Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Шастакі (в., Горацкір-н) 9/377
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ясноўшчына (в., Горацкір-н) 6/264
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Орша. Пл. акругі 7,9, у 1927 11,7 тыс.км²; нас. 423,3 у 1924, 572,3 тыс.чал. у 1927. Уключала: 10 раёнаў — Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі; 3 гарады — Горкі, Дуброўна, Орша; 5 мястэчак — Копысь, Коханава, Ляды, Смаляны, Талачын; 108 сельсаветаў. У 1927 у склад акругі ўвайшлі са скасаваных Барысаўскай акругі Крупскі і Чарэйскі, з Калінінскай — Мсціслаўскі і Расненскі р-ны. Акруговая газ. «Камуністычны шлях». Скасавана 26.7.1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЫСКІ ПАВЕ́Т.
Існаваў у 1777—96, 1802—61 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г.Копысь. Утвораны на частцы тэр. скасаваных Аршанскай і Магілёўскай правінцый паводле імператарскага ўказа ад 22.3.1777. Пл. каля 2,3 тыс.км². Уключаў 115 маёнткаў, мястэчкі Абольцы, Барань, Зубрэвічы, Саколіна, Смаляны, Стараселле, Талачын. У 1794 да К. п. далучана тэр. на З ад р. Друць з мястэчкамі Абчуга, Бобр, Зарэчны Талачын, Крупкі, пасля чаго пл. павета склала каля 3,1 тыс.км². У 1796 К.п. скасаваны, у 1801 адноўлены. Паўторна скасаваны ў 1861, тэр. ўключана ў Аршанскі, Горацкі, Магілёўскі і Сенненскі пав.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),
бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкіс.-г.ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.
Тв.:
Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд.Мн.. 1933;
Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;
Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.