ТАЙХУ́,
возера на У Кітая, на правабярэжнай ч. даліны р. Янцзы, каля яе дэльты. Пл. 2,2—3,6 тыс. км². Прэснае. Летам паўнаводнае, глыб. да 12 м, зімой мялее. Злучана пратокамі з Вялікім каналам. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, суднаходства, рыбалоўства.
т. 15, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫМБО́ТЭ (Chimbote),
горад на З Перу, на Панамерыканскай шашы. 297 тыс. ж. (1990). Порт на Ціхім ак., паблізу вусця р. Санта. Буйны ц. рыбалоўства. Прам-сць: чорная металургія, рыбакансервавая, вытв-сць рыбнай мукі. Горад моцна пацярпеў ад землетрасення ў 1970.
т. 17, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХТАРМІ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Казахстане, на р. Іртыш. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1960—67. Пл. (з падпорам воз. Зайсан) 5490 км², аб’ём вады 49,6 км³. Даўж. 425 км, найб. шыр. 35 км. Ваганні ўзроўню да 7 м. Суднаходства. Выкарыстоўваецца для арашэння. Рыбалоўства.
т. 3, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВА ВО́СТРАЎ, Сітка,
востраў у архіпелагу Аляксандра (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс. км². Выш. да 1432 м. Вільготныя хваёвыя лясы. Рыбалоўства, лесанарыхтоўкі. Асн. населены пункт і порт — Сітка. Названы ў гонар А.А.Баранава — першага гал. правіцеля рус. паселішчаў у Амерыцы.
т. 2, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНДО́РА (Mindoro),
востраў у сярэдняй ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 9,8 тыс. км². Нас. 700 тыс. ж. (1995). Пераважаюць горы (выш. да 2585 м), каля берагоў — узгорыстыя раўніны. Вільготныя трапічныя і мусонныя лясы. Вырошчванне какосавай пальмы, рысу, цукр. трыснягу; рыбалоўства. Асн. гарады: Калапан, Мамбурао.
т. 10, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУК (Nuuk), Готхаб,
горад, адміністрацыйны цэнтр Грэнландыі, у Готхабскай бухце на зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў 1727. Каля 10 тыс. ж. (1998). Марскі порт. Аэрапорт. Цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўчай прам-сці. Вытв-сць марожанага філе рыбы. Ун-т. Выд-вы, радыё- і тэлестанцыі.
т. 11, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТУС (Patos),
возера-лагуна на ПдУ Бразіліі. Даўж. 241 км, шыр. да 48 км. Пл. 10,1 тыс. км². Найб. глыб. 10 м. Вузкай пратокай злучана з Атлантычным ак., пратокай Сан-Гансалу — з воз. Лагоа-Мірын. Рыбалоўства. У паўн.-зах. частцы г. Порту-Алегры.
т. 12, с. 186
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЯНХУ́,
возера на У Кітая, у правабярэжнай частцы даліны р. Янцзы. Пл. 2,7 тыс. км². Глыб. летам да 20 м (памеры і глыбіня рэзка вагаюцца, бо ў летнюю паводку частка сцёку ідзе ў р. Янцзы). У П. ўпадае р. Ганьцзян. Суднаходства. Рыбалоўства.
т. 12, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЯ́РДВЫ (Śniardwy),
самае вял. возера ў Польшчы. Уваходзіць у групу Мазурскіх азёр. Пл. 113,8 км². Глыб. да 23 м. Берагі звілістыя, нізкія, укрыты хваёвым лесам або забалочаныя. Шмат астравоў. Сцёк праз р. Піса ў р. Нараў (бас. Віслы). Замярзае. Суднаходства, рыбалоўства, водны турызм.
т. 15, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРА́ДЫ ПАЎНО́ЧНЫЯ,
група з 77 астравоў і скал у Эгейскім м., тэр. Грэцыі. Пл. 540 км², найб. в-аў — Скірас (пл. 210 км², выш. да 793 м). Узгоркі і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў, развіты карст. Ксерафітныя хмызнякі. Жывёлагадоўля. Вінаградарства. Рыбалоўства, здабыча губак.
т. 15, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)