грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́НХЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Германіі. Засн. ў 1472 у г. Інгальштат герцагам Людвігам. У 1800 пераведзены ў Ландсгут, з 1826 у г. Мюнхен. У 1997/98 навуч.г. каля 60 тыс. студэнтаў; ф-ты: каталіцкай тэалогіі, пратэстанцкай тэалогіі, юрыд., прамысл. эканомікі, паліт. эканоміі, лясной гаспадаркі, мед. (у т. л. стаматалогія), вет., гісторыі мастацтва, філасофіі, тэорыі навук, статыстыкі, псіхалогіі і педагогікі, антрапалогіі, моў і л-р, сац. навук, матэматыкі, фізікі, хіміі і фармакалогіі, біялогіі, навук аб Зямлі. У складзе ун-та н.-д. лабараторыі, цэнтры, ін-ты, у т. л. лабараторыя ядз. фізікі, цэнтры лінгвістычных даследаванняў, па вывучэнні Японіі, малекулярнай біялогіі, ін-т педагогікі. Б-кі: універсітэцкая (2,5 млн. тамоў), ф-таў (3 млн. тамоў). Астр. і геафіз. абсерваторыі, бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭНО́ІД (ад лац. catena ланцуг + eidos выгляд),
паверхня, утвораная вярчэннем ланцуговай лініі. Належыць да мінімальных паверхняў (сярод усіх паверхняў, абмежаваных зададзенай крывой, маюць найменшую плошчу). Форму К. набывае мыльная плёнка, «нацягнутая» на 2 драцяныя кругі, плоскасці якіх перпендыкулярныя да лініі, што злучае іх цэнтры.
у сярэдняй частцы Польшчы. Пл. 3788 км², нас. 2419,6 тыс.чал. (1992). У гарадах 88,8% насельніцтва. Адм. ц. — г.Варшава. Займае Варшаўскую катлавіну ў цэнтры Мазавецкай нізіны.
Рэльеф нізінны з участкамі марэннай раўніны і шырокімі далінамі. Найб.выш. да 200 м над узр. м. Клімат умерана кантынентальны, сярэднія т-ры студз. -3,5 °C, ліп. 18—19,2 °C, ападкаў 560—600 мм за год. Рэкі — Вісла з нізоўямі Нарава; воз. Зягжынскае. Пад лесам каля 19% тэр., на З — Кампіноская пушча. Гаспадарка прамысл. кірунку. Развіты маш.-буд. і металаапр., вылучаюцца электратэхн. і электронная, харч., фармацэўтычная, хім., металургічная і паліграф. галіны прам-сці. Найб.прамысл.цэнтры: Варшава, Прушкаў, Пясечна, Гродзіск-Мазавецкі і інш. Вырошчваюць агародніну, садавіну, клубніцы, жыта, бульбу. Гадуюць свіней, птушак, пушных звяроў, разводзяць тутавага шаўкапрада. Турызм. Курорт Канстанцін-Азёрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕУ́ЦКАЯ ДЭПРЭ́СІЯ,
вобласць нізкага атм. ціску над паўд.ч. Ціхага ак. з цэнтрам паблізу Алеуцкіх а-воў; адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы. Праяўляецца пераважна зімой: ціск у цэнтры алеуцкай дэпрэсіі ў студз. ніжэй за 1000 гПа. Існаванне звязана з частым праходжаннем цыклонаў у гэтым раёне акіяна. Аналагічная ісландскай дэпрэсіі на Пн Атлантычнага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́КА БУ́РЫ, вока тайфуну,
вобласць у цэнтры трапічнага цыклону папярочнікам 20—30 км (часам да 60 км), з ясным небам і слабымі вятрамі (нярэдка поўны штыль). Акружана магутнай воблачнасцю, з якой звязаны ліўневыя ападкі, навальніцы, штармавыя вятры і моцнае хваляванне на моры. Утвараецца пры апусканні паветра, што суправаджаецца яго ўшчыльненнем, награваннем і высушваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФАРНІ́ЙСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна з буйнейшых вышэйшых навуч. устаноў ЗША. Дзяржаўны. Засн. ў 1868 у г. Окленд. У 1996/97 навуч.г. больш за 160 тыс. студэнтаў; 9 універсітэцкіх гарадкоў (кампусы — ун-ты Каліфорніі), кожны з іх самастойная навуч. ўстанова з каледжамі, школамі і інш. падраздзяленнямі (выліч.цэнтры, б-кі, н.-д.цэнтры, ін-ты, лабараторыі). Буйнейшыя універсітэцкія гарадкі: Берклі (засн. ў 1873 як каледж Каліфорніі, з 1952 ун-т) — каледжы л-ры і навукі, хіміі, тэхнікі, дызайну навакольнага асяроддзя і інш.; школы права, адукацыі, кіравання бізнесам і інш.; буйнейшы цэнтр па атамнай фізіцы; больш за 30 тыс. студэнтаў; Дэйвіс (з 1905) — каледжы сельскай гаспадаркі і павукі пра навакольнае асяроддзе, л-ры і навукі, тэхнікі; школы права, медыцыны, ветэрынарыі, менеджменту; мае некалькі цэнтраў, лабараторый, ін-таў і інш; больш за 20 тыс. студэнтаў; Лос-Анджэлес (з 1919) — каледж л-ры і навукі; школы мастацтва і архітэктуры, адукацыі і інфармацыі, тэхнікі і прыкладных навук, права, медыцыны і інш.; ін-ты стаматалагічных даследаванняў, малекулярнай біялогіі, вытв. адносін, сацыялогіі, археалогіі і інш.; цэнтры праблем розных рэгіёнаў, вывучэння 17 і 18 ст., сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння і інш.; больш за 30 тыс. студэнтаў. Універсітэцкія гарадкі таксама ў Санта-Барбары (з 1891), Сан-Францыска (засн. ў 1873 як мед. цэнтр), Сан-Дыега (засн. ў 1903 як станцыя біялогіі і мора, з 1912 ун-т), Рыверсайдзе (з 1907), у Ірвіне і Санта-Крузе з 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙКУМЕ́НА, экумена (грэч. oikumenē ад oikeō насяляю), сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара. У Стараж. Грэцыі вядомая грэкам заселеная частка зямлі з Эладай у цэнтры. Уключала Паўд., Цэнтр. і Паўд.-Усх. Еўропу да Каспійскага м., Малую і Пярэднюю (Зах.) Азію, Аравію, Індыю і Паўн. Афрыку. Паняцце «айкумена» ўвёў стараж.-грэч. гісторык і географ Гекатэй Мілецкі ў творы «Землеапісанне».
вобласць высокага атмасфернага ціску. Размешчана над субтрапічнымі і трапічнымі шыротамі Паўн. паўшар’я ў Ціхім ак. з цэнтрам паблізу Гавайскага архіпелагу. Атмасферны ціск у цэнтры антыцыклона 1022—1026 мб. Гавайскі антыцыклон — адзін з цэнтраў дзеяння атмасферы, аналагічны Азорскаму антыцыклону. Праяўляецца ўвесь год, найб. летам, з ім звязаны пасаты і мусоны на Пн Ціхага ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.