вызначаная ў заканадаўчым парадку працягласць рабочага дня, на працягу якой работнік абавязаны выконваць даручаную яму работу. Пачатак і заканчэнне рабочага дня рэгулююцца правіламі ўнутр. распарадку і графікамі зменнасці. Рэжым Р.ч. залежыць ад умоў і характару работы. Р.ч. падзяляецца на час работы і час перапынкаў (рэгламентаваных і нерэгламентаваных). Рэгламентуецца прац. заканадаўствам шляхам вызначэння працягласці рабочага дня (часткі сутак, на працягу якой работнік выконвае свае абавязкі), рабочага тыдня (Р.ч. на працягу каляндарнага тыдня), рабочага года (каляндарнага года, які адлічваецца з дня працаўладкавання), звышурочнай работы. Вымяраецца для асобнага работніка ў гадах, днях і гадзінах, для калектыву — у чалавека-гадах, чалавека-днях і чалавека-гадзінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́С»,
клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют.культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв.работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫСЯ́ЖНЫ ПАВЕ́РАНЫ,
афіцыйнае найменне адвакатаў у Расійскай імперыі. Уведзены суд. рэформай 1867. П.п. магла быць асоба з вышэйшай юрыд. адукацыяй і практычным стажам работы ў якасці памочніка П.п. або суд.работы. П.п. складалі самакіруючыя карпарацыі, нагляд за дзейнасцю якіх ажыццяўлялі саветы П.п. і суд. палаты, а з 1874 акр. суды (там, дзе саветы П.п. не былі створаны). Гл. таксама Прыватны павераны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РВІС (англ. service служба),
дабраякасныя абслугоўванне, рамонт ці наладка тэхн. сродкаў, быт. апаратуры, камунальнай тэхнікі і г.д. Адрозніваюць С. перадпрадажны (уключае ліквідацыю няспраўнасцей, выяўленых пасля транспартавання тавару або пры апрабаванні) і пасляпродажны (падзяляецца на гарантыйны і паслягарантыйны). У гарантыйны перыяд спецыялісты службы С. бясплатна выконваюць усе работы па забеспячэнні бесперабойнай эксплуатацыі вырабу, уключаючы і навучанне спажыўца прыёмам карыстання. У паслягарантыйны перыяд работы выконваюцца за плату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАШТА́ТНЫ РАБО́ТНІК,
асоба, якая выконвае для прадпрыемства, установы ці арг-цыі разавыя работы вызначанага віду (напр., кансультацыі ўрача ў мед. установах, работы па экспертызе, рамонце інвентару ці памяшканняў і да т.п.). Прац. адносіны з П.р. афармляюцца пісьмовым пагадненнем, дагаворам, нарадам-заказам і інш. дакументамі. Аплата працы П.р. робіцца па нормах і расцэнках, якія існуюць для аналагічных работнікаў штатнага (спісачнага) складу. На большасць П.р. пашыраюцца і інш. нормы прац. заканадаўства і сац. страхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЯ СУ́МЕСЬ, гаручая сумесь,
сумесь гаручага газу ці пары паліва з паветрам у суадносінах, якія забяспечваюць згаранне яе ў рабочых цыліндрах рухавіка ўнутранага згарання. Адносіны масы паветра, якая паступіла ў цыліндр, да масы паветра, тэарэт. неабходнай для поўнага згарання паліва, наз. каэфіцыентам лішку паветра. Пры значэнні гэтага каэфіцыента, роўным 1,1, паліва згарае найб. эфектыўна. Меншыя значэнні каэфіцыента (багатая сумесь) выкарыстоўваюцца на фарсіраваных рэжымах работы рухавіка, большыя значэнні (збедненая сумесь) — на эканамічных рэжымах работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Алег Міхайлавіч) (н. 28.7.1940, Мінск),
бел. жывапісец. Сын М.Х.Даўгялы. Скончыў тэатр.-маст.ін-т (1967). Працуе ў пейзажным і быт. жанрах. Сярод твораў: «Гарадскі пейзаж» (1965), «Клятва партызан» (мазаіка), «Мінск. Кафедральны сабор» (абодва 1967), «Пасля работы» (1970), «Лагойшчына» (1982), «Нясвіжскі замак» (1988), «Тураўская царква» (1990), «Белая вежа. Камянец» (1992), «Касцёл у Сопаце» (1994), «Замак у Гданьску» (1995), «Месячная ноч» (1997) і інш. Палітра мастака разнастайная і маляўнічая, работы прасякнуты паэт. успрыманнем прыроды, эмацыянальнасцю.