горад у Югаславіі, у Рэспубліцы Сербія, на р. Нішава. Каля 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., харчасмакавая, тэкст., хімічная. Ун-т. Музей. Рэшткі стараж.-рым. крэпасці, базілік 4—5 ст.Арх. помнікі 16—18 ст. За 10 км на ПдУ — курорт Нішка-Баня. Паблізу руіны рым.-візант.г. Медыяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),
горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм. цэнтр прав. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́П’ЕЎСК,
горад, раённы цэнтр у Кемераўскай вобл., у Расіі. Размешчаны у перадгор’ях Салаірскага кража, на р. Аба. Засн. ў 1918. 250,4 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Адзін з цэнтраў здабычы каксавальнага вугалю ў Кузбасе. Прам-сць: машынабудаўнічая (з-ды: «Электрамашына», шахтавай аўтаматыкі, падшыпнікавы і інш.), хім., лёгкая, харчасмакавая, буд. матэрыялаў. Кузнецкі н.-д. вугальны ін-т. Тэатр. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́НТА-АРЭ́НАС (Punta Arenas),
горад на Пд Чылі, у цэнтр частцы Магеланава праліва. Другі (пасля аргенцінскага г. Ушуая) з найб. паўднёвых гарадоў Зямлі. Адм. ц. вобласці Магальянес. Засн. ў 1849. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт у Магеланавым праліве. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., нафтахім., харч., у т. л. мясакансервавая. Музей Патагоніі. Паблізу здабыча бурага вугалю і нафты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДАМІ́Р, Сандомеж (Sandomierz),
горад на ПдУ Польшчы, на р. Вісла, у Свентакшыскім ваяводстве. Вядомы з 8 ст. Каля 30 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: шкляная (найбуйн. цэнтр у краіне), харч., камбікормавая, суднабудаўнічая. Вышэйшая духоўная семінарыя. Дыяцэзіяльны музей. Раманскі (13 ст.) і гатычны (14—17 ст.) касцёлы, гатычныя дамы, ратуша (14—16 ст.). Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕН-КАНТЭ́Н (Saint-Quentin),
горад на Пн Францыі, на р. Сома і Сен-Кантэнскім канале. Вядомы да н.э., стараж. гальскі горад. Каля 100 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог, рачны порт. Прам-сць: баваўняная (адзін з гал. цэнтраў краіны), эл.-тэхн., трансп. машынабудаванне. У раёне С.-К. — маст. промыслы (выраб карункаў, гардзін, бялізны). Маст.музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДАПЕ́ШТ (Budapest),
горад, сталіца Венгрыі. У цэнтры краіны на берагах Дуная. Адм. ц. медзье Пешт. 1995,7 тыс.ж. (1993). Гіст.ч. горада — Буда (правы ўзгорысты бераг Дуная) і Пешт (левы раўнінны) злучаны 8 аўтамаб. і 2 чыг. мастамі. Трансп. вузел краіны — рачны порт, вузел 10 чыгунак і 8 шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт Ферыхедзь. Гал.прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прадпрыемствы горада выпускаюць каля 1/3прамысл. прадукцыі Венгрыі, у т. л. каля 60% прадукцыі машынабудавання: вытв-сць аўтобусаў, дызельных цягнікоў, трактароў, матацыклаў, энергет. абсталявання, суднаў, гумава-тэхн. вырабаў. Развіты металургія (выплаўка каляровых металаў, пракату), хімія (мінер. ўгнаенні, кіслоты), буд. індустрыя. У прам-сці пераважаюць навукаёмістыя галіны — электроніка і электратэхніка, складанае прыладабудаванне, оптыка, тонкая хімія, мед. абсталяванне, фармацэўтычныя вырабы, тэлефонная і мікрахвалевая апаратура, тэлевізары і інш. Развіты лёгкая (тэкст., швейная, абутковая і інш.), паліграф. і харч. (мукамольная, кандытарская, мясакансервавая, піваварная, плодаагароднінная, вінаробчая і інш.) галіны. Старэйшы на еўрап. кантыненце метрапалітэн (1896).
Як горад Будапешт утвораны ў 1872 пасля аб’яднання гарадоў Пешт, Буда і Абуда (упершыню ўпамінаюцца ў 1148). На месцы Буды ў старажытнасці было пасяленне кельтаў, у 1—4 ст.рым. крэпасць Аквінк. З 1242 Буда — сталіца Венгрыі, з 1350 рэзідэнцыя венг. каралёў. На тэр. Пешта да 10 ст. існавалі слав. паселішчы. У 1541—1686 Буда і Пешт пад уладаю туркаў, з пач. 18 ст. ў складзе імперыі Габсбургаў. У 1848—49 і 1918—19 цэнтр рэв. руху. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны (гл.Будапешцкая аперацыя 1944—45). Цэнтр Венгерскага паўстання 1956.
Вузкія вулачкі сярэдневяковай Буды кантрастуюць з прасторнымі кварталамі Пешта, шырокія радыяльныя магістралі якога перасякаюць 3 паўкальцы вуліц. Над Будапештам узвышаецца гара Гелерт (на правым беразе), укрытая садамі і паркамі, з помнікам Вызвалення (1947, скульпт. Ж.Кішфалудзі-Штробль). Сучаснае аблічча горада вызначаюць пераважна парадныя збудаванні канца 19—20 ст. У раёне Абуды — рэшткі стараж.-рымскага паселішча Аквінк (1—4 ст., 2 амфітэатры, храмы, тэрмы, т.зв. віла Геркулеса з мазаічнай падлогай, раннехрысц. базілікі). На ўзгорку ў раёне Буды — рэшткі замка (13 — пач. 20 ст.) з каралеўскім палацам (цяпер музей замка, уключае памяшканні Венг.нац. галерэі), жылыя дамы 13—18 ст., маўзалей Гюль-Баба і тур. лазні (16 ст.), гатычныя і барочны цэрквы і інш. У раёне Пешта — царква Бельвараш (15—18 ст.), Цэнтр. ратуша (1727—47, барока), Нац.музей (1837—47, арх. М.Полак, класіцызм), канцэртная зала «Вігада» (1858—64, нац. рамантыка), Оперны тэатр (1875—84, арх. М.Ібль, неарэнесанс), Музей прыкладнога мастацтва (1896, арх. Э.Лехнер, мадэрн), парламент (1884—1904, псеўдаготыка) і інш. 8 мастоў, якія звязваюць берагі Дуная, пераходзяць у магістралі Пешта. Пасля 2-й сусв. вайны пабудаваны Нар. стадыён (1948—53), Дом прафсаюзаў (1948—50), атэлі «Будапешт» (1968), «Дуна Інтэркантыненталь» (1970), «Форум» і «Атрыум» (пач. 1980-х г.). Былыя ўскраіны Будапешта забудаваны добраўпарадкаванымі жылымі раёнамі.
У Будапешце — Венг.АН (з 1825); Будапешцкі універсітэт (з 1635), Нац.венг.муз. акадэмія імя Ф.Ліста, мед. акадэмія і інш.ВНУ. Б-кі: Дзярж.б-ка імя Ф.Сечэньі (з 1802), Гар.б-ка імя Э.Саба (з 1904), універсітэцкая (з 1635), акадэмічная (з 1826) і інш. Музеі: Нац.музей (з 1802), Нац. галерэя (1957), Нац.музей натуральнай гісторыі (з 1802), Музейвыяўл. мастацтваў (з 1896) і інш. Тэатры: оперны, нацыянальны (драматычны), аперэты і інш.
Ф.С.Фешчанка (гаспадарка).
Да арт.Будапешт. Набярэжная Дуная.Да арт.Будапешт. Панарама цэнтральнай часткі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЕ́ДА (Oviedo),
горад на Пн Іспаніі, у Кантабрыйскіх гарах. Адм. цэнтр аўт. вобласці Астурыя і правінцыі Аўеда. Засн. пры кляштары, пабудаваным каля 780. 196,1 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Аванпорт на Біскайскім зал. — Хіхон. Цэнтр найбуйнейшага ў краіне вугальнага басейна, металургія, машынабудаванне (пераважна цяжкае), харч., тэкст., цэментная, керамічная, фармацэўтычная прам-сць. Арх. помнікі 8—18 ст.Ун-т. Археал.музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗАНСО́Н (Besancon),
горад на У Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ду. 119 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Порт на р. Ду. Аўта- і вагонабудаванне; вытв-сць гадзіннікаў і штучнага шоўку. Харч. і дрэваапр.прам-сць. Курорт і цэнтр турызму (штогадовыя муз. фестывалі). Ун-т (1691). Музей прыгожых мастацтваў. Стараж.-рым. і сярэдневяковыя арх. помнікі, сабор Сен-Жан (11—13 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНІКІ́,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Пермскай вобл. Вядомы з 17 ст. 198,3 тыс.ж. (1994). Рачны порт на Камскім вадасх.Чыг. станцыя. Цэнтр хім. прам-сці (камбінаты калійны, азотна-тукавы, тытана-магніевы і інш.); металаапр., эл.-тэхн., лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Факультэт Пермскага тэхн. ун-та. Драм.тэатр. Краязнаўчы музей. Каля Беразнікоў — радовішчы кухоннай, калійнай, магніевай соляў.