Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНІКІ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БІНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Волга, у Яраслаўскай, Валагодскай і Цвярской абл. Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1941—47. Пл. 4580 км², аб’ём 25,4 км³, даўж. па рэчышчы р. Волга 112 км, р. Малога 198 км, р. Шаксна 204 км, найб.шыр. 60 км. Няпоўнае шматгадовае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (пачатак Волга-Балтыйскага воднага шляху). Рыбалоўства. На берагах гарады Чарапавец, Рыбінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫЯ (ад рэ... + лац. actio дзеянне),
1) дзеянне, стан, працэс, якія ўзнікаюць у адказ на якое-н. уздзеянне. Напр., Р. вока на святло адбываецца пры знешнім яго раздражненні; Р ацэначная ці на крытыку выяўляецца псіхалагічна-эмацыянальным станам асобы (гл.Рэакцыя ў псіхалогіі); ператварэнні адных рэчываў у другія — вынік рэакцый хімічных.
2) Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу; паліт. рэжым, устаноўлены для захавання грамадскіх парадкаў, якія ўстарэлі, аджылі свой век.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́КЦЫЯ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ, радыяцыйнае трэнне,
сіла, што дзейнічае на зараджаную часціцу (напр., электрон) з боку выкліканага ёй эл.-магн. выпрамянення; тармажэнне выпрамяненнем. Паскораны рух зараджанай часціцы вядзе да выпрамянення эл.-магн. хваль. У сістэме такіх часціц не захоўваюцца энергія і імпульс. Такая сістэма «паводзіць» сябе як мех. сістэма пры наяўнасці сіл трэння (дысіпатыўная сістэма), якія ўводзяцца для апісання факта незахавання энергіі ў сістэме ў выніку яе ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАМЮ́Р ((Réaumur) Рэнэ Антуан) (28.2.1683, г. Ла-Рашэль, Францыя — 17.10.1757),
французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1708). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1737). Навук. працы ў галіне матэматыкі, фізікі, хім. тэхналогіі, заалогіі і інш. Вынайшаў спіртавы тэрмометр (1730), шкала якога паміж пунктамі замярзання і кіпення вады падзялялася на 80° (гл.Рэамюра шкала). Выкарыстаў мікраскоп для металургічных даследаванняў, выказаў прапанову атрымання штучнага шоўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАНА́ТАР АКУСТЫ́ЧНЫ,
сістэма з вызначанай частатой уласных ваганняў, у якой пад уздзеяннем знешняга гукавога поля ўзнікае рэзананс. Прыклады Р.а.: камертон, мембрана, рэзанатар Гельмгольца, паветр. поласць. У Р.а., змешчаным у гукавым полі, узнікаюць гукавыя ваганні. Найб. амплітуду маюць тыя вымушаныя ваганні, частата якіх супадае з уласнай частатой Р.а. З дапамогай Р.а. можна зрабіць аналіз гуку і вызначыць яго спектральны састаў. Выкарыстоўваецца для ўзмацнення гукаў пэўных частот, прыглушэння шуму, гукаізаляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕ́КЦЫЯ (ад лац. resectio адсячэнне),
выдаленне (шляхам аперацыі) ч. органа або тканкі ў сувязі з іх захворваннем ці пашкоджаннем. Робяць пры лакальных паталаг. зменах (пухліна, амярцвелы ўчастак, інфекц. працэс і інш.), для карэкцыі набытых дэфармацый (напр., у суставе), выдалення прыроджаных анамалій (залішняя даўж. сігмападобнай кішкі) і інш. У некат. выпадках пасля Р. злучаюць захаваныя ч. органа (напр., кішкі), замяшчаюць выдалены ўчастак трансплантатам (напр., сасуд, сустаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ЙНДЖЭР»
(Ranger),
серыя амер.аўтам.касм. апаратаў для даследавання Месяца; праграма іх распрацоўкі і запускаў. Мяккая пасадка на Месяц не прадугледжвалася. Макс. маса 367 кг. Некаторыя «Р.» выводзіліся на каляземныя арбіты. У 1961—65 запушчана 9 «Р.» «Р.-7» упершыню правёў здымкі Месяца з блізкай адлегласці. «Р.-7», «Р.-8», «Р.-9» перадалі на Зямлю больш за 17 тыс. здымкаў паверхні Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясы курортных і зялёных зон, прыродныя нац. паркі і інш., якія выкарыстоўваюцца для адпачынку насельніцтва. У іх ажыццяўляюцца лыжныя, пешаходныя і водныя прагулкі, збор грыбоў і ягад і інш. віды рэкрэацыі (акрамя палявання). На Беларусі агульная пл. Р.л. каля 1 млн.га, з іх найб. каштоўныя хваёвыя, дубовыя і бярозавыя лясы на ўвільготненых глебах. Асн. масівы Р.л. у нац. парках «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», Мінскай лесапаркавай гаспадарцы.