АДЫТЫ́ЎНАСЦЬ (ад лац. additivus які прыбаўляецца),
уласцівасць велічыні, значэнне якой адпаведнае цэламу аб’екту, роўна суме значэнняў велічыняў, адпаведных яго часткам, пры адвольнай разбіўцы аб’екта на часткі. Напр., адытыўнасць аб’ёму азначае, што аб’ём цэлага цела роўны суме аб’ёмаў яго частак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУ́ЦІШСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР. Існаваў з 15 студз. да 25 ліст. 1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — мяст. Гадуцішкі. Скасаваны ў сувязі з перадачай часткітэр. раёна Літоўскай ССР, астатнія 7 сельсаветаў уключаны ў Пастаўскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ,
утварэнне новага арганізма з часткі мацярынскага, адзін са спосабаў бясполага размнажэння. У жывёльных арганізмаў ажыццяўляецца пачкаваннем (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві, імшанкі, абалоннікі) або дзяленнем (прасцейшыя, плоскія і кольчатыя чэрві), у ніжэйшых раслін (напр., у водарасцей) — часцей дзяленнем, радзей пачкаваннем (некат. сумчатыя грыбы, напр., дрожджы, некат. базідыяльныя грыбы), у ніжэйшых шматклетачных раслін — распаданнем цела на часткі, здольныя да рэгенерацыі. Вышэйшыя расліны могуць размнажацца карэнішчамі (шматгадовыя травы), чаранкамі (сцябловымі — агрэст, вярба, ружа, таполя; лісцевымі — бягонія, седум; каранёвымі — ажына, вішня, маліна, сліва), адводкамі (яблыня, груша, ягадныя культуры), цыбулінамі (цыбуля, часнок), клубнямі (бульба, тапінамбур) і інш. Вегетатыўнае размнажэнне мае шэраг пераваг перад палавым: лёгкасць размнажэння, хуткае развіццё і ранні пачатак плоданашэння, захаванне ў патомстве прыкмет і ўласцівасцей мацярынскай расліны. Выкарыстоўваецца ў пладаводстве, агародніцтве, лесаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЎЛІ́ЧНЫ ПРЭС,
машына статычнага (няўдарнага) дзеяння, рабочыя часткі якой прыводзяцца ў рух высокім (20—50 МПа) ціскам вадкасці. Прынцып дзеяння заснаваны на Паскаля законе.
Асн.часткі гідраўлічнага прэса: рабочыя цыліндры з поршнямі, рухомыя і нерухомыя траверсы (бэлькі), размеркавальнае прыстасаванне, сістэма кіравання. На гідраўлічным прэсе робяць коўку, штампоўку, гібку; прасаванне парашковых і інш. матэрыялаў, пакетаванне і брыкетаванне стружкі; атрымліваюць пластмасавыя і гумавыя вырабы, драўняна-стружкавыя пліты, фанеру, тэксталіт, сінт. алмазы і інш. Упершыню гідраўлічны прэс выкарыстаны ў канцы 18 — пач. 19 ст. для пакетавання сена, выціскання вінаграднага соку і інш., з сярэдзіны 19 ст. — для металаапрацоўкі. Унікальныя гідраўлічныя прэсы для аб’ёмнай штампоўкі (развіваюць намаганне да 750 МН) створаны ў СССР (1960-я г.).
Гідраўлічны прэс для аб’ёмнай штампоўкі (развівае намаганне 750 МН).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДА́НЫ СКАЗ,
поліпрэдыкатыўная сінтаксічная адзінка, арганізаваная з двух і больш простых сказаў, аб’яднаных у структурнае, сэнсавае і інтанацыйнае адзінства. У С.с. простыя сказы страчваюць уласцівую ім грамат., інтанацыйную, сэнсавую самастойнасць і ператвараюцца ў састаўныя ўзаемна звязаныя прэдыкатыўныя часткі, якія дапаўняюць або характарызуюць адна адну. Сінтакс. сувязь гэтых частак ажыццяўляецца злучнікавым або бяззлучнікавым спосабам, а таксама інтанацыяй і структурнымі іх суадносінамі.
Паводле сродкаў сувязі С.с. падзяляюцца на злучнікавыя, бяззлучнікавыя і камбінаваныя. Сярод злучнікавых вылучаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы. У складаназлучаных сказах прэдыкатыўныя часткі сінтаксічна раўнапраўныя, аб’яднаны злучальнымі злучнікамі і выражаюць спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя і розныя віды далучальных адносін: «Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна» (Я.Купала). У адпаведнасці з будовай і характарам выражаных адносін складаназлучаныя сказы могуць мець адкрытую або закрытую структуру. У складаназалежных сказах прэдыкатыўныя часткі сінтаксічна нераўнапраўныя, аб’яднаны падпарадкавальнымі злучнікамі і выражаюць працэсуальныя, суб’ектныя, аб’ектныя, атрыбутыўныя і розныя віды акалічнасных адносін: «Пад акном роўна шумелі старыя ліпы, якія жывой сцяной акружалі сад» (І.Шамякін). Незалежна ад колькасці разнавіднасці прэдыкатыўных частак складаназалежныя сказы заўсёды маюць закрытую структуру. Бяззлучнікавыя С.с. арганізаваны з сінтаксічна раўнапраўных або нераўнапраўных прэдыкатыўных частак, аб’яднаных бяззлучнікавай сувяззю, якая рэалізуецца інтанацыяй, парадкам слоў, трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў і інш. лексіка-грамат. сродкамі: «Маўчала ноч па-над палянай, зялёны гай не гаманіў» (П.Трус). У камбінаваныя С.с. ўваходзяць тры і больш прэдыкатыўныя часткі, якія па-рознаму пабудаваны і аб’яднаны рознымі відамі злучнікавай і бяззлучнікавай сувязі. У выніку іх аб’яднання звычайна ўтвараюцца С.с., якія арганізуюцца паводле мадэлі складаназлучаных, складаназалежных або бяззлучнікавых сказаў. «На дварэ цёпла — дзеці гуляюць каля хаты, а стане халадней — яны ідуць у хату» (З.Бядуля).
Літ.:
Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986;
Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРУЛЯВЫ́, гірарулявы,
электранавігацыйная прылада для аўтам. ўтрымання карабля на зададзеным курсе, а таксама для змены курсу. Асн.часткі — курсапаказальнік (звычайна гіракомпас) і звязаная з ім сістэма сачэння. Дзеянне аўтарулявога заснавана на аўтам. уключэнні рулявога прыстасавання пры адхіленні карабля ад курсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́МІНГ-СЛЯ́БІНГ,
камбінаваны пракатны стан для абціскання буйных (да 40 т) стальных зліткаў на загатоўкі квадратнага (блюмы) ці прамавугольнага (слябы) сячэння. У параўнанні з блюмінгам мае большую вышыню пад’ёму верхняга валка (да 2130 мм) і даўжыню рабочай часткі (да 3505 мм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯГАРЫЗО́НТ,
пілатажна-навігацыйная прылада, якая паказвае становішча падоўжнай і папярочнай восяў лятальнага апарата адносна сапраўднага гарызонта. Асн.часткі авіягарызонта: гіраскоп, які захоўвае нязменнае становішча сваёй восі ў прасторы, і маятнікавая сістэма карэкцыі, якая ліквідуе адхіленні восі ротара гіраскопа ад праўдзівай вертыкалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫРСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы.