Захараў С. С. 2/231; 4/527; 12/514, 515

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў Г. Г. 1/565; 6/348; 8/569, 580; 12/522

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў В. К. 2/205, 255; 4/296, 525; 6/481; 12/506, 507

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў Г. Ф. 2/217, 256; 4/526; 6/498; 7/229; 12/176

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў Р. У. 2/101, 100—101 (укл.), 254; 3/262; 4/527; 12/630

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў А. Дз. 1/117, 476; 4/525; 6/8—9 (укл.), 11, 316; 7/576; 9/113; 10/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Захараў І. К. 3/127, 249; 4/526; 7/582; 8/160, 161, 262 (іл.), 269, 270, 583; 9/59; 12/174, 180, 422, 581

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АСВЕ́ЙСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала з жн. 1941 да ліп. 1942 у г.п. Асвея і Асвейскім раёне Віцебскай вобласці. Арганізатары і кіраўнікі: У.​У.​Сімацкі (да 18.11.1941) і І.​К.​Захараў. Аб’ядноўвала 9 падп. груп (каля 100 чал.). Падпольшчыкі распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, вялі разведку, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з лагера, здабывалі зброю і боепрыпасы, знішчалі гітлераўцаў, вывелі са строю 14 аўтамашын, 6 танкаў, разбурылі 10 мастоў, сапсавалі тэлеграфную сувязь, спалілі льнозавод, харч. склад і інш. У крас. арганізавалі партыз. атрад, які ў жн. 1942 увайшоў у Асвейскую партыз. брыгаду.

т. 2, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕ́ЙСНЫ ТА́НЕЦ,

танец, які ўвасабляе развіццё дзеяння балетнага спектакля; гал. выразны сродак сюжэтнага балета. У 18—19 ст. наз. па д’аксьён. Як аснову балетнага спектакля яго распрацоўвалі Ж.Ж.Навер, Ш.Дзідло, Г.Анджаліні. У канцы 19 — пач. 20 ст. паняцце Дз.т. стала больш шырокім і пачало ахопліваць усе разнавіднасці танца, які развівае дзеянне, у адрозненне ад дывертысментнага танца (гл. Дывертысмент), які выяўляе не дзеянне, а стан, і пантамімы, што раскрывае дзеянне, але не танц. сродкамі. Узоры Дз.т. стварылі балетмайстры І.​Бельскі, В.​Вайнонен, А.​Вінаградаў, В.​Гардзееў, Ю.​Грыгаровіч, Р.​Захараў, Л.​Лаўроўскі, В.​Чабукіяні і інш., на Беларусі — А.​Дадышкіліяні, В.​Елізар’еў.

т. 6, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКАДЭ́МІЯ РУ́СКАГА БАЛЕ́ТА імя А.​Я.​Ваганавай, адна са старэйшых рус. балетных школ. Засн. ў 1738 у Санкт-Пецярбургу як Танц. школа, з 1779 у складзе тэатр. вучылішча, у 1924—92 Ленінградскае харэагр. вучылішча; з 1957 імя Ваганавай, з 1961 акадэмічнае. Рыхтуе артыстаў класічнага балета, танц. ансамбляў. Тэрмін навучання 8 гадоў (прымаюцца дзеці з 10 гадоў). Разам з вышэйшай прафес. падрыхтоўкай дае агульнаадукацыйную ў аб’ёме сярэдняй школы. Сярод выкладчыкаў вучылішча І.​Вальберх, М.​Петыпа, М.​Фокін, А.​Ваганава. Сярод выпускнікоў Т.​Карсавіна, В.​Ніжынскі, В.​Спясіўцава, М.​Сямёнава, Г.​Уланава, Н.​Дудзінская, Ф.​Лапухоў, В.​Вайнонен, Л.​Лаўроўскі, Р.​Захараў, Л.​Якабсон, Ю.​Грыгаровіч, І.​Калпакова, М.​Барышнікаў, Р.​Нурыеў, М.​Далгушын і інш.

т. 1, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)