ТРАЯ́Н Фёдар Данілавіч (н. 7.6.1929, с. Селявінцы Вінніцкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1958). З 1960 у БПІ, з 1964 у Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па даследаванні ўстойлівасці радыёэлектронных сродкаў лятальных апаратаў пры шматфактарных уздзеяннях і забеспячэнні іх надзейнасці. Кіраваў распрацоўкай і ўкараненнем радыёэлектронных сістэм для выпрабаванняў лятальных аб’ектаў, у т. л. радыётэхн. сістэмы даследавання кліматычных, мех., акустычных і інш. уздзеянняў на касм. карабель «Буран».
Тв.:
К расчету динамических характеристик систем, работающих по принципу сравнения фаз (разамз Б.Я.Раманіхіным) // Изв. вузов. Энергетика. 1966. № 9;
Оптимизация схемных и конструктивных решений согласующих усилителей с большим входным сопротивлением (разамз А.С.Сямёнавым, Г.У.Давыдавым) // Радиотехника и электроника. 1976. Вып. 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Давыд, бел. разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Віцебска. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Разамзінш. майстрамі — выхадцамі з Беларусі прымаў удзел у стварэнні ракі св. Савы Вішэрскага (1671), мэблі і хатняга начыння для царскага дома (1667—77).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Аляксандр Васілевіч (19.10.1917, с. Новамікалаеўка Мялоўскага р-на Луганскай вобл., Украіна — 23.3.1982),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1953). Скончыў Варонежскі ун-т (1940). З 1943 у Туркменскім і з 1950 у Кольскім філіялах АНСССР. З 1961 нам. старшыні Дзяржкамітэта Расіі па каардынацыі н.-д. работ. З 1962 міністр геалогіі СССР. З 1975 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па працэсах мінералаўтварэння ва ўмовах пустыні і тундры, літалогіі стараж. метамарфічных парод, заканамернасцях працэсаў стараж. і сучаснага гіпергенезу, асадкавай геалогіі дакембрыю. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Основные черты минералообразования в пустыне // Вопросы минералогии осадочных образований. Львов, 1956. Кн. 3—4;
К вопросу о литологическом изучении метаморфических толш. М.; Л., 1961 (разамз В.І.Лунёвай);
Органическое вещество в осадочно-метаморфических породах докембрия. М., 1975 (разамз С.А.Сідарэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТРО́Н (англ. cistron),
частка малекулы ДНК, якая мае пэўную паслядоўнасць нуклеатыдаў, функцыян. адзінка спадчыннай інфармацыі. Тэрмін увёў амер. генетык С.Бензер разамз тэрмінам рэкон (1957). Паняцці «Ц.» і «ген» — сэнсавыя сінонімы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРУ́НА,
у стараж.-індыйскай міфалогіі бог неба і воднай стыхіі, захавальнік ісціны і справядлівасці, разамзІндрай найвялікшы з багоў ведыйскага пантэона. Варуну падуладныя неба і зямля, яго адзенне — ноч і дзень, яго вока — сонца, сам ён тысячавокі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬ ПАЛАЧА́НІН,
полацкі баярын 12 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146, калі разамзінш. баярамі браў удзел у міжусобных сварках паўд.-рускіх князёў. Гэта ўпамінанне сведчыць, што радаслоўная баярскіх родаў у Полацку бярэ пачатак з 12 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ (лац. Leo),
задыякальнае сузор’е. Найб. яркая зорка Рэгул (α Л.), 1-й зорнай велічыні, разамз зоркамі β, δ, γ утварае трапецыю; 70 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Зтэр. Беларусі відаць зімой і вясной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁВЯШЧА́ННЕ МАСТА́ЦКАЕ,
від радыёвяшчання, у аснове якога ляжыць драматычнае слоўна-гукавое мастацтва; адзін з важнейшых (разамзкінамастацтвам і тэлевізійным мастацтвам) відаў масавага мастацтва. Найб. пашыраны від Р.м. — радыётэатр, а таксама радыёкампазіцыя, радыёфільм, муз.-забаўляльныя праграмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ Леанід Віталевіч (19.1.1912, С.-Пецярбург — 7.4.1984),
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг. аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разамз Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разамз Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНУО́ТЭР (Rainwater) Леа Джэймс (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у Калумбійскім ун-це (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер з прычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н.Бор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу µ+-мезона (разамз В.Л.Фітчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўская прэмія 1975 (разамз Борам і Мотэльсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Как возникла модель сфероидальных ядер // Успехи физ. наук. 1976 Т. 120, вып. 4.