расстрэл урадавымі войскамі сялян в. Кішчыцы Чавускага пав. (цяпер Шклоўскі р-нМагілёўскайвобл.). 17.6.1905 каморнікі пад аховай войск і паліцыі пачалі праводзіць мяжу паміж Горацкім і Чавускім пав., якая адначасова павінна была стаць мяжой паміж памешчыцкімі і сял. землямі. Сяляне вёскі не дазволілі праводзіць межавыя работы на карысць памешчыка. Спробы коннай паліцыі разагнаць натоўп не далі вынікаў. Войскі ўжылі зброю, забілі 8 сялян, цяжка паранілі 15. На месцы К.р. ў 1955 пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МАЎ (Акцябр Паўлавіч) (14.11.1923, г. Клімавічы Магілёўскайвобл. — 23.9.1993),
бел. вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1948). У 1963—87 дырэктар Бел.н.-д. скурна-венералагічнага ін-та. Навук. працы па этыялогіі і патагенезе псарыязу, вывучэнні імуналагічных механізмаў патагенезу скурных захворванняў, венералогіі.
Тв.:
Красная волчанка. Мн., 1967 (у сааўт.);
Венерические заболевания. Мн., 1981 (у сааўт.);
Справочник по профессиональным болезням кожи. Мн., 1981 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКАЯ СУДНАВЕ́РФ Дзейнічала з 1785 у мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. (цяпер г. Крычаў Магілёўскайвобл.). Уладальнік — граф Р.А.Пацёмкін. Вырабляла байдаркі, лодкі, яхты, невял. ваен. судны з мясц. лесу. Працавала некалькі соцень чалавек. У склад суднаверфі ўваходзілі палатняна-парусінавая і канатная мануфактуры. Забяспечвала Херсонскае адміралцейства і Чарнаморскі ваенны флот рачнымі і марскімі суднамі, аснасткай, мачтавым і буд. лесам, парусінавымі палотнамі, канатамі і інш. З 1790 да пач. 19 ст. будаваліся толькі малыя судны для гандл. патрэб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЕНАФО́НТАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (н. 22.6.1942, г. Клімавічы Магілёўскайвобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1963 у БДУ. З 1972 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па спектраскапіі складаных арган. злучэнняў. Даследаваў спектральна-структурныя ўласцівасці складаных фенольных злучэнняў, распрацаваў фіз. мадэль механізма пераносу зараду ў палімерах са спалучанымі сувязямі.
Тв.:
Спектроскопические свойства и структурные особенности продуктов физико-химических превращений диоксибензолов // Журн. прикладной спектроскопии. 1993. Т. 58, № 1—2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУМАЧО́Ў (Уладзімір Іванавіч) (н. 9.9.1941, г. Горкі Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Скончыў БСГА (1965). У 1967—71 і з 1975 у БСГА. Навук. працы па аўтам. кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтам. кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.
Тв.:
Устойчивость нелинейной гидромелиоративной системы регулирования водного режима почвы // Водное хозяйство и гидротехническое строительство. Мн., 1987. Вып. 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХМАНЕ́НКА (Мікалай Архіпавіч) (н. 21.12.1921, в. Зоры Чэрыкаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1983). Скончыў БДУ (1952), Мінскі юрыд.ін-т (1954). З 1968 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэхн. прагрэсу і яго ўзаемасувязі з эканам. адносінамі і вытв. актыўнасцю працоўных.
Тв.:
Техническое творчество трудящихся. Мн., 1968;
Технический прогресс и творчество масс: (Полит.-экон. аспекты). Мн., 1976;
Технический прогресс и производственные отношения социализма. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЛЯ (Еўдакія Сцяпанаўна) (15.3.1927, г. Шклоў Магілёўскайвобл. — 24.11.1976),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1975). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1951), працавала ў ім (з 1960 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях і механізме ўтварэння лек. устойлівасці ў бактэрый.
Концентрация пенициллина в крови у больных ревматизмом при введении им бициллина (разам з А.Л.Шнчук, З.С.Клевановіч) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЕЦ (Ісай Майсеевіч) (24.8.1897, в. Плёсы Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл. — 12.4.1964),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1940). Скончыў 2-і Маскоўскі ун-т (1923). У 1939—41 і 1953—56 заг. кафедры Віцебскага мед. ін-та. Навук. працы па паталогіі органаў стрававання.
Тв.:
Роль желудка в регуляции физиологических и патологических процессов в печени (эксперимент., физиол. и морфол. обоснование желудочно-печеночного синдрома). Мн., 1939;
Исследование и лечение желудочно-кишечных больных. Мн., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА (Васіль Мікітавіч) (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскайвобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПІКАЎ (Сяргей Агафонавіч) (26.10.1923, в. Бяседавічы Хоцімскага р-на Магілёўскайвобл. — 31.3.1995),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1943. Пам. камандзіра разведвальнага ўзвода сяржант Л. вызначыўся на тэр. Польшчы ў 1944 у баях за крэпасць Асавец, у 1945 узвод на чале з Л. за 3 дні баёў нанёс значныя страты ворагу ў жывой сіле і разведаў пераправу цераз р. Ісача, чым садзейнічаў уступленню сав. войск у Гдыню. Пасля вайны да 1982 у нар. гаспадарцы.