буйны баксітаносны раён у паўн.ч. Гаяны, паблізу Атл. ўзбярэжжа. Уключае больш за 100 радовішчаў, якія ўтвараюць баксітаносную зону, выцягнутую ўздоўж узбярэжжа на 150 км пры шыр. каля 25 км. Асваенне з 1917. Геал. запасы 800 млн.т. Баксіты латэрытна-асадкавыя, пераважна гібсітавыя, з колькасцю гліназёму Al2O3 60—63%. Распрацоўка адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — Макензі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВО́С (Dawos),
горад, горнакліматычны курорт на У Швейцарыі, у Рэтыйскіх Альпах, на выш.больш за 1550 м. Каля 15 тыс.ж. (1994). Цэнтр турызму, зімовых відаў спорту. Познагатычныя касцёлы, ратуша (сярэдзіна 16 ст.). Мяккі горны клімат, малавоблачная зіма спрыяльныя для клімататэрапіі хвароб органаў дыхання (у т. л. туберкулёзу), некат. хвароб скуры, вачэй. Шмат санаторыяў, атэляў, водалячэбніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́Р,
у сухапутных войсках орган разведкі або паходнай аховы, які высылаецца ад падраздзяленняў і часцей з мэтай здабыць звесткі аб праціўніку, мясцовасці, радыяцыйным і хім. стане, не дапусціць раптоўнага нападу на ахоўваемыя войскі. Склад Д. залежыць ад пастаўленых перад ім задач і умоў мясцовасці. Можа быць пешы або механізаваны, звычайна не больш за ўзвод, забяспечаны неабходнай зброяй і тэхнікай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́СТЭР (Worcester),
горад на ПнУ ЗША, штат Масачусетс. Засн. Ў 1668. 169,8 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 500 тыс.ж. (1992). Важны гандл.-прамысл. і культ. цэнтр Новай Англіі. Машынабудаванне і металаапрацоўка, у т. л.вытв-сць металарэзных станкоў і інструменту, абразіваў, шліфавальнага інструменту, стальнога і меднага дроту, кабелю, прамысл. абсталявання; прыладабудаванне, радыёэлектронная прам-сць. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОМ,
гукавая з’ява ў атмасферы, якая суправаджае разрад маланкі. Выклікаецца ваганнямі паветра ў выніку хуткага награвання і расшырэння ўздоўж маланкі (узрыўная хваля). Звычайна чутны на адлегласці не больш як 15—20 км. Раскаты грому тлумачацца тым, што маланка мае вял. даўжыню і гук ад розных яе ўчасткаў даходзіць да назіральніка неадначасова, а таксама адбіццём гуку ад воблакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЧНЫЯ АСТРАВЫ́ (Ionioi nēsoi),
у Іанічным м., каля зах. берагоў Балканскага п-ва. Тэр. Грэцыі. Пл.больш за 2,3 тыс.км². Вылучаюцца буйныя астравы: Кефалінія, Керкіра, Закінтас, Лефкас. Складзены пераважна з вапнякоў. Карст. Пагоркі і нізкагор’е, выш. да 1628 м (на в-ве Кефалінія). У далінах земляробства (вінаграднікі, плантацыі цытрусавых, аліўкавыя гаі). Прыморскія кліматычныя курорты. Асн. гарады: Керкіра, Аргастоліян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТЭ́РМА (ад іза... + грэч. therme цеплыня),
лінія, якая на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўвае раўнаважны ізатэрмічны працэс. Ураўненне І. ідэальнага газу: pV = const, дзе р — ціск, V — аб’ём дадзенай масы ідэальнага газу; для рэальных газаў ураўненне І. больш складанае (гл.Ван-дэр-Ваальса ўраўненне) і пераходзіць ва ўраўненне для ідэальнага газу толькі пры малых цісках або высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКАНАСКО́П (ад грэч. eikōn выява, відарыс + скоп),
пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны (відэасігнал); адна з першых перадавальных тэлевізійных трубак з назапашваннем эл. зарадаў. Заменены на больш дасканалыя пераўтваральнікі — відыкон, суперартыкон, ПЗС-матрыцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЛЬЖА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 20 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 470 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,8 км. Схілы катлавіны выш. 3—6 м, пераважна разараныя, месцамі на З і У пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Прасвята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТАЛЬЯ́НСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ ПРАЦО́ЎНЫХ (ІКПП; Confederazione Italiana Sindacati Lavoratori),
нацыянальны прафс. цэнтр Італіі. Засн. ў 1950. Знаходзіцца пад уплывам хрысц.дэмакр. партыі. У 1990-я г. аб’ядноўвала 17 галіновых прафсаюзаў, больш за 3 млн.чал. Кіруючыя органы: з’езд, ген. савет, выканком, сакратарыят. Друкаваны орган — штотыднёвік «Conquiste del Lavoro» («Заваёвы працы»), ІКПП — чл.Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў, Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў.