мясцовая назва саваннаў на пласкагор’ях Бразіліі. Пераважаюць цвёрдыя дзярнінныя злакі, месцамі ў спалучэнні з нізкарослымі (2—3 м) дрэвамі і хмызняком, на чырвоных латэрытных глебах. Раён інтэнсіўнай жывёлагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛЫ.
1) халха-манголы, народ, асн. насельніцтва Манголіі (1,64 млн.чал., 1992). Жывуць таксама ў Кітаі (манголы Кітая, 5,24 млн.чал.). Гавораць на мангольскай мове. Вернікі — будысты.
2) Назва народаў, якія гавораць на мангольскіх мовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЗА (ад эст. môis),
асобная сядзіба з с.-г. пабудовамі, хутар у Эстоніі і інш. краінах Усх. Прыбалтыкі. Да пач. 20 ст.назва М. зрэдку ўжывалася ў адносінах да хутароў і фальваркаў на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСАЛО́МШЧЫК, дзяк, чытальнік, прыготнік,
ніжэйшы служыцель у правасл. царкве, т.зв. царкоўнаслужыцель, у абавязкі якога ўваходзіць чытанне Св. пісання і спевы на клірасе, царк. справаводства. Назва ўведзена ў 1885 як агульная для ўсіх членаў царк. прычта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГУМУА́ (Angoumois),
гістарычная вобласць на З Францыі, дэпартамент Шаранта і часткова Дардонь. Пл. 6,1 тыс.км². Нас. 360 тыс.чал. (1982). Гал. горад — Ангулем. Вінаробства, вытв-сць каньякоў (назва ад г. Каньяк); машынабудаванне, папяровая, ваен.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РВАРЫ (грэч. barbaroi, лац. barbari),
у старажытных грэкаў і рымлян назва ўсіх іншаземцаў, што гаварылі на не зразумелай ім мове і былі далёкія ад іх культуры (германцы, скіфы і інш.). У пераносным сэнсе — жорсткія, грубыя, некультурныя людзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСНАВЫ́ КАТА́Р,
назва двух розных па паходжанні захворванняў, якія абвастраюцца вясной і ў пач. лета: хранічнага запалення кан’юнктывы вока (гл. ў арт.Кан’юнктывіт) і алергічнага захворвання асоб з павышанай адчувальнасцю да пылку раслін (гл.Сянная ліхаманка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ФЫ (ад ням. Haff лагуна, возера),
назва лагун ў вусцевых участках рэк на паўд. узбярэжжы Балтыйскага м. Утвараюцца ў выніку дзейнасці прыбярэжных цячэнняў і прыбою. Маюць выгляд паўзамкнёнага лімана, які аддзелены ад мора астравамі або пясчанымі косамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ ПО́ЛЕ,
гістарычная назватэр. паміж Донам, верхняй Акой і левымі прытокамі Дзясны і Дняпра. Аддзяляла Рус. дзяржаву ад Крымскага ханства. Асвоена ў 16—17 ст.рус. сялянамі, якія ўцякалі ад феад. эксплуатацыі і дзярж. павіннасцей.