бел.музыказнавец. Д-р мастацтвазнаўства (2000). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974, кл. Г.Глушчанкі), з 1978 выкладае ў ёй (з 2000 праф., з 2002 заг. кафедры). Даследуе гісторыю бел. музыкі 20 ст., яе сувязь з фальклорам, пытанні нац. і сацыягіст. развіцця. Аўтар «Слоўніка музычных тэрмінаў» (1994), хрэстаматыі па камерна-інстр. музыцы бел. кампазітараў.
Тв.:
Белорусская камерно-инструментальная музыка в 60—80-е годы. Мн., 1992;
Белорусское композиторское творчество в его связях с фольклором: Ист.-методол. исслед. Мн., 1999;
Белорусская музыка 1960—1980-х годов. Мн., 1997 (у сааўт.);
Гісторыка-сацыяльны фактар і беларуская музыка // Сацыягістарычныя даследаванні музычнай культуры Беларусі. Мн., 2001;
Беларускі музычны шлях // Беларуская музыка: Традыцыі і сучаснасць. Мн., 2001;
Белорусская музыка XX века: Композит. творчество и фольклор. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУКТ Аляксандр Анатолевіч (10.5.1949, Мінск — 17.4.1990),
бел.музыказнавец, кампазітар. Канд. мастацтвазнаўства (1978). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972), выкладаў у ёй. У навук. дзейнасці асн. ўвагу аддаваў праблемам натуральна-ладавай гармоніі, ладаўтварэння ў сучаснай музыцы, класічнай поліфаніі. Сярод муз. твораў: «Званы» (1978) і «Вяснянка» (1982) для аркестра нар. інструментаў, квінтэт (1982), «Гарэзлівыя прыпеўкі» для 2 цымбалаў, фп. і ўдарных (1983), «Балбатухі» для 2 домраў, фп. і ўдарных (1987) і інш.
Тв.:
Фартэпіянны цыкл Л.Абеліёвіча «Фрэска № 1»: (Да праблемы адзінства цыкла) // Бел. музыка. Мн., 1978. Вып. 3;
О композиционном строении двухголосных инвенций Баха. Мн., 1979;
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1984;
Об опере С.Кортеса «Матушка Кураж» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1984. Вып. 3;
Развитие белорусской советской музыки: опыт стадиального описания // Белорусская советская музыка на современном этапе. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛДЫШ Георгій (Юрый) Усеваладавіч (29 8.1907, С.-Пецярбург — 19.12.1995),
расійскі музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Д-р мастацтвазнаўства (1947). Чл.-кар. Брытанскай акадэміі (1976). Брат М.У.Келдыша. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1930 выкладчык Маскоўскай (з 1948 праф.) і Ленінградскай кансерваторый, працаваў у Ін-це гісторыі мастацтваў. З 1950 нам. дырэктара, у 1955—57 дырэктар Ленінградскага ін-та тэатра і музыкі. Асн. працы па гісторыі рус. музыкі 17—19 ст.Гал.рэд. «Музычнай энцыклапедыі» (т. 1—6, 1973—82), «Музычнага энцыклапедычнага слоўніка» (1990), «Гісторыі музыкі народаў СССР» (т. 1—5, 1970—74), «Помнікаў рускага музычнага мастацтва» (вып. 1—10, 1972—84) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Тв.:
Очерки и исследования по истории русской музыки. М., 1978;
История русской музыки: В 10 т. Т. 1—6. М., 1983—89 (т. 2—6 у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ГЕЦІ (Ligeti) Дзьёрдзь (н. 28.5.1923, г. Тырнэвені, Румынія),
венгерскі кампазітар, музыказнавец; прадстаўнік зах.-еўрап.муз.авангарда. Скончыў Вышэйшую муз. школу ў Будапешце (1949), выкладаў у ёй (з 1950 праф.). У 1956 і з пач. 1980-х г. у Вене. У галіне электроннай музыкі распрацаваў уласную тэхніку статычнай санорнай кампазіцыі, заснаваную на мікразмяненнях у цэлым нерухомага гукавога масіву («Уяўленні», 1959; «Атмасферы», 1961, для аркестра), спалучаў санорную статыку з дынамічнымі «выбухамі» («Рэквіем», 1965; «Мелодыі» для арк., 1971). Некат. вак. творы звязаны з т-рам абсурду («Прыгоды», 1962; «Новыя прыгоды», 1965). У творах апошніх гадоў рысы неарамантызму. Аўтар оперы «Вялікі мярцвяк» (1978), твораў «Гадзіны і воблакі» для хору і арк. (1973), «Далёкае» для арк. (1967), «Разгалінаванні» (1969) і інш.
Літ.:
Савенко С. Приключения в воображаемом пространстве: Заметки о творчестве Д.Лигети // Сов. музыка. 1987. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБКО́ВА Тамара Аляксандраўна (н. 13.1.1936, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел.музыказнавец. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыла Бел. кансерваторыю па класах тэорыі музыкі (1958) і фп. (1959). У 1959—92 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБССР. Займаецца распрацоўкай тэарэт. праблем прафес. і нар.бел. музыкі. Мае значныя дасягненні ў даследаванні нац. сімфанізму. Выступае як муз. крытык. Аўтар сцэнарыяў фільма «Жыцця вымярэнні» (1983), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1984), шматлікіх радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Анатоль Багатыроў. Мн., 1972;
Беларуская сімфонія. Мн., 1974;
Некаторыя пытанні развіцця беларускай эстэтыкі і музычнай крытыкі // Музыка нашых дзён. Мн., 1974;
Балады: [укладанне муз. часткі, камент і ўступны арт.]. Кн. 1—2. Мн., 1977—78 (Бел.нар. творчасць);
Некаторыя тэндэнцыі фарміравання жанру сімфоніі ў сучаснай беларускай музыцы // Мастах і сучаснасць. Мн., 1980;
Музычны тэатр Беларусі. [Кн. 2, 4]. Мн., 1993, 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МАН (Riemann) Гуга (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919),
нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы д-р музыкі Эдынбургскага ун-та (1899) і інш. З 1878 выкладаў ва ун-тах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага ун-та, з 1908 дырэктар Ін-та музыказнаўства, з 1914 — заснаванага ім Дзярж. ін-та муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных элементаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12-е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНЦЭ́ВІЧ Калерыя Іосіфаўна (н. 21.3.1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел.музыказнавец, педагог. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Канд. мастацтвазнаўства (1982). Праф. (1982). Скончыла Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1953). З 1945 выкладчык муз.навуч. устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 — Бел. акадэміі музыкі (у 1963—86 прарэктар, заг. кафедры, з 1987 праф.). Даследуе праблемы муз. выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рус. і бел. кампазітараў. Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М.І.Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кн. «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар н.-д. зб-каў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых муз. школ, ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗО́НІ (Busoni) Феруча Бенвенута (1.4.1866, г. Эмпалі, Італія — 27.7.1924),
італьянскі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог, музыказнавец. Чл. Балонскай філарманічнай акадэміі (1881), доктар Цюрыхскага ун-та (1919), праф. Берлінскай акадэміі мастацтваў (з 1920). Адзін з тэарэтыкаў неакласіцызму. Тонкі інтэрпрэтатар музыкі І.С.Баха, Л.Бетховена, Ф.Ліста. Канцэртаваў у многіх краінах. Вядомыя яго транскрыпцыі для фп. твораў Баха, Ліста, В.А.Моцарта і інш. Выступаў як дырыжор («Бузоніеўскія аркестравыя вечары», Берлін, 1902—09). Сярод муз. твораў: 4 оперы, у т. л. «Турандот» (1917), санаты і п’есы для аркестра, канцэрты для фп. і інш. інструментаў з арк.; камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы, песні і інш. Прэмія па кампазіцыі на 1-м Міжнар. конкурсе піяністаў імя А.Рубінштэйна (Пецярбург, 1890). Зрабіў вял. ўплыў на развіццё піяністычнага мастацтва. Сярод яго вучняў А.Гнесіна. З 1949 у г. Бальцана (Італія) штогод праводзіцца Міжнар. конкурс піяністаў імя Бузоні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́Ф’ЕЎ Барыс Уладзіміравіч (псеўд.Ігар Глебаў; 29.7.1884, С.-Пецярбург — 27.1.1949),
рускі музыказнавец, кампазітар, педагог. Нар.арт.СССР (1946). Акад.АНСССР (1943). Скончыў у Пецярбургу ун-т (1908) і кансерваторыю (1910, класы А.Лядава і М.Рымскага-Корсакава). У 1919—30 працаваў у Ленінградскім ін-це гісторыі мастацтваў, у 1925—43 праф. Ленінградскай кансерваторыі. З 1943 у Ін-це гісторыі мастацтваў у Маскве. Распрацаваў тэорыю інтанацыі, абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду муз. мыслення, зрабіў значны ўклад у эстэтыку, тэорыю і гісторыю музыкі, вучэнне аб муз. форме. Аўтар 10 опер, 27 балетаў, 4 сімфоній і інш.Найб. значныя балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. М., 1952—57;
Симфонические этюды. [2 изд.]. Л., 1970;
Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;
Русская музыка. XIX и начало XX века. 2 изд. Л., 1979.
Літ.:
Орлова Е., Крюков А. Академик Б.В.Асафьев. Л., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ЙЗІН Юльян Мікалаевіч (22.6.1879, г. Днепрапятроўск, Украіна — 28.3.1942),
бел.музыказнавец, публіцыст, перакладчык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). У 1925—35 выкладчык Бел.муз. тэхнікума і Бел. кансерваторыі, БДУ, АНБССР, з 1935 Маскоўскага ун-та. Вёў муз.-асв. дзейнасць. Аўтар шматлікіх артыкулаў па актуальных пытаннях бел.муз. мастацтва. Складальнік слоўніка «Музычныя тэрміны» (серыя «Беларуская навуковая тэрміналогія», 1926). Пераклаў з арыгінала на бел. мову лібрэта опер «Кармэн» Ж.Бізэ, «Фауст» Ш.Гуно, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Русалка» А.Даргамыжскага, «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава і інш.; (паст. ў Дзярж. т-ры оперы і балета БССР), творы ант. аўтараў, у т. л. «Антыгону» Сафокла, «Вакханкі» Эўрыпіда. Аўтар лібрэта оперы «Тарас на Парнасе» М.Аладава.
Тв.:
Новыя плыні ў сучаснай музыцы // Полымя. 1925. № 3;
Музыка ў творах беларускіх паэтаў // Там жа. № 4, 6;
Праблемы нацыянальнай музыкі // Маладняк. 1926. № 11;
Музыкальная жизнь Белоруссии // Сов. музыка. 1934. № 7.
Літ.:
Дубкова Т.А. Некаторыя пытанні развіцця беларускай эстэтыкі і музычнай крытыкі // Музыка нашых дзён. Мн., 1974.