удзельнікі нар.-вызв. руху ў зах. раёнах Украіны (Галіччына, Букавіна, Закарпацце) у 16—1-йпал. 19 ст. Выступалі супраць феад. прыгнёту з боку польск. і ўкр. шляхты, аўстр., венг. і малд. памешчыкаў. Найб. вядомыя выступленні апрышкаў у 1730—40 пад кіраўніцтвам К.Доўбуша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМА́ТА,
1) старажытная назва артыл. гарматы, якая з’явілася на Русі ў 2-йпал. 14 ст. 2) Назва на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення.
3) Назва артылерыі бел. гарадоў і замкаў у 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́Н Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы ў 2-йпал. 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. па-мастацку аздобленыя рэчы для царскіх харомаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ РАСІ́Я,
афіцыйная назва з 2-йпал. 17 ст.еўрап. часткі Рус. дзяржавы, населенай пераважна рускімі. У царскім тытуле ўжывалася з 16 ст. Як геагр. паняцце ўзнікла ў сувязі з далучэннем да Расіі Левабярэжнай Украіны (Малой Расіі). З 19 ст. часцей выкарыстоўваўся тэрмін Велікаросія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЯЯ́ (лац. Serpens),
экватарыяльнае сузор’е. Пачынаецца на Пд ад Паўночнай Кароны. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Складаецца з 2 частак (галава і хвост), падзеленых сузор’ем Змеяносца. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЧ (англ. match),
спаборніцтва паміж дзвюма або некалькімі камандамі, спартсменамі. Тэрмін узнік у 2-йпал. 19 ст. Праводзяцца ў розных відах спорту паміж камандамі (напр., спарт. гульні, лёгкаатлетычныя М.) і асобнымі спартсменамі, у т. л. за званне чэмпіёна свету (напр., па шахматах) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНАЯ ШКО́ЛА,
навучальная ўстанова ў некаторых краінах Зах. Еўропы, Лац. Амерыкі і Афрыкі, якая рыхтуе настаўнікаў пераважна для пач. школ. Тэрмін навучання 2—6 гадоў. Узніклі ў Аўстрыі ў 2-йпал. 18 ст., Францыі ў канцы 18 ст., англа-саксонскіх краінах у 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́СІЙ (Parrasios) з Эфеса, старажытнагрэчаскі жывапісец 2-йпал. 5 ст. да н.э. Сын і вучань жывапісца Евенора. Працаваў у Афінах. У творах, якія вызначаліся пластычнасцю контурнай лініі, па-майстэрску перадаваў фіз. пакуты і ўнутр. перажыванні людзей: «Праметэй», «Філактэт», «Адысей сімулюе вар’яцтва», «Дэмас» (не захаваліся).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК (лац. Cancer),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркая зорка 3,5 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У сузор’і Р. знаходзіцца бачнае простым вокам рассеянае зорнае скопішча М44 (Яслі). Імем Р. названы паўн. тропік Зямлі. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́Л-СТРЫТ (Wall Street літар. валавая вуліца),
вуліца ў г.Нью-Йорк, ЗША (на в-ве Манхатан), дзе размешчаны фондавая біржа, праўленні найбуйнейшых банкаў; сімвал фін. капіталу ЗША. Знаходзіцца на месцы б. ахоўнага вала, створанага ў 2-йпал. 17 ст. вакол старога Нью-Йорка.