армянская паэтэса. Засл. дз. культ. Арменіі (1967). Вучылася ў Закаўказскім ун-це ў Тбілісі. Друкавалася з 1919. Першызб. «Вершы» (1930). У кнігах паэзіі «Разам з сынамі» (1942), «Радасць» (1948), «Вершы» (1950), кн. нарысаў «Рэха. Успаміны» (1973) і інш.маст. асэнсаванне агульначалавечых і нац. праблем, адвечнага і сучаснага. Аўтар зб-каў вершаў і паэм для дзяцей «Шоўк» (1931), «Мацярынскае» (1936), «Мая кветка» (1953) і інш. Адна з першых перакладчыц твораў Я.Купалы на арм. мову. На бел. мову асобныя творы П. пераклаў Х.Жычка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ШЫНСКІЯ ДВА ВАЛУНЫ́,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Каля в. Пашына Аршанскага р-на Віцебскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Першы валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 2,5 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 7 м, аб’ём 6,8 м³, маса каля 18 т. Другі валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі палявога шпату і гранатаў альмандзінаў, зернямі кварцу. Даўж. 3,1 м, шыр. 2,1 м, выш. 1,4 м, у абводзе 8 м, аб’ём 9 м³, маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 150 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першырас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛІПА́ЛЫ, прыліпалавыя (Echeneidae),
сямейства рыб атр. акунепадобных (па інш. класіфікацыі — атр. прыліпалападобных). Вядомы з эацэну (каля 50 млн.г. назад). 7 родаў, 7 (10) відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных акіянічных водах. Дарослыя асобіны прысмоктваюцца да рыб, чарапах, кітоў, днішчаў суднаў. Могуць весці і свабодны спосаб жыцця (напр., прыліпала звычайны — Echeneis naucrates).
Даўж. да 1 м. Першы спінны плаўнік перамешчаны на галаву і ператвораны ў прысосак — авальны дыск, абкружаны пругкім мускульным валікам. Промні плаўніка падзелены на 2 гарыз.ч., якія ўтвараюць на прысмоктвальным дыску быццам бы папярочныя складкі, якія ўтвараюць вакуум, калі прыўздымаюцца. Кормяцца планктонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПТУ́ШКА»,
бел.нар. гульня. Для яе неабходна мець адну «П.» (невял. прадмет). Гульцы (10 і болей чал.) выбіраюць вядучага — «раздатчыка», становяцца ў круг плячо ў плячо, спінай унутр круга, і трымаюць за спінай складзеныя кубачкам далоні. «Раздатчык» ходзіць у крузе, непрыкметна ўкладвае каму-небудзь у далоні «П.», становіцца ў цэнтры і гаворыць: «Дзверцы адчынены!» Той, у каго знаходзіцца «П», бяжыць да «раздатчыка» і аддае яму «П.» (дакранаецца). Гульцы, што стаяць побач, павінны затрымаць яго. Хто першы яго схопіць, становіцца «раздатчыкам», калі не атрымаецца, то «раздатчыкам» становіцца той, хто аддаў «П.».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХА́ЛЬСКІ (Уладзімір Вячаслававіч) (2.4.1848, Мінск — 23.2.1933),
рас. і ўкр. піяніст, педагог, кампазітар і муз. дзеяч. Засл.праф. Украіны (1928). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1874) і выкладаў у ёй. З 1876 у Кіеўскім муз. вучылішчы (з 1877 дырэктар). З 1913 праф. Кіеўскай кансерваторыі (у 1913—14 першы дырэктар). Зрабіў значны ўклад у развіццё ўкр.муз. культуры і адукацыі. Стварыў школу піяністаў, вядомую за межамі Украіны. Аўтар оперы «Валерыя» (паст. 1923), «Маларасійскай (Украінскай) фантазіі» для аркестра, канцэрта для фп. з арк., «Эцюдаў у арпеджыях», фп. п’ес, рамансаў і інш. Сярод вучняў А.Браілоўскі, У.Горавіц, Р.Коган, Л.Нікалаеў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТВО́РЫ ФІЗІЯЛАГІ́ЧНЫЯ,
група водных раствораў солей, якія паводле асматычнага ціску, саставу, актыўнай рэакцыі асяроддзя і буферных уласцівасцей блізкія да плазмы крыві і пазаклетачнай вадкасці чалавека і жывёл. Першы Р.ф. (раствор Рынгера) прапанаваны ў 1883 для правядзення фізіял. эксперыментаў над халаднакроўнымі жывёламі, у 1901 — Р.ф. Рынгера—Лока для цеплакроўных жывёл, варыянты якога адрозніваюцца суадносінамі асн. інгрэдыентаў. У саставе Р.ф. хларыды натрыю, калію, кальцыю, гідракарбанат натрыю, таксама хларыд магнію, глюкоза, фасфаты. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (пры абязводжванні арганізма, страце крыві, парушэнні водна-салявага балансу, атручэннях і інш.), у мед.-біял. эксперыментах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДО́ЛЬФ IГабсбург
(Rudolf; 1.5.1218, замак Лімбург, цяпер у складзе г. Сасбах, Германія — 15.7.1291),
германскі кароль [1273—91], першы на прастоле з дынастыі Габсбургаў. Бацька аўстр. герцага Рудольфа II [1282—90]. Паклаў пачатак палітыкі Габсбургаў, накіраванай на пашырэнне іх родавых уладанняў. Адабраўшы ў 1276—78 у чэш. караля Пржэмысла II Отакара Аўстрыю разам са Штырыяй, Карынтыяй і Крайнай, заклаў асновы магутнасці Габсбургаў. У 1282 перадаў Аўстрыю і Штырыю ва ўладанне сваіх сыноў Альбрэхта і Рудольфа. Намагаўся ўмацаваць цэнтр. ўладу ў Герм. каралеўстве.
У.Я.Калаткоў.
Рудольф I. Выява з надмагільнай пліты ў саборы г. Шпаер (Германія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМО́ЎСКІ (Сцяпан Якаўлевіч) (9.11.1734, в. Стары Пагост Цвярской вобл., Расія — 18.7.1812),
расійскі астраном. Акад. Пецярбургскай АН (1767). У 1765—90 кіраўнік геагр. дэпартамента, з 1800 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. У 1803—12 апякун Казанскай вучэбнай акругі. Навук. працы па астраноміі і картаграфіі. Пасля апрацоўкі вынікаў уласных назіранняў праходжання Венеры па дыску Сонца (1761, Забайкалле; 1769, Кольскі п-аў) атрымаў блізкае да сучаснага значэнне паралакса Сонца 8″, 67. Кіраваў картаграфічнымі работамі, склаў і апублікаваў першы для Расіі каталог 62 астр. пунктаў (1802). Адзін са складальнікаў першага ў Расіі этымалагічнага слоўніка. Вядомы як перакладчык твораў Ж.Бюфона, Тацыта, Л.Эйлера.
шматнацыянальная манархічная дзяржава, якая ўзнікла ў канцы 15 — пач. 16 ст. ў выніку далучэння да Маскоўскага вялікага княства зямель і княстваў Паўн.-Усх. Русі. Маскоўскі вял.кн.Іван III [1462—1505] першы пачаў называць сябе вял. князем і «гасударам усяе Русі». Вярх. ўлада ў дзяржаве належала вял. князю, з 1547 — цару. Дарадчы орган — Баярская дума, з 1549 склікаліся земскія саборы. Тэр. Р.ц.дз. ў 1550-я г. складала каля 3 млн.км², насельніцтва — 7—9 млн.чал. (рускія, татары, удмурты, мары, мардва, чувашы, карэлы і інш.). Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт.Расія.