назва дзяржавы або аўт.-тэр. ўтварэння, якая часцей за ўсё этымалагічна звязана з назвай народа, што яго насяляе, ягоэтноніма. Напр., Францыя — краіна французаў, Тува (Тыва) — аўтаномія для тувінцаў і да т.п. Часам назіраецца разыходжанне паміж С. і этнонімам. Напр., Бельгія, населеная фламандцамі і валонамі, назва ад кельцкага племя бельгаў; у С. «Гана» адноўлена назва сярэдневяковай афр. дзяржавы, хоць тэрытарыяльна яны не супадаюць. На розных мовах С. адной і той жа дзяржавы можа гучаць інакш, чым на роднай мове. Напр., Германію яе суседзі называюць Джэрмані (англ.), Алемань (франц.), Нямеччына (некаторыя славянскія краіны), Вацыя (прыбалт. народы), Тэдэска (італьянцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКІ Міхал Казімір (1730 — 31.5.1800),
дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат. З роду Агінскіх. Атрымаў муз. адукацыю (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж.Б.Віёці). З 1748 пісар польны літ., з 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вял. літоўскі. Адзін з кандыдатаў Кацярыны II на польскі трон. У 1771 перайшоў на бок барскіх канфедэратаў (гл.Барская канфедэрацыя 1768), але яго войска было разбіта і Агінскі эмігрыраваў. У 1775 вярнуўся на Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе пабудаваў некалькі прамысл. прадпрыемстваў, друкарню, стварыў тэатр і капэлу, балетную і муз. школы (гл.Слонімская капэла Агінскага, Слонімскі тэатр Агінскага, Слонімская балетная школа, Слонімская музычная школа). Аўтар опер «Зменены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна, з Ф.Марыні), як мяркуюць, таксама «Сілы свету» і «Становішча саслоўяў» (1784), скрыпічных п’ес, рамансаў, у т. л. аднаго з першых вядомых вак. цыклаў «Да Касі». Займаўся і літ. дзейнасцю (оперныя лібрэта, вершы). Выдаў «Гістарычныя і маральныя аповесці» (1782), «Байкі і нябайкі» (1788). Па яго ініцыятыве і на яго сродкі пабудаваны Агінскі канал.
Літ.:
Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Эдуард Мікалаевіч (н. 22.12.1937, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны ін-т (1961). Друкуецца з 1960. Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкін» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р.Качанавым); зб-кі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш. Творы У. выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Аўтар гіст. рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999). Па многіх творах У. зняты мультфільмы. У Магілёўскім абл.драм. т-ры ставілася яго п’еса «Дзядзька Фёдар, сабака і кот» (1983).
Тв.:
Дядя Федор, пес и кот: [Пьесы.] М., 1990;
Красная Рука, Черная Простыня, Зеленые Пальцы: Страшная повесть для бесстрашных детей;
Жуткий детский фольклор. М., 1992;
Меховой интернат: Поучительная повесть о девочке-учительнице и ее пушистых друзьях. М., 1993;
Бизнес крокодила Гены. М., 1993;
Лекции профессора Чайникова. М., 1994;
Тетя дяди Федора, или Побег из Простоквашино: Повесть-сказка. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРО́ТНЫ КАПІТА́Л,
частка пастаяннага прадукцыйнага капіталу, вартасць якога ў працэсе яговытв. расходавання цалкам пераносіцца на прадукт і цалкам вяртаецца да прадпрымальніка ў грашовай форме ў канцы кожнага кругаабароту капіталу. Да абаротнага капіталу адносіцца капітал, авансаваны на куплю сыравіны, паліва, дапаможных матэрыялаў і інш. прадметаў працы, а таксама пераменны капітал. Абаротны капітал абарачаецца хутчэй за асноўны капітал. Чым большая доля абаротнага капіталу ў авансаваным капітале, тым меншы час абароту ўсяго капіталу і большы прыбытак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ РЭГРЭ́С,
эвалюцыйны заняпад дадзенай групы арганізмаў, якая не змагла прыстасавацца да змен умоў навакольнага асяроддзя або не вытрымала канкурэнцыі з інш. групамі. Характарызуецца змяншэннем колькасці асобін у пэўным таксоне і падпарадкаваных сістэматычных груп, звужэннем яго арэала, паступова можа прывесці да вымірання дадзенай групы арганізмаў (напр., род хахуляў, сям. гінкгавых; рэптыліі, якія былі пашыраны ў мезазоі, цяпер іх значна менш і арэал абмежаваны). Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1925). Параўн.Біялагічны прагрэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС БЕДНЯКА́»,
газета, орган Віцебскага губвыканкома. Выходзіла штотыднёва з 29.7 да 9.12.1918 у Віцебску на рус. мове. Выданне газеты было абумоўлена пераходам улад да палітыкі «ваеннага камунізму» і ўзмацненнем антысав. настрояў сярод сялян. Была разлічана ў асноўным на бяднейшае сялянства, мела на мэце распаўсюджванне ў яго асяроддзі камуніст. ідэалогіі. Публікавала матэрыялы ідэйна-асветніцкага і інструкцыйна-арганізац. характару. Давала практычныя парады па правядзенні харчразвёрсткі, арганізацыі на месцах камбедаў і інш. Выйшла 15 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАНІБЕ́К (? — 1357),
хан Залатой Арды ў 1342—57, сын і пераемнік хана Узбека. Завалодаў прастолам, забіўшы двух сваіх братоў. У час яго праўлення Арда дасягнула найб.ваен. ўздыму. Актыўна ўмешваўся ва ўнутр. справы рус. княстваў. Для ўмацавання сваёй улады ў Ардзе насаджаў іслам. У 1356 здзейсніў паход у Азербайджан, захапіў Тэбрыз і пасадзіў там свайго намесніка. У выніку паўстання ў Тэбрызе да ўлады прыйшлі Джалаірыды, галіны Чынгісідаў, варожай да Дж. Загінуў, калі вяртаўся ў Арду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСЯРО́ДАК,
намнажэнне алювіяльных наносаў у рэчышчы ракі ў выглядзе невысокіх затопленых або часткова аголеных астравоў. Звычайна без расліннасці. Форма асяродку падоўжаная, выцягнутая па цячэнні, пл.да некалькіх дзесяткаў, радзей соцень квадратных метраў. Падзяляюць рэчышча на рукавы, паступова рухаюцца ўніз па цячэнні ракі (ніжняя ч. намываецца, верхняя размываецца). Замацаванне асяродку расліннасцю прыводзіць да ператварэння яго ва ўстойлівы востраў. Трапляюцца пераважна на рэках паўд.ч. Беларусі (на Прыпяці, Дняпры, Сажы, Іпуці і інш.). Месца гнездавання птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РНАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ, атмасферная радыяцыя,
цеплавое электрамагнітнае выпрамяненне атмасферы (інфрачырвоныя прамяні з даўж. хваляў 4—120 мкм); частка радыяцыйнага балансу атмасферы. Каля 70% яго падае на зямную паверхню (процівыпрамяненне атмасферы), каля 30% ідзе ў космас. Інтэнсіўнасць атмасфернага выпрамянення павялічваецца з павышэннем т-ры паветра, воблачнасці і забруджанасці атмасферы. Сярэднія значэнні процівыпрамянення атмасферы ў Мінску ад 627 у лютым да 971 Мдж на 1 м² у ліп., інтэнсіўнасць — адпаведна ад 0,26 да 0,34 кВт на 1 м².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСА́НДР АФРАДЫСІ́ЙСКІ,
старажытнагрэчаскі філосаф, кіраўнік перыпатэтычнай школы ў Афінах (канец 2 — пач. 3 ст.); найб. уплывовы каментатар Арыстоцеля. Для Аляксандра Афрадысійскага характэрны эмпірычны натуралізм і рэальнасць часу. У каментарыі да твора «Пра душу» развіў арыгінальную канцэпцыю траістасці розуму, якая паўплывала на сярэдневяковую араб. і еўрап. філасофію. Зберагліся яго каментарыі да асобных твораў Арыстоцеля, а таксама самастойныя т.зв. «малыя творы» «Пра душу», «Пра лёс», «Апарыі і рашэнні» (у 3 кн.), «Маральныя праблемы», «Пра зліццё і рост».