вострая інфекц. хвароба чалавека з сімптомамі інтаксікацыі, гемарагічным сіндромам, жаўтухай. Выклікаецца вірусам, перадаецца камарамі роду Aëdes. Пашырана ў Паўд. Амерыцы і Зах. Афрыцы.
Інкубацыйны перыяд 3—6 (да 12) дзён, пасля паяўляецца ліхаманка, т-ра цела павышаецца да 39—40 °C, баляць галава і мышцы, пашкоджваюцца ныркі, печань (жаўтуха), крывяносныя сасуды (кровазліццё пад скуру і ва ўнутр. органы, ірвота з крывёю). Пасля хваробы застаецца імунітэт на 6—10 гадоў. Лячэнне сімптаматычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЖЭКАРАЕ́ДЫ,
капюшоннікі (Bostrychidae), сямейства жукоў падатр. разнаедных. Каля 550 відаў. Сустракаюцца пераважна ў тропіках. На Беларусі каля 30 відаў, найб. пашыраны І. дубовы, або звычайны (Bostrychus capucinus). Жукі і лічынкі жывуць у мёртвых дрэвах, лесаматэрыялах, радзей у насенні злакаў.
Вонкавым выглядам і спосабам жыцця нагадваюць караедаў, адрозніваюцца будовай 4-членікавых лапак. Даўж. 8—14 мм. Цела валікападобнае, цыліндрычнае, іншы раз расшыранае на канцы. У большасці відаў галава ўцягнута ў капюшонападобную бугрыстую спінку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХІНХІ́Н,
парода свойскіх курэй мяснога тыпу. Паходзіць ад дзікага банкіўскага пеўня. Выведзена ў Паўд.-Усх. Азіі.
Птушка буйная, з акругленымі формамі, пышным рыхлым апярэннем. Колер белы, жоўты, паласаты, палевы, чорны. Галава невял.; грэбень невял., прамастойны, лістападобны; спіна кароткая і шырокая, крылы кароткія, закругленыя, хвост кароткі; ногі невысокія, моцна апераныя. Жывая маса пеўня да 5, курыцы — да 4 кг. Несціся пачынаюць у 7—8-месячным узросце. Яйцаноскасць 100—120 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧОЛАЖУКІ́ (Trichodes),
род жукоў сям. стракачоў. Каля 80 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. паўшар’і. Каля 80 відаў. На Беларусі найб. пашыраны П. пчаліны (T. apiarius), які шкодзіць пчалярству.
Даўж. 8—25 мм. Цела прадаўгаватае, галава вялікая. Афарбоўка яркая, надкрыллі ў рознакаляровых папярочных палосах. Жукі трапляюцца на кветках раслін сям. парасонавых, складанакветных, капуставых. Кормяцца насякомымі і пылком. Лічынкі развіваюцца ў кладках саранчовых ці ў гнёздах пчол і вос, знішчаюць іх лічынак і кукалак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДА́Р (сярдар, сірдар) (перс.), 1) у Асманскай імперыі тытул камандуючага палявой арміяй.
2) У Егіпце ў перыяд англ. панавання — брыт. афіцэр, які камандаваў войскамі правіцеля краіны (хедыва).
3) У Іране, Афганістане — саноўнік, галава племені (у такіх выпадках часам С. — састаўная ч. імя).
4) У Індыі (да англ. заваявання ў 1840 Пенджаба — паўн.ч. Індыі) С. наз. сікхскія (каста джатаў) военачальнікі і прадстаўнікі мясц.феад. праслойкі (чл. кіруючай дынастыі, намеснікі абласцей і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРЫ́СТЫ ТРУС,
мяса-шкуркавая парода трусоў. Выведзена ў СССР (Тульская і Палтаўская вобл.) скрыжаваннем мясц. чорных трусоў з пародай шампань. На Беларусі гадуюць аматары.
Канстытуцыя моцная. Целасклад, характэрны для жывёл мяснога кірунку (шырокія грудзі і спіна, моцныя ногі з развітой мускулатурай). Маса 4—6 кг. Поўсць густая, аднародная, цёмна- або светла-серабрыстая, галава, вушы, пярэдняя ч. цела і лапы цёмныя. Плоднасць 7—9 трусянят. Вызначаецца скараспеласцю, высокім выхадам мяса добрай якасці, каштоўным футрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ЦКІ СУД,
установа ў Расіі (1775—1917), якая ведала апякунскімі і сіроцкімі справамі асоб гар. саслоўяў. Засноўвалася пры гар. магістратах, а пасля ўвядзення суд. статутаў (1864) — пры акруговых судах. У склад С.с. ўваходзілі старшыня (гар.галава ці інш. асоба) і члены, якіх выбіралі на сходах купецкага, мяшчанскага і рамеснага саслоўяў на 3 гады. У тых гарадах, дзе не было ўведзена гар. палажэнне, С.с. складаўся з гар. старосты і 2 членаў, якіх выбірала гар. грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМЕ́ШКА (Аляксандр Сяргеевіч) (н. 24.4.1947, г. Брэст),
бел. эстрадны артыст, выканаўца на ўдарных інструментах. Засл. арт. Беларусі (1979). Вучыўся ў Брэсцкім муз. вучылішчы (1964—66). У 1969—88 ударнік вак.-інстр. ансамбля «Песняры», выконваў адказныя сола як ударнік (у т. л. ў нар. песнях «Забалела ты, мая галованька», «Чарачка мая», «Галава — два вухі») і як вакаліст. З 1989 у Маскве ў артыстычных кааператывах (у т. л. «Песня»), з 1997 нам. начальніка канцэртнага аддзела акц.т-ва «Лужнікі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДРЫКАТЭ́РЫІ (Indricotherium),
род вымерлых гіганцкіх бязрогіх насарогаў. Некалькі відаў. Вядомы з алігацэну і ранняга міяцэну Еўразіі.
Адрозніваліся ад інш. насарогаў буйнымі памерамі (самае вял. наземнае млекакормячае). Даўж. да 7 м, выш. да 5 м. Тулава кароткае, шыя доўгая, галава невял., ногі высокія, прамыя (калонападобныя), трохпальцыя, з моцна развітым сярэднім пальцам. На канцы морды 2 пары невял. верхніх і ніжніх біўняў (павялічаных разцоў). Карэнныя зубы прымітыўнай будовы. Карміліся лісцем і галінкамі кустоў і дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКА́Я Я́ШЧАРКА.
марская ігуана (Amblyrhynchus cristatus), паўзун сям. ігуанавых. Эндэмік а-воў Галапагас. Жыве на скалістых берагах паблізу ад лініі прыбою.
Даўж. самцоў да 1,4 м, самкі значна драбнейшыя. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, шэрая, знізу жаўтавата-бурая; самкі святлейшыя. Галава акругленая, тулава масіўнае, хвост веслападобна сціснуты з бакоў. Уздоўж спіны і хваста грэбень з падоўжаных лускавін. Пальцы злучаны кароткай плавальнай перапонкай Добра плавае і нырае. Корміцца водарасцямі. Палігамы. Адкладваюць у норах 1—3 яйцы.