ВАЙТО́ВІЧ (Аляксандр Паўлавіч) (н. 5.1.1938, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-р фізіка-матэм. н. (1979), праф. (1985). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі, з 1993 дырэктар Ін-та малекулярнай і атамнай фізікіАН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў магнітаоптыку газавых лазераў, распрацаваў прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі і нелінейнай дынамікі лазераў, прапанаваў метады ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі і селекцыі частот лазернага выпрамянення.
Тв.:
Магнитооптика газовых лазеров. Мн., 1984;
Лазеры с анизотропными резонаторами (разам з В.М.Северыкавым). Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАГА́РАЎ (Барыс Міхайлавіч) (н. 21.11.1943, в. Чырвоны Бераг Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989). Скончыў БДУ (1965). З 1968 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фотахіміі біямалекул, у т. л. хларафілу і гему крыві. Даследаваў фотафіз. і фотахім. працэсы з удзелам малекулярнага кіслароду, механізм і дынаміку аксігенацыі гемаглабіну.
Тв.:
Пикосекундная динамика размена энергии электронного возбуждения в металлопорфиринах (разам з У.С.Чырвоным, Г.П.Гурыновічам) // Лазерная пикосекундная спектроскопия и фотохимия биомолекул. М., 1987.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1962). З 1962 у Ін-це фізікі, у 1970—93 у Магілёўскім аддз. Ін-та фізікіАН Беларусі, з 1993 у Магілёўскім дзярж. ун-це. Навук. працы па эксперым. оптыцы, фізіцы лазераў і светлаводаў, дынаміцы выпрамянення лазераў і прасвятленні асяроддзяў аптычным выпрамяненнем. Даказаў магчымасць атрымання рэгулярных звышкароткіх імпульсаў без выкарыстання метадаў актыўнай ці пасіўнай сінхранізацыі мод.
Тв.:
Регулярные автоколебания интенсивности в полупроводниковом лазере с внешним резонатором (разам з В.І.Барысавым, У.А.Юрэвічам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1989. Т. 51, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў (Уладзімір Ільіч) (н. 2.4.1947, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне матэм.фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Брат С.І.Круглова. Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1971). З 1971 у Ін-це фізікі, з 1993 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі, з 1996 ў Новай Зеландыі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы і тэорыі пераносу выпрамянення. Прадказаў і тэарэтычна даследаваў спіральныя фатонныя пучкі ў нелінейных асяроддзях.
Тв.:
О численном моделировании и некоторых аналитических аспектах вихревой динамики световых полей в лазерных системах (разам з В.М.Волкавым) // Дифференциальные уравнения. 1995. Т. 31, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ТУС (Пётр Паўлавіч) (н. 24.7.1953, г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (1996). Скончыў БДУ (1975). З 1975 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. метадах для ўраўненняў матэм.фізікі і матэм. мадэліраванні прыкладных задач. Распрацаваў тэорыю ўстойлівасці рознасных схем з аператарнымі множнікамі, выліч. метады на адаптыўных сетках для нестацыянарных задач матэм.фізікі.
Тв.:
Математическое моделирование в биологии и медицине: (Аннотацион. справ.). Мн., 1997 (разам з Р.П.Рычаговым);
Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з А.А.Самарскім, П.М.Вабішчэвічам).
расійскі фізік, адзін са стваральнікаў першых паскаральнікаў на сустрэчных пучках (калайдэраў). Чл.-кар.АНСССР (1964). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў сувязі (1942). З 1945 у Ін-це атамнай энергіі, з 1959 у Ін-це ядз.фізікіСіб.аддз.АНСССР. З 1966 у Ін-це фізікі высокіх энергій. Навук. працы па радыёлакацыйных сістэмах і тэхніцы паскаральнікаў элементарных часціц. Распрацаваў і пабудаваў разам з Г.І.Бубкерам першыя ў СССР калайдэры, кіраваў запускам і наладкай пратоннага паскаральніка на 70 ГэВ (г. Серпухаў). Ленінская прэмія 1967. Дзярж. прэмія СССР 1953.
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1971), праф. (1972). Скончыў Казанскі ун-т (1959). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па квантавай оптыцы і квантавай акустыцы, фізіцы цвёрдага цела. Прадказаў з’яву фатоннага эха (разам з У.Х.Копвілемам; 1962), якую ў 1964 эксперыментальна назіралі амер.фізікі.
Тв.:
Световое эхо на парамагнитных кристаллах (разам з У.Х.Копвілемам) // Физика металлов и металловедение. 1963. Т. 15, № 2;
Сверхбезызлучательное состояние вещества (з ім жа) // Физика твердого тела. 1967. Т. 9, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДА́У (Леў Давыдавіч) (22.1.1908, Баку — 1.4.1968),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы тэарэтычнай фізікі. Акад.АНСССР (1946), чл.АН і навук. т-ваў многіх краін. Герой Сац.
Працы (1954). Скончыў Ленінградскі ун-т (1927). Ў 1927—31 удасканальваў адукацыю ў Даніі, Англіі, Швейцарыі. З 1932 ва Укр. фіз.-тэхн. ін-це ў Харкаве. З 1937 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага ун-та (1943—47 і з 1955). Навук. працы па квантавай механіцы, фізіцы цвёрдага цела, квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы, астрафізіцы і інш. Стварыў тэорыі электроннага дыямагнетызму (гл.Ландау дыямагнетызм), ферамагнітнага рэзанансу (1935), фазавых пераходаў 2-га роду (1937), звышцякучасці вадкага гелію (1941) і фенаманалагічную тэорыю звышправоднасці (разам з В.Л.Гінзбургам, 1950), выканаў шэраг грунтоўных даследаванняў у інш. галінах фізікі. Аўтар (разам з Я.М.Ліфшыцам) шматтомнага «Курса тэарэтычнай фізікі». Нобелеўская прэмія 1962, Ленінская прэмія 1962, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1953.
Тв.:
Собр. тр.Т. 1—2. М., 1969.
Літ.:
Абрикосов А.А. Академик Л.Д.Ландау. М., 1965;
Бессараб М.Я. Ландау: Страницы жизни. 4 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБС ((Gibbs) Джозая Уілард) (11.2.1839, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 28.4.1903),
амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і статыстычнай механікі. Чл.Нац.АН ЗША, чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1807). Скончыў Іельскі ун-т (1863), дзе працаваў з 1869. Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных патэнцыялаў, адкрыў агульную ўмову раўнавагі гетэрагенных сістэм (1875; гл.Гібса правіла фаз), устанавіў фундаментальны закон статыстычнай фізікі — Гібса размеркаванне. У працы «Асноўныя прынцыпы статыстычнай механікі, выкладзеныя са спецыяльным прымяненнем да рацыянальнага абгрунтавання тэрмадынамікі» завяршыў стварэнне класічнай статыстычнай фізікі (1902).
Літ.:
Франкфурт У.И., Френк А.М. Джозайя Виллард Гиббс. М., 1964.
Дж.У.Гібс.Дж.Гібс. Царква Сент-Марцін-ін-зе-Філдс. 1722—26.