канструкцыі будынкаў, якія складаюцца з нясучых элементаў каркаса (жалезабетонных ці стальных калон, рыгеляў) і агараджальных канструкцый (сценавых панэлей, пліт і панэлей перакрыццяў і пакрыццяў). Прызначаныдлябуд-ва пераважна шматпавярховых будынкаў (канструкцыі са стальным каркасам мэтазгодныя для вышынных грамадскіх будынкаў — на 30 і больш паверхаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФАТО́Н»,
серыя сав. і рас. штучных спадарожнікаў Зямлі. Прызначаныдля атрымання ва ўмовах бязважкасці паўправадніковых матэрыялаў з палепшанымі ўласцівасцямі і асабліва чыстых біялагічна актыўных прэпаратаў, а таксама для вывучэння працэсаў, што адбываюцца пры гэтым. Маса 6200 кг, у т. л.навук. апаратуры 700 кг. Даследаванні і эксперыменты праводзяцца ў рамках супрацоўніцтва з Францыяй і Еўрап.касм. агенцтвам. Запускаюцца з 1988 ракетай-носьбітам «Саюз» з касмадрома Плясецк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАСЕ́КА,
участак лесу, прызначаныдля высечкі. Сукупнасць Л. пэўнага года складае лесасечны фонд, у які ўваходзяць Л. высечак гал. і прамежкавага карыстання (гл.Лесакарыстанне). Форма і памеры Л., парадак чаргавання і тэрміны прымыкання, напрамак высечкі залежаць ад катэгорыі лесу, лесараслінных умоў і пераважных відаў дрэў. Разліковая Л. — магчымы памер гадавога гал. або прамежкавага карыстання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХАГЕНЕРА́ТАР (ад грэч. tachos хуткасць, скорасць + генератар),
электрамашынны генератар, прызначаныдля вымярэння частаты вярчэння або вуглавога паскарэння валоў машын і механізмаў, жорстка звязаных з ротарам Т., па значэнні яго эрс або частаты апошняй. Адрозніваюць Т. пераменнага току (асінхронныя з полым ротарам і сінхронныя) і пастаяннага току (з незалежным узбуджэннем або з пастаяннымі магнітамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТАВЫ́ (старарус. які прыносіць вестку),
1) у арміі (флоце) Рас. імперыі салдат (матрос), які прызначаўся для сувязі, выканання даручэнняў афіцэра, суправаджэння яго ў паездках, догляду каня і да т.п.
2) У Сав. Арміі функцыі веставога выконваў ардынарац, які вылучаўся ў распараджэнне страявых камандзіраў у баявых умовах.
3) У савецкім і сучасным рас.ВМФ на караблі веставы — матрос, прызначаныдля абслугоўвання кают-кампаніі афіцэраў (мічманаў і старшын звыштэрміновай службы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫЗО́НТ»,
серыя савецкіх штучных спадарожнікаў Зямлі. Прызначаныдля забеспячэння кругласутачнай далёкай тэле- і радыёсувязі. Выкарыстоўваецца для перадачы тэлевізійных праграм на станцыі «Арбіта», «Масква» і ў міжнар. сістэме сувязі «Інтэрспадарожнік». Запускаецца з 1979. Маса 2 т, размах панэлей з сонечнымі батарэямі 10 м. Арбіта кругавая, блізкая да геастацыянарнай, выш. 36 тыс.км. Мае сістэму дакладнай арыентацыі на Зямлю, на «Гарызонт» устаноўлена рэтрансляцыйная апаратура, якая працуе ў сантыметровым дыяпазоне. Міжнар. рэгістрацыйны індэкс — «Стацыянар».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКЛАДНА́Я,
першасны бухгалтарскі дакумент, прызначаныдля афармлення аперацый па водпуску і прыёму таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Змяшчае назву арг-цыі, якая яе выпісала, нумар і дату, кім і каму адпушчаны тавар, яго найменне, колькасць, гатунак, цану, падставу для водпуску тавару, распіску матэрыяльна адказных асоб у яго водпуску і прыёме і інш. звесткі. Н. транспартная — асн. перавозачны дакумент, які рэгулюе адносіны паміж перавозчыкам, адпраўшчыкам, атрымальнікам грузу; афармляе і сведчыць дагавор на перавозку грузаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕПРАТЭ́КТАРЫ (ад радые... +лац. protector абаронца),
рэчывы, увядзенне якіх перад апрамяненнем у асяроддзе з біял. аб’ектамі, у арганізм жывёлы, чалавека зніжае шкоднае дзеянне іанізавальнага выпрамянення. Пераважна сінт. паходжання. Прызначаныдляіндывід. аховы арганізма ад знешняга апрамянення пры аварыях, у ваен. умовах, для аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Дзеянне Р. відаспецыфічнае, напр., некат. Р. ахоўваюць мікраарганізмы і клеткі ў культуры і не абараняюць млекакормячых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАВЯДА́ЛЬНЯ, канфесіяналь,
элемент касцельнага начыння, прызначаныдля здзяйснення хрысц. таінства — споведзі (пакаяння). Уведзена ў хрысц. абраднасць у 2-й пал. 16 ст. Уяўляе сабой крэсла, закрытае з усіх бакоў невысокімі (да пояса чалавека) дзверцамі. Да бакавых сценак далучаюцца нізкія лаўкі-прыступкі для вернікаў, якія спавядаюцца праз акенцы, закрытыя кратамі. Звычайна С. робяць з дрэва, часам — з мармуру ці стука. У храмах С. размяшчаецца адвольна, але часцей каля сцяны нефа насупраць амбона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАПРАВО́Д,
сістэма з металічных (часам поліэтыленавых, жалезабетонных і інш.) труб, злучаных паміж сабой з дапамогай зваркі, муфтаў, фланцаў; аснова трубаправоднага транспарту. Прызначаныдля транспартавання вадкіх, газападобных і цвёрдых рэчываў, а таксама кантэйнераў, гатовых вырабаў, пошты, дакументацыі і інш. (гл.Водаправодная сетка, Газаправод, Гідраўлічны транспарт, Каналізацыйная сетка, Нафтаправод, Пнеўматычны транспарт). Аснашчаны спец. арматурай (краны, засаўкі і інш.), рэгулюючымі і запорнымі прыстасаваннямі, кантрольна-вымяральнымі прыладамі. Для пракладкі Т. выкарыстоўваюць трубаўкладчыкі.