палітычны і ваен. саюз імперскіх рыцараў і 22 імперскіх гарадоў Паўд.-Зах. Германіі, заключаны 14.2.1488 уг. Эслінген (Швабія). Створаны па ініцыятыве Габсбургаў з мэтай барацьбы супраць баварскіх герцагаў і швейц. кантонаў; фактычна стаў сродкам князёў у іх палітыцы замацавання феад. раздробленасці ў Германіі, аховы феад. прывілеяў і падпарадкавання гарадоў. Дваранска-княжацкая кааліцыя Ш.с. адыграла гал. ролю ў задушэнні Сялянскай вайны 1524—26у Германіі. У канцы 1533 — пач. 1534 увынікупаліт. і рэліг. рознагалоссяў Ш.с. распаўся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯТРАГЕ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ,
псіхагенныя (псіхасаматычныя і псіхавегетатыўныя) расстройствы, што ўзнікаюць у пацыентаў увыніку неабдуманых выказванняў або дзеянняў мед. работнікаў. Гал. этыялагічны іх фактар — неасцярожнае слова, якое датычыцца здароўя пацыента, напр., «гэты сардэчны прыступ — першы званок» і інш. Часцей узнікаюць у асоб з павышанай трывожнасцю і даверлівасцю, у жанчын, падлеткаў. Прыкметы: парушэнне сну, трывога, жахі (у т. л.фобіі, напр., боязь інфаркту, раку), галавакружэнне, болі галавы ці ў вобласці сэрца і інш. Лячэнне: псіхатэрапія, псіхатропныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБІЯТЫ́ЧНАЕ АСЯРО́ДДЗЕ (ад а... + грэч. bios жыццё),
сілы, з’явы, аб’екты прыроды, якія акружаюць жывыя арганізмы і паходжаннем не звязаны з іх жыццядзейнасцю (гл.Абіятычныя фактары). Увынікугіст. развіцця ў канкрэтных умовах арганізмы прыстасоўваюцца да пэўнага комплексу фактараў і ў працэсе жыццядзейнасці самі змяняюць абіятычнае асяроддзе. Вытв. і быт. дзейнасць чалавека адмоўна ўздзейнічае на абіятычнае асяроддзе, таму неабходна прымаць меры па захаванні асяроддзя ў натуральным стане, стварэнні лепшых умоў існавання арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКІ БОЙ 1942.
Адбыўся ў Вял.Айч. вайну паміж партыз. атрадам імя Шчорса (камандзір П.В.Пранягін і ням.-фаш. захопнікамі 13.9.1942 у раёне Агінскага канала. Атрад з баямі выйшаў 10—13.9.1942 да 10-га шлюза, захопленага карнікамі (каля 100 гітлераўцаў), частка атрада перайшла ўброд р. Шчара і ўдарыла ў фланг праціўніка, асн. сілы партызан атакавалі ворага і ў выніку 5-гадзіннага бою знішчылі больш за 60 гітлераўцаў, захапілі зброю, боепрыпасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁРАН,
верхні слой глебы, густа пераплецены жывымі і адмерлымі каранямі, парасткамі і карэнішчамі шматгадовых траў. Фарміруецца пад травяністай расліннасцю ў выніку дзярновага глебаўтваральнага працэсу на аблогах, поймавых і сухадольных лугах і пашы, забалочаных глебах. Мае павышаную колькасць пажыўных рэчываў (асабліва азотных) і большую звязнасць у параўнанні з ніжняй часткай перагнойнага гарызонту. Дз., ці дзярнінай называюць таксама выразаныя пласты з зарослага травою верхняга слоя глебы, якімі ўмацоўваюць адхоны, схілы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАБЛЕ́МА (ад астра... + грэч. blēma рана),
замкнёнае кольцападобнае ўтварэнне на паверхні Зямлі або інш. нябеснага цела, што ўзнікла ў выніку падзення вял. метэарыта ці астэроіда. На Зямлі вядома каля 100 астраблемаў, у Еўропе больш за 30. Найб. даступныя для назірання астраблемы — Арызонскі кратэр (ЗША) дыяметрам 1200 м, глыб. 175 м і выш. 40 м (адносна гарызантальнай паверхні). На тэр. Беларусі знаходзіцца Лагойская астраблема.
Астраблема ў штаце Арызона ЗША. Здымак з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЛАНТЫ́ДА (грэч. Atlantis),
паводле старажытнагрэчаскага падання астраўны кантынент, які існаваў 10—12 тыс. гадоў назад і быў заселены культ. і магутным племенем атлантаў. Першае ўпамінанне пра Атлантыду захавалася ў творах Платона (дыялогі «Тымей» і «Крытай»), Факт існавання, месца знаходжання і прычыны знікнення Атлантыды не высветлены. Найб. верагодна, што востраў знаходзіўся ў Атлантычным ак. на З ад Іспаніі, увыніку землетрасення апусціўся на дно акіяна. Праблемай Атлантыды займаецца спец. галіна навукі — атланталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТАЛІ́Т [ад грэч. bathos глыбіня + ...літ(ы)],
буйное інтрузіўнае цела (пл. больш за 200 км², якое складзена пераважна з гранітоідаў і залягае сярод асадкавых тоўшчаў складкавых абласцей у ядрах антыклінорыяў. Звычайна арыентавана сваёй доўгай воссю паралельна распасціранню складкавых структур. Утвараецца на значнай глыбіні і агаляецца ў выніку дэнудацыі. Паводле сучасных уяўленняў, баталіт узнікае над сейсмафокуснымі паверхнямі — зонамі Беьёфа за кошт плаўлення частак матэрыялу мантыі і зямной кары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКІ САЦЫЯ́ЛЬНЫ ФОНД (European Social Fund),
фонд Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, накіраваны на павышэнне занятасці ў краінах — членах Супольнасці праз аказанне фін. дапамогі ў перападрыхтоўцы і перасяленні рабочых. Засн. ў 1959; увыніку рэформы 1971 больш дакладна вызначаны прыярытэты яго дзейнасці. Фонд дае субсідыі для развіцця прафес. адукацыі, фінансавання праграм павышэння занятасці, развіцця галін, якія перажываюць спад, дапамогі ў працаўладкаванні імігрантам. жанчынам. Вялікая ўвага аддаецца фінансаванню праграм па ўладкаванні моладзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЁННАЯ ПАЛА́ТА,
губернскі орган Мін-ва фінансаў па дэпартаменце дзярж. казначэйства Рас. імперыі ў 1775—1917. Складалася з кіраўніка (да 1845 ім быў віцэ-губернатар, пазней — прызначаны старшыня) і паўкалегіяльнай канцылярыі з назначаных дарадцаў, асэсараў, губ. казначэя. Мела аддзяленні: гаспадарчае, лясное, піцейных збораў, казначэйскае, кантрольнае. Увыніку рэформы 1863 функцыі К.п. зведзены да вузка фінансавых пытанняў (размеркаванне прамых падаткаў, таргі на казённыя падрады, рэвізія казначэйстваў).