ПЯТРО́ВА (Кацярына Васілеўна) (21.11.1904, г. Алатыр, Чувашская Рэспубліка, Расія — 26.1.1985),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1956), праф. (1958). Скончыла Казанскі зоавет. ін-т (1934). У 1946—73 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы павет. фармакалогіі і таксікалогіі лек. рэчываў.
Тв.:
Влияние тиаргена на организм при лечении бабезиеллоза крупного рогатого скота // Ветеринария. 1953. №9;
Фармакология гемоспоридина и его применение при бабезиеллозе крупного рогатого скота // Протозойные болезни сельскохозяйственных животных. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Павел Мянандравіч) (1842—28.1.1904),
расійскі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-р медыцыны (1871). Скончыў Маскоўскі ун-т (1864). З 1864 у Маскоўскім ваен. шпіталі, з 1873 прыват-дацэнт Пецярбургскай ваенна-мед. акадэміі, з 1885 урачэбны інспектар у Саратаўскай, з 1888 у Яраслаўскай, з 1891 у Мінскай губ.Навук. працы па судовай медыцыне, арганізацыі мед. дапамогі, уліку інфекц. хвароб, выніках венерычных хвароб, барацьбе з з халерай на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБЯНО́К (Жан Аляксандравіч) (н. 28.1.1932, г. Сямёнаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Куйбышаўскі мед.ін-т (1955). У 1962—98 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1988 заг. кафедры), з 2000 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па харчовых таксікаінфекцыях, септычных захворваннях, сепсісе.
Тв.:
Современные проблемы сепсиса // Здравоохранение. 1999. №9;
Чи розуміемо ми, що таке сепсис? // Інфекційні хвороби: Наук.-практич. мед. журн. (Тернопіль), 2000. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЬКІ (Delphinium),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 1 від — Р. высокія (D. elatum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў рэдкалессі, сярод хмызнякоў, па лугах. У культуры вырошчваюць гібрыдныя формы, аб’яднаныя ў групу буйнакветных (D. grandiflorum).
Лісце чаргаванае, шматрассечанае. Кветкі няправільныя, буйныя, сінія, блакітныя, фіялетавыя, сабраныя ў гронку ці мяцёлчатае суквецце. Плод — лістоўка. Лек., інсектыцыдныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁСЕКСТА́НТ (ад радыё... + секстант),
прылада для дакладнага вызначэння напрамку на Сонца (зорку ці інш. пазаземны аб’ект) па іх радыёвыпрамяненні. Складаецца з востранакіраванай прыёмнай антэны, радыёпрыёмніка, платформы, якая служыць штучным гарызонтам і стабілізуецца ў прасторы гіраскопам, і аўтам. ўстройства (сістэмы сачэння), якое фіксуе вось антэны ў напрамку Сонца (зоркі). У параўнанні са звычайным (аптычным) секстантам Р. можа працаваць пры любых метэаралагічных умовах. Хібнасць вызначэння напрамку пры дапамозе Р. (адносна яго платформы) не перавышае 1′. Выкарыстоўваецца ў паветр. і марской навігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЖКА,
у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБО́ЭДР (ад ромб + грэч. hedra аснова, грань),
1) від паралелепіпеда (звычайна нахілены), грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі. Па крайняй меры 2 вяршыні Р. такія, што ўсе прылеглыя да іх вуглы роўныя паміж сабой. Паралелепіпед з’яўляецца Р. тады і толькі тады, калі ён мае вось сіметрыі 3-га парадку; гл.Сіметрыя.
2) Р. у геалогіі — простая форма крышталёў трыганальнай сінганіі (6-граннік з гранямі ў выглядзе ромбаў). Такую форму маюць крышталі шэрагу мінералаў (кальцыт, магнезіт, радахразіт, смітсаніт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПРЫ́НЦАВА (Валерыя Міхайлаўна) (н. 11.1.1932, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі. Д-рмед.н. (1989). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1955). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механізмах рэгуляцыі і выдзялення катэхаламінаў у гангліях, уплыў на гэты працэс розных тэмператур.
Тв.:
Катехоламины в симпатических ганглиях. Мн., 1983 (разам з І.А.Булыгіным);
Высвобождение катехоламинов в симпатических ганглиях при антидромном раздражении // Успехи физиол. наук. 1986. Т. 17, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг. аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎВО́ЛЬФІЯ (Ranvolfia),
род кветкавых раслін сям. кутравых. Каля 50 (паінш. звестках — да 100) відаў. Пашыраны ў тропіках, акрамя Аўстраліі. Трапляюцца на ўзлесках вільготных трапічных лясоў.
Кусты, паўкусты або дрэвы, якія ўтрымліваюць млечны сок. Лісце простае, суцэльнае, часта скурыстае. Кветкі ў верхавінкавых ці пазушных суквеццях. Плод — з 2 касцянак. Падземныя органы Р змяінай (R. serpentina) і некат. інш. відаў маюць у сабе алкалоіды (рэзерпін, рэстынамін, іахімбін і інш.), якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Лек. расліны.