КАЗЛО́Ў Арсен Яўхімавіч (23.2.1919, в. Газьба Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 12.8.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся пры фарсіраванні Дуная каля г. Харта (Венгрыя): у ноч на 1.12.1944 камандзір разліку дэсантнай лодкі ст. сяржант К. пад агнём пераправіўся цераз раку, першы высадзіўся на бераг, паранены ўварваўся ў варожыя траншэі, чым садзейнічаў поспеху пры высадцы дэсанта. Пасля вайны нагасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МБЕРЛЕНД (Cumberland),
рака наУ ЗША, левы прыток р. Агайо. Даўж. 1109 км, пл.бас. 47 тыс.км². Пачынаецца на плато Камберленд у Апалачах, верхняе і сярэдняе цячэнні ў цясніне глыб. да 100 м, ніжняе наЦэнтр. раўнінах. Жыўленне снегава-дажджавое. Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады 774 м³/с. Буйныя вадасховішчы (у т. л. аднайменнае даўж. 160 км). Суднаходная на 738 км ад вусця. На К. — г. Нашвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАШЭ́НКА Сцяпан Мікалаевіч (1909, в. Узніцы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 25.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў пач. школу. Працаваў рахункаводам. У Чырв. Арміі з пач. 1942, на фронце са снеж. 1942. У ноч на 24.9.1943 група разведчыкаў на чале са старшыной роты К. фарсіравала Дняпро, захапіла плацдарм у раёне в. Пекары (Чаркаская вобл., Украіна) і больш як суткі яго ўтрымлівала. Загінуў пры пераправе на левы бераг Дняпра з данясеннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМА́ Аляксандр Якаўлевіч (14.10.1921, в. Першае Мая Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — 13.2.1993),
поўны кавалер ордэна Славы. З 1940 працаваў на чыгунцы ў Магілёве. У Вял.Айч. вайну партызан-падрыўнік, з ліст. 1943 на фронце, кулямётчык. Вызначыўся ў 1943 у баі каля г.п. Парычы Гомельскай вобл., у 1944 пры фарсіраванні воднага рубяжа і ў баях на плацдарме ў Польшчы, у 1945 у баях ва Усх. Прусіі. Пасля вайны працаваў на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛЬЦО́ВА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка, за 1 кмнаПд ад г. Сянно. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 22,2 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, наПн пад хмызняком. Берагі наЗ і Пн зліваюцца са схіламі, наУ і Пд нізкія. НаПн выцякае ручай у воз. Сянно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна наПдЗ Ціхага акіяна. НаЗ абмежавана глыбакаводнымі жалабамі Кермадэк і Тонга і Новазеландскім падводным плато, наПн — падводнымі хрыбтамі, якія ўтвараюць а-вы Кука (Паўднёвыя) і Тубуаі, наУ і ПдУ — Усх.- і Паўд.-Ціхаакіянскімі падняццямі. Шыр. каля 4600 км. Шмат падводных гор, рыфаў. Пераважныя глыб. больш за 5500 м, найб. 6600 м (наПнЗ). Донныя асадкі — пераважна чырв. гліны і дыятомавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВА ПРЫТУ́ЛКУ,
права на ўезд і пражыванне, якое даецца дзяржавай замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія на нявызначаны час застаюцца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы, калі на радзіме яны церпяць праследаванне за паліт., рэліг. і інш. перакананні або нац. прыналежнасць. Дазвол на прытулак не цягне за сабой аўтаматычнага набыцця грамадзянства краіны. П.п. ў Рэспубліцы Беларусь замацавана ў арт. 12 Канстытуцыі. Асобам, абвінавачаным у крымінальных ці інш. злачынствах, П.п. не прадастаўляецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́МША,
рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,3 кмнаУ ад в.Вял. Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес наЗ ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ПЯЦКА-ДНЯПРО́ЎСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА,
буйная адмоўная тэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы. Выцягнута ў паўн.-зах. напрамку на 900 км, шыр. да 200 км і больш Размешчана паміж Беларускай і Варонежскай антэклізамі наПнУ і Украінскім шчытом наПдЗ, накладзена на іх схілы, а таксама на познадэвонскія Прыпяцкі, Дняпроўскі рыфты і Брагінска-Лоеўскую седлавіну. Запоўнена асадкавымі адкладамі карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену магутнасцю да 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДО́ВАЯ РЭ́ЧКА,
рака ў Маларыцкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р.Спанаўка (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 28 км (разам з каналам). Пл. вадазбору 115 км². Цячэ наПдЗ Брэсцкага Палесся. Пачынаецца за 1,5 кмнаУ ад в. Хмялёўка Маларыцкага р-на, вусце за 2 кмнаПнУ ад в. Знаменка Брэсцкага р-на. Каналізавана 11,6 км рэчышча ў ніжнім і 9 км у верхнім цячэнні.