горад, цэнтр Горацкага р-на Магілёўскай вобл., на р. Проня, пры ўпадзенні ў яе р. Парасіца. Вузел аўтадарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў. 32,8 тыс.ж. (1997).
Паводле дакумент. крыніц вядома з 1544 як сяло, з 17 ст. — цэнтр Горы-Горацкага маёнтка. У 17—19 ст. называліся Горы-Горкі. З 1584 належалі Сапегам. У 1619 атрымалі самакіраванне. У 1-й пал. 17 ст. згадваюцца як горад. З 1717 належалі кн. А.Д.Меншыкаву, графам М.А.Патоцкаму, Я.М.Салагубу. З 1772 у Рас. імперыі; мястэчка ў Аршанскай правінцыі, з 1777 — Аршанскага, потым Копыскага пав. Магілёўскай губ. У 1780 у Горках 992 ж. У 1795 — 1820 дзейнічала Горацкая суконная мануфактура, двойчы ў год праходзілі кірмашы. У 1829 Горкі канфіскаваны ў царскую казну. З 1840 працавала Горы-Горацкая земляробчая школа, у 1848—64 Горы-Горацкі земляробчы інстытут. З чэрв. 1861 Горкі — горад, цэнтр Горацкага павета. У 1867 зацверджаны герб: у залатым полі 3 чорныя горкі, з якіх вырастаюць зялёныя каласы. У 1879—80 дзейнічаў Горы-Горацкі народніцкі гурток. У 1897 — 6737 ж. Да сак. 1924 у Гомельскай губ. РСФСР. З 17.7.1924 цэнтр Горацкага раёнаБССР. У 1939 у Горках 22,5 тыс.ж. У Вял.Айч. вайну з 12.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Горках і раёне 2530 чал. Дзейнічала Горацкае патрыятычнае падполле. Вызвалены 26.6.1944 у ходзе Магілёўскай аперацыі 1944. У 1970 — 22,1 тыс.ж.
Прадпрыемствы буд. матэрыялаў, харч., мясц. прам-сці. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (19 ст.). Брацкая магіла падпольшчыкаў і ахвяр фашызму, брацкая магіласав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, магіласав. ваеннапалонных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНАЎШЧЫНА,
вёска ў Зубкаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 10 км ад горада і чыг. ст. Клецк, 140 км ад Мінска. 354 ж., 102 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́ЛКІ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 21 км на У ад г. Дзяржынск, 27 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 78 ж., 34 двары (2001). Брацкія магілы сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 161 км ад Гомеля. 460 ж., 215 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЧЫ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 51 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска, 369 ж., 142 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДУБРО́ЎЕ,
вёска ў Віцебскім р-не, на аўтадарозе Віцебск—г.п. Сураж. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 36 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Віцебск. 638 ж., 232 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ННЫЯ ЛА́ВЫ,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 15 км на Пд ад г. Шклоў, 21 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Лотва. 162 ж., 75 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́СЫ,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на У ад г.п. Бешанковічы, 40 км ад Віцебска. 189 ж., 75 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАВІЧЫ,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 55 км ад Гомеля. 429 ж., 171 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіласав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НЬ,
горад у Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобл., на р. Адроў. Падпарадкоўваецца Аршанскаму гарсавету. За 9 км ад Оршы, на аўтамаб. дарозе Орша—Коханава. 14,4 тыс.ж. (1995). Прадпрыемствы металаапр. і лёгкай прам-сці. Брацкая магіласав. воінаў і партызанаў, магіла ахвяраў фашызму.
Вядома як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 належала кн. К.І.Астрожскаму. З 1598 мястэчка Аршанскага пав. У 1-й пал. 17 ст. ў Барані 38 дамоў. У 2-й пал. 19 ст. каля 300 ж., працавалі крухмальны з-д, млын, было нар. вучылішча (адкрыта ў 1871, 31 вучань). У 1873 тут заснаваны драцяна-цвіковы з-д. У 1924—60 цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. З 1935 рабочы пасёлак. У Вял.Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. З 17.5.1972 горад.