МАЛАКАЛО́ГІЯ (ад грэч. malakion малюск + ...логія),
раздзел заалогіі, які вывучае малюскаў. Асновы М. закладзены ў канцы 18 — пач. 19 ст.Ж.Кюўе вылучыў у асобную групу галаваногіх малюскаў (1797), англ. заолаг Р.Оўэн распрацаваў класіфікацыю малюскаў (1836) і выдаў манаграфію па групе наўтылусаў. Далейшае вывучэнне малюскаў канцэнтравалася пераважна ў Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі і інш. На Беларусі працы па М. вядомы з канца 19 — пач. 20 ст., апісана малакафауна рэгіёнаў — Белавежскай пушчы, Кобрынскага, Мазырскага, Пінскага паветаў і Гродзенскайгуб., воз. Свіцязь. Сучасныя пытанні М. вывучаюцца ў БДУ, БелНДІ эксперым. ветэрынарыі, Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫШЭ́ЎСКІ (Іван Ігнатавіч) (25.7. 1828, в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл. — 23.1.1897),
пісьменнік, гісторык царквы, славяназнавец. Д-р багаслоўя (1873). Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Мінскую духоўную семінарыю (1849) і Кіеўскую духоўную акадэмію (1853). У 1862—97 праф. Кіеўскай духоўнай акадэміі, дзе выкладаў гісторыю Расіі і рус. царквы. Даследаваў пытанні гісторыі царквы ў першыя стагоддзі хрысціянства, гісторыю візант. царквы, царквы зах. і паўд. славян. Быў прыхільнікам агульнаслав. культ. адзінства. Аўтар прац «Творы св. Кірылы Тураўскага з апісаннем яго жыцця» (1878), «Кірыла і Мяфодзій» (1885), «Заходняя Русь у барацьбе за веру і народнасць» (1895) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ (Ігнацій Якуб) (30.7.1729, в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскайвобл. — 28.6.1794),
рэлігійны і дзярж. дзеяч Рэчы Паспалітай; прадстаўнік Асветніцтва. З роду Масальскіх. Д-р кананічнага і рымскага права (1752). Вучыўся ў Рыме. З 1752 рэферэндарый літоўскі, з 1762 біскуп віленскі. У 1773—88 падтрымліваў, а часам ініцыіраваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, крытыкаваў прыгоннае права. Першы старшыня Адукацыйнай камісіі (1773—80). У той жа час выкарыстоўваў службовае становішча для асабістага ўзбагачэння (прысвойваў канфіскаваную ў езуітаў маёмасць). На Чатырохгадовым сейме 1788—92 выступіў супраць прагрэс. рэформ, падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю. Асудзіў паўстанне 1794, за што пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Пётр Паўлавіч) (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм. фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм. фізікі.
Тв.:
Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.П.Рычаговым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.А.Самарскім, П.М.Вабішчэвічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Баляслаў Іосіфавіч) (н. 2.1.1928, в. Гнесічы Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1985—98 Заг. кафедры). Навук. працы па агульнай і дзіцячай хірургіі, анкалогіі, паталаг. фізіялогіі хірург. захворванняў.
Тв.:
Состояние калликреин-кининовой системы и антиферментная терапия при остром перитоните в детском возрасте // Вестн. хирургии. 1982. Т. 129, № 8;
Клиническое значение мембранодеструктивных процессов и их коррекция у детей с гнойной хирургической инфекцией (разам з В.І.Кавальчуком) // Хирургия. 1992. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЫКУЛІ́ (франц. mâchicoulis),
навясныя байніцы, размешчаныя ў верхняй частцы сцен і вежаў абарончых збудаванняў. Развіліся з абламаў. Давалі магчымасць абаронцам кантраляваць прастору непасрэдна каля сцен, весці агонь. са стралковай зброі, кідаць каменне, ліць вар, смалу і інш. У 10—16 ст. пашыраны ў абарончым дойлідстве Зах. Еўропы, у 16—17 ст. — на Беларусі (замак у г.п. Мір, цэрквы-крэпасці ў вёсках Мураванка Шчучынскага і Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскайвобл.). З развіццём артылерыі М. страцілі абарончыя функцыі, выкарыстоўваліся як элемент арх. дэкору ў афармленні малых арх. форм, касцёлаў, сядзібных дамоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДУХАВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Зэльвенскім р-не Гродзенскайвобл.Засн. ў 1996 для аховы ляснога масіву разнастайнай тыпалагічнай структуры з комплексамі рэдкіх, знікаючых і гаспадарча-карысных відаў раслін, жывёл і раслінных згуртаванняў. Пл. 1312 га. Карэнныя высокаўзроставыя дубровы, ельнікі, чорнаалешнікі, культуры таполі бальзамічнай, высокаўзроставыя бярэзнікі. 492 віды вышэйшых сасудзістых раслін, у т. л. рэдкія і знікаючыя: купальнік горны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі і інш. У фауне 19 відаў млекакормячых, 10 амфібій і паўзуноў, 88 птушак, у т. л. ахоўныя: барсук, сапсан, каршачок, падворлік малы, дзяцел зялёны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕ́ЙКА (Зыгмунт) (Мінейка Газдава Сігізмунд Станіслававіч, псеўд.Баравы, 1840, в. Зялёны Бор Ашмянскага р-на Гродзенскайвобл., паводле інш. звестак Вільня — 27.12.1925),
удзельнік паўстання 1863—64. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Парыжы (1868). У 1861 вёў рэв. агітацыю сярод сялян Ашмянскага пав., у 1863 у атрадах М.Лянгевіча, паўстанцкі ваен. начальнік Ашмянскага пав., камандзір атрада. 3.6.1863 атрад разбіты пад Расолішкамі, М. схоплены і прыгавораны да 12 гадоў катаргі. У Сібіры адзін з кіраўнікоў рэв. арг-цыі ссыльных. У 1865 уцёк за мяжу. З 1891 у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт. Ганаровы грамадзянін Грэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук. працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РБУТ (Людвік Тэадоравіч) (7.9.1832, в. Шаўры Воранаўскага р-на Гродзенскайвобл. — 4.5.1863),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Беларусі і Літве. Сын Т.Нарбута. У 1850 за рэв. дзейнасць сасланы радавым на Каўказ. Пасля на радзіме, афіцэр у адстаўцы. Дэмакрат, прыхільнік «чырвоных». У 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Лідскага пав., адзін з першых у Беларусі сфарміраваў атрад, на чале якога 3 месяцы (люты—крас.) вёў барацьбу супраць урадавых войск. У атрадзе Н., які падтрымлівалі сяляне, былі мастак М.Андрыёлі і, магчыма, Ф.Багушэвіч. Паўстанцкія ўлады прысвоілі Н. званне палкоўніка. Загінуў у баі.