія працы. Асн. пытанні гігіены працы: рацыяналізацыя працоўных працэсаў, рэжымаў працы і адпачынку розных катэгорый работнікаў, вызначэнне аптымальных нагрузак; прадухіленне неспрыяльных уплываў на арганізм чалавека хім. рэчываў, фіз. фактараў (метэарал. умоў, іанізуючага апрамянення, шуму, вібрацыі, пылу і інш.) шляхам распрацоўкі сан. правіл і гігіенічных патрабаванняў да асобных відаў вытв-сці. Даследаванні ў галіне гігіены працы ствараюць навук. базу для практ. дзейнасці па аздараўленні ўмоў працы, забеспячэнні мед. абслугоўвання працоўных, экспертызы прафес. працаздольнасці, рэабілітацыі і інш. Практычная дзейнасць ажыццяўляецца ў форме санітарнага нагляду.
Літ.:
Руководство по гигиене труда. Т. 1. М., 1987;
Алексеев С.В., Усенко В.Р. Гигиена труда. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУНО́Ў Генадзь Рыгоравіч
(н. 27.5.1939, Мінск),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў галіне пластычнай дэкар. керамікі, манум. габелена, афармлення інтэр’ераў. Арганізатар і кіраўнік габеленавага цэха (1971—73, 1976—77), гал. Мастак (1973—76) Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Зрабіў наборы дэкар. ваз (1968). Работы ў манум. мастацтве: сграфіта «Маяк» у кінатэатры «Кіеў» (1969, з А.Кішчанкам), габелены «Чалавек пазнае свет» у інтэр’еры гасцініцы «Турыст» (1970, з А.Бельцюковай, Кішчанкам), «Музыка» ў муз. вучылішчы (1975, з Бельцюковай, Кішчанкам), «Напярэдадні» (1996) — усе ў Мінску, «Залаты сад» (1979, з В.Грыгарышынай; у пасольстве СССР у Індыі), «Песня» ў кавярні «Бярозка» (1974) і габелен-заслона «Натхненне» ў гар. Палацы культуры (1982, з Грыгарышынай) у Барысаве. Аформіў экспазіцыі музеяў К.Заслонава ў Оршы (1964) і Мінскага абл. краязнаўчага (Маладзечна, 1966), інтэр’еры гасцініцы «Турыст» (1970), рэстарана «Юбілейны» (1980; абодва ў Мінску) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЦКІ Міхаіл Сцяпанавіч
(н. 10.2.1928, в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Акад.АН Беларусі (1989, чл.-кар. 1984), д-ртэхн. н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Засл. работнік прам-сці СССР (1991). Скончыў Усесаюзны завочны маш.-буд.ін-т (1955). З 1949 на Мінскім аўтамаб. з-дзе, з 1961 гал. канструктар, з 1975 гал. канструктар ВА «БелаўтаМАЗ». Адначасова з 1992 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1993 дырэктар навук. цэнтра праблем механікі машын АН Беларусі. Працы па праблемах развіцця асноў тэорыі, праектавання і выпрабаванняў аўтамабіляў агульнага прызначэння. Распрацаваў канцэпцыю модульнага пабудавання магістральных аўтапаяздоў і тэорыю комплекснага падыходу да надзейнасці, трываласці, дынамікі і ўстойлівасці аўтамабіляў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Основы проектирования автомобилей и автопоездов большой грузоподъемности. Мн., 1980;
Грузовые автомобили: Проектирование и основы конструирования. 2 изд. М., 1995 (разам з Л.Х.Гілелесам, С.Р.Херсонскім).