ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разамз В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.4.1940, в. Ботава Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 12.1.2001),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі. Д-рмед.н. (1994). Чл.Рас.АМН (з 1995), чл.-кар.Міжнар. акадэміі геранталогіі (з 1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). У 1963—65 гал. ўрач Парахонскай бальніцы (Брэсцкая вобл.). З 1968 у 6-й клінічнай бальніцы Мінска, з 1971 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. Навук. працы па хірург. лячэнні пасляаперацыйных вентральных грыж, пластыцы дэфектаў пярэдняй брушной сценкі.
Тв.:
Электраміяграфічны аналіз стану мышцаў пярэдняй брушной сценкі ва ўмовах дублікатуры прамых мышцаў жывата (разамз Г.Ф.Малюковічам) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1989. № 4, Морфофункциональная оценка эффективности хирургической пластики передней брюшной стенки при миопексии ( разамз Л.Я.Бойка, Я.Т.Валадзько) // Эмбриологические и экспериментально-морфологические аспекты структурно-функциональных взаимоотношений в организме. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНЕ́ВІЧ Іван Паўлавіч (н. 5.5.1937, в. Русаковічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. і расійскі вучоны ў галіне трактарнага і с.-г. машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1980), праф. (1984). Акад.Рас. акадэміі с.-г. навук (1993) і інж. акадэміі (1992). Засл. дз. нав. Расіі (1997). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960). З 1961 на Мінскім трактарным з-дзе (з 1964 нач. канструктарскага бюро, з 1970 гал. канструктар). У 1972—78 ген. канструктар Галаўнога спец.КБ па прапашных трактарах (Мінск). З 1980 у Мін-ве трактарнага і с.-г. машынабудавання СССР (нач.тэхн. ўпраўлення), з 1986 старшыня савета па аўтаматызацыі с.-г. вытв-сці УАСГНІЛ. З 1992 акад.-сакратар Рас. інжынернай акадэміі, адначасова з 1995 яе віцэ-прэзідэнт. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэорыі, праектаванні, вытв-сці і эксплуатацыі наземных цягава-трансп. машын, праблемах уніфікацыі вузлоў і дэталей машын паміж разнастайнымі цягавымі класамі. Пад яго кіраўніцтвам створана уніфікаваная сям’я трактароў «Беларус». Аўтар падручнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія СССР 1976. Прэмія Савета Міністраў СССР 1984. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Залаты медаль імя В.П.Гарачкіна Рас. акадэміі с.-г.навук. (2002).
Тв.:
Проектирование универсально-пропашных тракторов. Мн., 1980 (разамз А.С.Салонскім, С.М.Вайчынскім);
Ходовая система—почва—урожай. М., 1985 (разамз В.А.Скотнікавым, М.І.Ляско);
Наземные тягово-транспортные системы: Энцикл. Т. 1—3. М., 2003 (разамз В.А. і Л.А.Габерманамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЫКУ́ША Андрэй, бел. майстар разьбярнай і сталярнай справы 17 ст. Працаваў у Аружэйнай палаце Маск. Крамля, дзе разамзінш. майстрамі-беларусамі рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. рэчы для царскага дома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСУ́ДАК,
намеснік, потым памочнік суддзі земскага, які рыхтаваў справы да суда. Пасада ўведзена ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66. Выбіраўся шляхтаю. Разамзпісарам уваходзіў у склад суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕРФАРА́ТАР (ад рэ... + перфаратар),
тэлеграфнае прыстасаванне для аўтам. прабівання адтулін у папяровай стужцы ў адпаведнасці са знакамі кода тэлеграфнага, якія паступаюць ад тэлегр. перадатчыка. Выкарыстоўваецца разамзтрансмітэрам для аўтам. перадачы транзітных тэлеграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІЯНО́ВІЧ Іосіф Антонавіч (4.9.1902, г. Лепель Віцебскай вобл. — 4.8.1993),
расійскі фізік, заснавальнік навук. школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Д-рфіз.-матэм.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1970). Скончыў Іркуцкі ун-т (1926), дзе і працаваў (у 1930—88 заг. кафедры, у 1933—87 дэкан ф-та, у 1974—86 дырэктар НДІ прыкладной фізікі). Навук. працы ў галіне люмінесцэнцыі крышт. рэчываў. Даследаваў люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў актываваных шчолачна-галоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, рэкамбінацыйную, тэрма-, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці шэрагу монакрышталёў.
Тв.:
Электронные центры окраски в ионных кристаллах. Иркутск, 1977 (разамз Э.Э.Пензінай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н Фёдар, майстар разьбяной і сталярнай спраў 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разамзінш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), у вырабе мэблі і хатняга начыння для царскага дома ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́РВА,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня, апякунка рамёстваў і мастацтваў. РазамзЮпітэрам і Юнонай складала Капіталійскую трыяду. З канца 3 ст. да н.э.М., атаясамленая згрэч.Афінай, шанавалася таксама як багіня дзярж. мудрасці і вайны, апякунка пісьменнікаў, акцёраў, музыкантаў, урачоў і настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЭТО́Н (франц. phaéton ад імя грэч. міфал. героя Фаэтона),
1) конная брычка з адкідным верхам.
2) Кузаў аўтамабіля з мяккім адкідным верхам (тэнтам). Мае 2 ці 3 рады сядзенняў. Бывае 2- або 4-дзвярны са здымнымі (часам разамз рамкамі) шыбамі бакавых акон.