Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ЙНЫ ЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ СЛОЙ,
сукупнасць эл. зарадаў процілеглых знакаў, размешчаных уздоўж мяжы падзелу фаз. Утвараецца электронамі, іонамі, а таксама арыентаванымі палярнымі малекуламі, якія маюць уласны дыпольны момант. Абумоўлівае электракінетычныя з’явы.
Будова П.э.с. істотная для эл.-хім. рэакцый, для электролізу і інш.Напр., у хім. крыніцах току (гл.Гальванічны элемент) пры апусканні металу ў электраліт метал «аддае» дадатныя іоны, а сам набывае адмоўны зарад. Дадатныя іоны электраліту прыцягваюцца паверхняй металу і ўздоўж паверхні дакранання фаз утвараецца П.э.с. Эл. поле, якое ўзнікла паміж зараджанымі слаямі, перашкаджае далейшаму растварэнню металу і пры пэўным значэнні спыняе яго.
Утварэнне падвойнага электрычнага слоя пры апусканні металу ў электраліт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОКэлектрычны,
упарадкаваны рух эл. зарадаў у правадніках (гл.Віхравыя токі, Ток зрушэння, Электрычны ток). Блукаючыя Т. — эл. токі, якія праходзяць у зямлі пры яе выкарыстанні як токаправоднага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плаўкі засцерагальнік, гл. Засцерагальнік электрычны
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАРУХАВІ́К,
электрычная машына, якая пераўтварае эл. энергію ў механічную. Бываюць пастаяннага і пераменнага (асінхронны электрарухавік, сінхронны электрарухавік.) току. Гл.Электрычны рухавік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́НСНАЯ СХЕ́МА,
разгалінаваны электрычны ланцуг, у якім пры зменах некаторых яго параметраў (супраціўленне, ёмістасць або інш.) устанаўліваецца (ці парушаецца) раўнавага (баланс) токаў ці напружанняў. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай тэхніцы, радыёсувязі, тэлеф. сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНТ (ад англ. shunt адгалінаванне) у электратэхніцы, электрычны праваднік (ці магнітаправод), далучаны паралельна ўчастку эл. (магн.) ланцуга для адгалінавання часткі эл. току (магн. патоку) у абход дадзенага ўчастка. Выкарыстоўваецца пераважна для пашырэння межаў вымярэння вымяральных прылад.