КРЫНІ́ЦКІ (Аляксандр Іванавіч) (9.9.1894, г. Цвер, Расія — 30.10.1937),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—15). Чл.РСДРП з 1915. Арыштаваны і ў вер. 1915 асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір. Вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, быў старшынёй Цвярскога губкома РСДРП. У 1918—24 на парт. рабоце ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку. З вер. 1924 да мая 1927 у БССР: сакратар, са снеж. 1925 1-ы сакратарЦККП(б)Б. З мая 1927 заг. агітац.-прапагандысцкага аддзела ЦКВКП(б), з 1929 сакратар Закаўказскага крайкома ВКП(б), потым нам. наркома РСІ СССР, адначасова чл. рэдкалегіі час. «Большевик», нам.заг.с.-г. аддзела ЦКВКП(б), з 1933 нач. палітупраўлення МТС Наркамзема СССР, 1-ы сакратар Саратаўскага крайкома (абкома) партыі. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—27. Канд. у чл.ЦК у 1924—34, чл.ЦКВКП(б) з 1934. Чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума ў 1925—27. 20.7.1937 арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАФЕ́ЕЎ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.5.1933, г. Гомель),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967), завочную ВПШ пры ЦККПСС (1974). З 1949 працаваў слесарам на Мінскім, Гомельскім вагонарамонтных з-дах. З 1962 на парт. рабоце ў Гомелі. З 1970 інструктар аддзела хім. і лёгкай прам-сці ЦККПБ, 1-ы сакратар Мазырскага гаркома, сакратар Гомельскага абкома КПБ. З 1978 старшыня Гомельскага аблвыканкома, 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1990—93 1-ы сакратарЦККПБ. У 1992—96 нам.нач.Гал. ўпраўлення па дзярж. матэрыяльных рэзервах. З сак. 1996 нам. старшыні пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па эканам. палітыцы і рэформах, з лістапада Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК у 1981—91, Бюро ЦККПБ у 1986—91. Чл.ЦК у 1981—91 і Палітбюро ЦККПСС у 1990—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1975—85, 1995—96. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1984—91. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1980—95, СССР у 1990—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАШЫ (Rákosi; сапр.Розенберг) Мацьяш
(9.3.1892, г. Ада, Югаславія — 5.2.1971),
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Усх. акадэмію ў Будапешце (1912). У 1912—14 удзельнічаў у рабочым руху ў Гамбургу (Германія) і Лондане. У 1 -ю сусв. вайну ваяваў на рас. фронце (з лета 1914), дзе трапіў у палон (крас. 1915, вызвалены ў лют. 1918). З 1918 чл.Камуніст. партыі Венгрыі. У 1919 чл. урада Венг.сав. рэспублікі. У 1921—24 сакратар Выканкома Камуніст. Інтэрнацыянала. З 1925 зняволены ў Венгрыі. У 1940—44 у СССР, дзе ўзначальваў цэнтр венг. камуністаў у эміграцыі. З крас. 1945 ген.сакратарЦК адноўленай Венг.камуніст. партыі, з чэрв. 1948 ген.сакратар аб’яднанай Венг. партыі працоўных (ВПП), са жн. 1952 адначасова прэм’ер-міністр Венгрыі. З 1949 праводзіў курс на насаджэнне ў краіне сав. мадэлі сацыялізму (у т. л. культ асобы Р., рэпрэсіі супраць Л.Райка, Я.Кадара, І.Надзя і многіх інш. камуністаў), зневажаў нац. асаблівасці Венгрыі, што выклікала рост грамадскай напружанасці. У чэрв. 1953 — ліп. 1956 1-ы сакратарЦК ВПП. У 1962 выключаны з партыі. У апошнія гады жыў у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРШЭ́ ((Marchais) Жорж) (7.6.1920, Агюэт, Францыя — 16.11.1997),
французскі паліт. дзеяч. З 1946 у прафс. руху. У 1954—61 сакратар федэрацыі Франц. кампартыі (ФКП) дэпартамента Паўд. Сена. З 1959 чл.ЦК, з 1961 чл. Палітбюро ФКП. У 1972—94 ген.сакратар ФКП. Дэп.Нац. сходу Францыі (з 1973), Еўрапейскага парламента (1979—89). Аўтар кніг «Дэмакратычны выклік» (1973), «Пагаворым шчыра» (1977), «Надзея ў сучаснасці» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ (Генадзь Георгіевіч) (12.9.1934, Мінск — 8.10.1993),
бел.парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1963), Мінскую ВПШ (1977). Працаваў дыктарам на Бел.рэсп. радыё, інж.-тэхнолагам, нач.тэхн. бюро, нам.заг. аддзела тэхн. кантролю на з-дзе імя Кастр. рэвалюцыі. З 1967 на парт. і сав. рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркомаў КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкома. З 1983 2-і сакратарЦККПБ. У 1987—91 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у Карэйскай Нар.-Дэмакр. Рэспубліцы. З 1993 пасол па асобых даручэннях Мін-ва замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК і Бюро ЦККПБ у 1983—87, чл.ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1979—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК-ГРЫШКЕ́ВІЧ (Раіса Мікалаеўна) (н. 22.10.1919, г. Пружаны Брэсцкай вобл.),
дзеяч бел. эміграцыі, пісьменніца. Жонка В.А.Жук-Грышкевіча. Скончыла Пружанскую польск. гімназію (1938), настаўнічала на Пружаншчыне. У Вял.Айч. вайну вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вызвалення жыла ў бел. лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце. З 1949 у г. Таронта (Канада), скончыла ун-т (1954). З 1954 працавала ў г. Мюнхене (ФРГ), у Канадзе. З 1965 сакратар, рэферэнт па культуры, старшыня Гал. управы Згуртавання беларусаў Канады, заснавала Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. З 1967 сябра, сакратар-скарбнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе; з 1973 скарбнік-сакратар Выдавецкага к-та пры Каардынацыйным к-це беларусаў Канады (ККБК), з 1989 старшыня ККБК. Аўтар кн. «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКО́Ў (Іван Барысавіч) (1.7.1902, в. Хутаранка Гомельскага р-на — 5.10.1997),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940). З 1931 на парт. рабоце, з 1940 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Цэнтр., Бранскім і Калінінскім франтах, з ліст. 1942 сакратар Віцебскага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Віцебскага абкома, Аршанскага, Віцебскага гаркомаў КПБ. У 1960—71 у апараце ЦККПБ. Чл.ЦККПБ у 1940—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—63. Адзін з аўтараў кн. «Без лініі фронту» (2-е выд., 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́К (Аркадзь Дзянісавіч) (25.12.1911, в. Валосавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.11.1997),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, дзярж. і парт. дзеяч БССР, ген.-маёр (1966). Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1948). З 1939 1-ы сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну 1-ы сакратар Гомельскага падп. абкома ЛКСМБ, чл. Гомельскага абкома КП(б)Б і штаба Гомельскага Партыз. злучэння. Пасля вайны ў Гомельскім абкоме, з 1957 1-ы сакратар Мінскага абкома КПБ, кіраўнік спраў СМБССР, у 1960—71 1-ы нам. старшыні КДБ. Чл.ЦККПБ у 1954—61. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—71. Аўтар мемуараў «Экзамен на сталасць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТО́ЛІЧАЎ (Мікалай Сямёнавіч) (23.9.1908, с. Золіна Валадарскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 1.12.1989),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1975, 1979). Вучыўся ў 2-м Маскоўскім хіміка-тэхнал. ін-це (1931), скончыў Ваен. акадэмію хім. абароны (1937). У 1928—31 на камсам. рабоце. З 1938 на парт. рабоце: у апараце ЦКВКП(б), парторг ЦКВКП(б) на Яраслаўскім гумавым камбінаце, з 1939 1-ы сакратар Яраслаўскага, з 1941 Чэлябінскага абкомаў і гаркомаў партыі, заг. аддзела ЦКВКП(б). У 1946—47 сакратарЦКВКП(б), адначасова нам. старшыні Савета па справах калгасаў пры СМСССР. З сак. 1947 сакратарЦК КП(б) Украіны, са жн. 1-ы сакратар Растоўскага абкома і гаркома партыі. У 1950—56 1-ы сакратарЦККПБ. У чэрв. 1953 Л.П.Берыя зрабіў спробу змясціць П. з пасады 1-га сакратара ЦККПБ. Аднак на IV (пашыраным) пленуме ЦККПБ (25—27.6.1953) бел. камуністы не далі аднадушнай згоды на такую кадравую змену. З 1956 нам., з 1957 1-ы нам. міністра замежных спраў СССР. У 1958—85 міністр знешняга гандлю СССР. Чл.ЦККПБ у 1952—60, чл. Бюро ЦККПБ у 1950—56. Чл.ЦККПСС у 1941—86, чл. Аргбюро ЦК у 1946—47, канд. у чл. Прэзідыума ЦККПСС у 1952—53. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1950—59, чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1950—59, Вярх. Савета СССР у 1937—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІУ́Ф ((Diouf) Абду) (н. 7.9.1935, г. Луга, Сенегал),
сенегальскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Дакарскі і Парыжскі ун-ты. Чл.Сацыяліст. партыі Сенегала, з 1981 яе ген.сакратар. У 1960-я г. дырэктар кабінета прэзідэнта Сенегала, ген.сакратар урада, міністр планавання і прам-сці. У 1970—81 і 1983—91 прэм’ер-міністр. З 1981 прэзідэнт Сенегала, адначасова ў 1982—89 прэзідэнт Канфедэрацыі Сенегамбіі. У 1985—86 старшыня Арг-цыі афр. адзінства.