ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ СУПО́ЛЬНАСЦЬ ПА А́ТАМНАЙ ЭНЕ́РГІІ, Еўратам. Створана адначасова з Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю (ЕЭС) у 1957 у складзе той жа групы краін з мэтай аб’яднання рэсурсаў атамнай энергіі, атамнай прам-сці і навук.-тэхн. патэнцыялу ў галіне ядз. фізікі і энергетыкі, а таксама каардынацыі нац.праграм развіцця ядз. энергетыкі. Уключае Бельгію, Вялікабрытанію, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, Люксембург, Нідэрланды, Партугалію, Францыю. Ў 1967 органы Еўратама зліліся з органамі ЕЭС і Еўрапейскім аб ’яднаннем вугалю і сталі. Штаб-кватэра ў г. Брусель (Бельгія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЯ ГЕАФІЗІ́ЧНАЯ АБСЕРВАТО́РЫЯІнстытута геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі.
Засн. ў 1960 у г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл. Уключана ў Адзіную сетку сейсмічных назіранняў і сетку геамагнітных абсерваторый СНД. Вядзе назіранні эл.-магн. поля і сейсмічнасці Зямлі. Даследуе эл.-магн. працэсы ў калязямной прасторы, глыбінную будову зямной кары і верхняй мантыі. З’яўляецца базай для выканання міжнар.геафіз.праграм, мае геамагнітную абсерваторыю, станцыі зямных токаў і сейсмічную. З яе дзейнасцю звязана развіццё новага для Беларусі навук. кірунку — фізікі Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК МИ́РА»,
газета Беларускага фонду міру. Выходзіць з ліст. 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Інфармуе пра дзейнасць Бел. фонду міру, грамадскага аб’яднання «Дзеці ў бядзе», бел. і замежных дабрачынных арг-цый, што аказваюць дапамогу ахвярам чарнобыльскай трагедыі. Асвятляе выкананне праграм па лячэнні і аздараўленні бел. дзяцей, устанаўленне і развіццё сувязей з замежнымі партнёрамі, размеркаванне гуманітарнай дапамогі і інш. Друкуе матэрыялы міжнар. сімпозіумаў, канферэнцый, круглых сталоў па праблемах Чарнобыля. Мае рубрыкі: «Супраць бяды — разам», «Крыніцы міласэрнасці», «Чорны боль мой» (фотаматэрыялы), «Нашы замежныя партнёры» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМАНІТА́РНЫХ ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ А́СПЕНА ІНСТЫТУ́Т (англ. Aspen Institute for Humanistic Studies),
навуковы цэнтр па распрацоўцы шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва. Створаны ў 1949 у Нью-Йорку (ЗША). Мае філіялы ў Берліне і Японіі. У складзе ін-та савет папячыцеляў (адм. орган), дырэктары праграм і спец. саветнікі (эксперты). Праводзіць пастаянна дзеючыя семінары для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ін-та, распрацоўвае навук. праграмы і рэкамендацыі (у т. л. па праблеме гуманізму), рыхтуе спецыялістаў па спец. праграмах, выдае навук. працы. Каардынуе сваю дзейнасць з Корнелскім, Гарвардскім, Станфардскім ун-тамі, Масачусецкім тэхнал. ін-там (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ САВЕ́Т НАВУКО́ВЫХ САЮ́ЗАЎ (МСНС; International Council of Scientific Unions),
навуковая арг-цыя, якая аб’ядноўвае міжнар. саюзы, нац.навук. ўстановы і асацыяцыі па прыродазнаўчых і дакладных навуках. Бярэ пачатак ад Міжнар. асацыяцыі акадэмій (засн. ў 1899), у 1918—19 рэарганізавана ў Міжнар. даследчы савет, з 1931 сучасная назва. Аб’ядноўвае больш за 20 міжнар.навук. і нац.навук. устаноў розных краін. Садзейнічае правядзенню міжнар.навук.праграм, навук. кангрэсаў і інш. У сістэме савета дзейнічаюць навук. і спецыялізаваныя к-ты па антарктычных і водных даследаваннях, праблемах навакольнага асяроддзя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСКА́ЛЬ,
працэдурна-арыентаваная мова праграмавання высокага ўзроўню. Распрацавана ў 1969—71 швейц. вучоным Н.Віртам для мэт навучання праграмаванню і названа імем Б.Паскаля.
Характэрныя асаблівасці: шырокая наменклатура базавых тыпаў даных, строгая тыпізацыя даных і пераменных, магчымасць выбару адной з некалькіх паслядоўнасцей (галін) аператараў па вылічаным нумары галіны і інш. Вызначаецца адноснай прастатой і высокай эфектыўнасцю рэалізацыі большасці навук.-тэхн. задач выліч. характару, сістэм кіравання базамі даных і экспертных сістэм. Выкарыстоўваецца як мова праграмавання персанальных ЭВМ, а таксама для навучання праграмаванню, складання транслятараў і інш.праграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ЕР (ад англ. player),
малагабарытны магнітафон (ці магнітола), прызначаны толькі для узнаўлення фанаграм, звычайна праз навушнікі. Адрозніваецца адсутнасцю ўзмацняльніка запісу, гучнагаварыцеляў і інш. Існуюць таксама пішучыя П. Відэаплеер прызначаны для ўзнаўлення відэафільмаў праз тэлевізар ці на малагабарытным вадкакрышталічным экране. Ад відэамагнітафона адрозніваецца адсутнасцю радыёканала для запісу тэлевіз. праграм. Носьбітамі інфармацыі для П. з’яўляюцца аўдыё- і відэакасеты з магн. стужкай, кампакт-дыскі (у т. л. лазерныя і магнітааптычныя), а таксама цвердацельныя прылады памяці. Існуюць П., якія маюць выхад для падключэння да камп’ютэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ДЗЯРЖА́ЎНАЯ ТЭЛЕРАДЫЁКАМПА́НІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, Белтэлерадыёкампанія. Бярэ пачатак ад створанага ў 1924 акц.т-ва «Радыёперадача». Першая перадача Бел. радыё адбылася 15.11.1925. Назва, функцыі, структура арг-цыі мяняліся адпаведна з развіццём і задачамі радыёвяшчання і тэлебачання.
У пач. 1926 створана Радыёкалегія пры аддзеле агітацыі і прапаганды ЦККП(б)Б, з ліп. 1928 у веданні Нар. камісарыята поштаў і тэлеграфаў, з крас. 1932 — Усебел. к-т радыёвяшчання пры Наркамаце поштаў і тэлеграфаў, з снеж. 1933 К-т радыёфікацыі і радыёвяшчання пры СНКБССР (з сак. 1946 пры СМБССР), з жн. 1949 К-т радыёінфармацыі пры СМБССР, з мая 1953 Гал. ўпраўленне радыёінфармацыі Мін-ва культуры БССР, з чэрв. 1957 К-т па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры СМБССР, з мая 1962 Дзярж.к-тСМБССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні, з снеж. 1965 К-т па радыёвяшчанні і тэлебачанні пры СМБССР, з крас. 1967 Дзярж.к-тСМБССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні, з ліп. 1970 Дзярж.к-тСМБССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з жн. 1978 Дзярж.к-т Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з студз. 1992 Нац.дзярж. тэлерадыёкампанія Беларусі Мін-ва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. з сак. 1994 Дзярж.к-т Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з жн. 1994 — сучасная назва.
Арганізуе і каардынуе работу разгалінаванай сеткі тэле- і радыёвяшчання, распрацоўвае і ўкараняе на практыцы канцэпцыю перспектыўнага развіцця нац. вяшчання і ўдасканалення тэхн. базы, вызначае прыярытэтныя кірункі ў рабоце калектыву. У складзе Белтэлерадыёкампаніі — Рэспубліканская студыя тэлебачання, Рэсп. радыё, рэсп. радыётэлецэнтр (РРТЦ), распарадчая дырэкцыя, рэкламна-камерцыйная дырэкцыя, Брэсцкае, Віцебскае, Гомельскае, Гродзенскае і Магілёўскае абл. тэлерадыёаб’яднанні. У склад Бел. радыё ўваходзяць дырэкцыя праграм, 6 вяшчальных рэдакцый, дырэкцыя вяшчання на 2-й праграме і радыёстанцыя «Сталіца», у склад Бел. тэлебачання — дырэкцыя праграм, 8 вяшчальных рэдакцый, творчае аб’яднанне «Тэлефільм». На базе рэдакцый інфарм.праграм тэлебачання і радыё створана Інфарм. агенцтва Белтэлерадыёкампаніі. Працуюць таксама сімф. аркестр, акад. і дзіцячы хары, ансамбль нар. музыкі «Бяседа», фальклор-тэатр «Госціца» і камерна-інстр. ансамбль. Белтэлерадыёкампанія — член Еўрапейскага вяшчальнага саюза 42 дзяржаў.
Літ.:
Радкевіч Я.Р. Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗА́ (Міхаіл Канстанцінавіч) (н. 15.6.1940, в. Залюбічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі і выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1988). Скончыў БДУ (1965), дзе працуе з 1967. Навук. працы па тэорыі і практыцы праектавання матэм. забеспячэння ЭВМ. Распрацаваў нетрадыц. метад кадавання інфармацыі; тэхналогію праектавання паралельных праграм, прапанаваў іерархічную структуру шматпрацэсарнай выліч. сістэмы.
Тв.:
Лабораторный практикум по математическому обеспечению ЭВМ. Ч. 1—3. Мн., 1982—84 (у сааўт.);
Толковый русско-англо-белорусский словарь по информатике. Мн., 1994 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БЕЛЬ СУ́ВЯЗІ,
разнавіднасць кабелю для перадачы інфармацыі (тэлеграм, праграм радыё- і тэлевізійнага вяшчання і інш.). Бывае эл. і валаконна-аптычны (гл.Валаконна-аптычная сувязь, Валаконная оптыка). Эл. К.с. бывае: сіметрычны і кааксіяльны; нізка- (да 10 кГц) і высокачастотны (больш за 10 кГц); паветр. (падвешваецца на апорах), падводны і падземны; для міжгародніх і мясц. (гар., сельскіх, станцыйных, шахтавых і інш.) кабельных ліній сувязі.
Кабелі сувязі: а — магістральны браніраваны для міжгародніх ліній далёкай сувязі; б — тэлефонны для гарадскіх сетак; в — магутны радыёчастотны кааксіяльны; г — злучальны для перасоўных тэлевізійных камер; 1 — токаправодная жыла; 2 — ізаляцыя; 3 — абалонка; 4 — браня, экран.