контрудар на Рагачоўска-Жлобінскім напрамку ў Вялікую Айчынную вайну. Праведзены 63-м стралк. корпусам (камкор Л.Р.Пятроўскі) 21-й арміі Зах. (з 24.7.1941 Цэнтр.) фронту з удзелам Жлобінскага і Рагачоўскага знішчальных батальёнаў 13 ліп. — 17 жн.; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. 6 ліп. часці 117-й дывізіі са складу корпуса пасля разведкі боем фарсіравалі Дняпро, авалодалі Жлобінам і прасунуліся на З уздоўж бабруйскай шашы. Гітлераўцы тэрмінова падцягнулі 10-ю матарызаваную і 255-ю пях. дывізіі. У выніку жорсткіх баёў сав. войскі ноччу адарваліся ад праціўніка і адышлі на зыходныя пазіцыі, сарваўшы разлікі ням. камандавання з ходу фарсіраваць Дняпро на гэтым участку. 13 ліп. войскі 21-й арміі перайшлі ў контрнаступленне. 63-і корпус фарсіраваў Дняпро, вызваліў Жлобін (з дапамогай нар. апалчэння), Рагачоў, развіў наступленне на Бабруйск і да канца ліпеня ўклініўся на 30 км у размяшчэнне ворага. Толькі з дапамогай перакінутых сюды 8 дывізій рэзерву ням. войскі здолелі замацавацца на зах. беразе Друці, 14 жн. прарвалі абарону і зайшлі ў тыл. корпуса. З 17 жн. часці корпуса з баямі пачалі выходзіць з акружэння, пры прарыве з якога быў смяротна паранены камкор Пятроўскі. У выніку контрудару ворагу нанесены значныя страты, 15 яго дывізій былі трывала скаваны ў прасоўванні на ўсход.
Літ.:
Беларусь у Вялікую Айчынную вайну, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 517.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРТВІ́ЦА,
рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Чорная Натапа (бас.р.Дняпро). Даўж. 24,5 км. Пл. вадазбору 106 км². Пачынаецца на зах. ускраіне в. Забалацце Мсціслаўскага р-на, вусце за 1 км на З ад в. Маляцічы Крычаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗВА, Езаўка,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Грэза (бас.р.Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 126 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Старая Баяршчына. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 14 км. У сярэднім цячэнні і ў нізоўі цячэ па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЕНКА,
рака ў Талачынскім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Бобр (бас.р.Дняпро). Даўж. 38 км. Пл. вадазбору 170 км². Выцякае з воз. Камачэўскае на тэр. Талачынскага р-на. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 6 км. Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́ПІНКА,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. і Кармянскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас.р.Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Беразякі 2-я Краснапольскага р-на. Цячэ па паўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні наз. Будзянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р.Дняпро, у Палтаўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай абласцях Украіны. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1959—61. Пл. 2252 км², аб’ём 13,5 км³, даўж. 185 км, найб.шыр. 30 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5,25 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, водазабеспячэння, рэкрэацыі. Суднаходства. На К.в. порт Чаркасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЕЎСКІ РАЁН.
На ПдУ Гомельскай вобл. Утвораны 8.12.1926, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1 тыс.км². Нас. 18,6 тыс.чал. (1998), гарадскога 41%. Сярэдняя шчыльн. 19 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Лоеў. Уключае 80 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Пярэдзелкаўскі, Ручаёўскі, Страдубскі, Сяўкоўскі, Уборкаўскі. Раён моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, знаходзіцца ў зоне пастаяннага радыяцыйнага кантролю.
Тэр. раёна размешчана ў межах Гомельскага Палесся. Паверхня плоская, 90% яе на выш. 120—140 м, найвыш. пункт 148,5 м (за 4 км на ПдЗ ад в. Бывалькі). Агульны нахіл з Пн на Пд. Карысныя выкапні: торф, вохра і вохрыстыя гліны, гліны тугаплаўкія, гліны і суглінкі легкаплаўкія, буд. і шкловыя пяскі. Сярэдняя т-растудз. -6,9 °C., ліп. 19 °C. Ападкаў 571 мм за год. Вегетац. перыяд 194 сут. Найб. рака Дняпро з прытокамі Сож, Брагінка, Песачанка. На р. Брагінка Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча. Невял. азёры ў даліне р.Дняпро. Пераважаюць глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя (42,7%), дзярнова-падзолістыя (25,3%), поймавыя (алювіяльныя, 13%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8%). Пад лесам 33,6% тэрыторыі, з іх 62,4 % штучныя насаджэнні. Найб. плошчы лясных масіваў на ПдЗ, у міжрэччы рэк Дняпро і Сож. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і дубовыя. Пад балотамі 2,8% тэрыторыі. Помнікі прыроды: рэсп. значэння Лоеўскае геалагічнае агаленне, мясц. — дубровы Міхалёўка, Свіраж, Вербуж і Суткоўскі парк.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 50,3 тыс.га, з іх асушаных 17,4 тыс.га. На 1.1.1999 у раёне 6 калгасаў, 6 саўгасаў, 12 фермерскіх гаспадарак. Асн. кірункі сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свіна- і конегадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, кармавыя травы, бульбу. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Райцэнтр звязаны аўтадарогамі з Рэчыцай і Брагінам; суднаходства па рэках Дняпро і Сож. У раёне 9 сярэдніх, 6 базавых, 2 пач., 2 муз. школы, вучэбна-вытв. камбінат, Лоеўскае пед. вучылішча, 14 дашкольных устаноў, 27 дамоў культуры і клубаў, 30 б-к, 5 бальніц, 18 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: сядзібны дом (19 ст.) у в. Пярэдзелка. Выдаецца газ. «Серп і молат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ МЯЖНІ́К,
вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля р.Дняпро, на аўтадарозе Орша—Шклоў. Цэнтр Александрыйскага с/с і калгаса. За 14 км на Пн ад г. Шклоў, 44 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Копысь. 241 ж., 78 двароў (1996). Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЕПРАДЗЯРЖЫ́НСК,
горад на Украіне, у Днепрапятроўскай вобл. Вядомы з 1750, да 1936 Каменскае. 279 тыс.ж. (1987). Порт на р.Дняпро. Чыг. станцыя. Чорная металургія, хім., маш.-буд. (вагонабудаванне, вытв-сць кацельнага абсталявання і інш.), энергет., мэблевая, лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ТЭЦ. ГЭС. Індустрыяльны ін-т. Музей гісторыі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЦЕ́НКІ,
вёска ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р.Дняпро, каля аўтадарогі Масква—Брэст. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Перамога». За 27 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 110 км ад Віцебска, 7 км ад чыг. ст. Краснае. 595 ж., 85 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.