ГЕО́РГА СВЯТО́ГА ПРАЛІ́Ў (Saint George’s Channel), Паўднёвы канал,
праліў паміж а-вамі Вялікабрытанія і Ірландыя. На Пд злучае Ірландскае м. з Атлантычным ак. Даўж. 185 км, найменшая шыр. 92 км, найменшая глыб. на фарватэры 55 м.
т. 5, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТА (Kroto) Гаральд (н. 7.10.1939, г. Уісбіч, Вялікабрытанія),
англійскі хімік. Скончыў Шэфілдскі ун-т (1964). З 1967 у Сусекскім ун-це (з 1985 праф.). Навук. працы па даследаванні структуры фулерэнаў. Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Кёрлам, Р.Смелі).
т. 8, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАТАВО́ДЗЕЦ,
ваенна-марскі дзеяч, военачальнік, які паспяхова ажыццяўляе кіраўніцтва ВМФ (ВМС) дзяржавы або іх значнай часткай (звычайна флотам) у час вайны. Валодае якасцямі палкаводца, а таксама майстэрствам падрыхтоўкі і кіраўніцтва сіламі флоту пры вырашэнні стратэг. або аператыўна-стратэг. задач.
У часы грабнога флоту як Ф. праславіліся Фемістокл і Перыкл (Стараж. Грэцыя), Дуілій (Стараж. Рым). У эпоху паруснага флоту прызнанымі Ф. былі Лі Сунсін (Карэя), М.Ройтэр (Галандыя), Ф.Дрэйк і Г.Нельсан (Вялікабрытанія), Ф.Ф.Ушакоў і П.С.Нахімаў (Расія) і інш. Сярод Ф. эпохі паравога флоту С.В.Макараў (Расія), Х.Тога (Японія) і інш. Важкі ўклад у развіццё ваен.-марскога майстэрства ў гады 2-й сусв. вайны зрабілі сав. Ф. С.Г.Гаршкоў, І.С.Ісакаў, М.Г.Кузняцоў, В.П.Дрозд і інш., а таксама Ф. і палкаводцы саюзнікаў Д.Макартур, Ч.Німіц (ЗША), Д.Тові (Вялікабрытанія) і інш.
т. 16, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНЫ ПРАЛІ́Ў (North Channel). Паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя. Злучае на Пн Ірландскае м. з Атлантычным ак. Даўж. 170 км, шыр. 20—40 км, глыб. да 272 м. Моцныя прыліўныя цячэнні, скорасць 7—12 км/гадз. Порт Белфаст (Паўн. Ірландыя).
т. 12, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫТА́НІЯ (лац. Britannia),
адна з стараж. назваў сучаснай Англіі (Вялікабрытанія). Паходзіць ад назвы кельцкіх плямёнаў — брытаў, якія насялялі Брытанію ў 8 ст. да н.э. — 5 ст. н.э. З 43 н.э. — рымская правінцыя (Britannia Romana). Назва «Англія» замацавалася пасля англасаксонскага заваявання (5—6 ст.).
т. 3, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫСТО́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў (Bristol Channel),
заліў Атлантычнага ак., каля паўд.-зах. берагоў Вялікабрытаніі. Уразаецца ў сушу на 230 км, шыр. каля ўвахода 126 км, глыб. да 50 м. Берагі моцна парэзаны. Прылівы паўсутачныя (да 14,4 м). Асн. парты: Брысталь (злучаны каналам з Лонданам), Кардыф, Ньюпарт (Вялікабрытанія).
т. 3, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІЗІ́ЙНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць норм, на падставе якіх вырашаюцца калізіі паміж законамі розных дзяржаў. Уваходзіць у склад міжнароднага прыватнага права. У шэрагу краін (Вялікабрытанія, ЗША і інш.) паняцце «міжнароднае прыватнае права» атаясамліваецца з паняццем «К.п.». Міжнароднае К.п. неабходна адрозніваць ад «унутранага», якое дзейнічае ў федэратыўных дзяржавах.
т. 7, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ТАН, Хатан (Hutton) Джэймс (3.6.1726, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 26.3.1797), шатландскі натураліст-геолаг; заснавальнік плутанізму. Даказаў інтрузіўнае паходжанне гранітаў. У працы «Тэорыя Зямлі» (1788) адлюстраваў гісторыю Зямлі як бясконцае паўтарэнне цыклаў з перыяд. зменай разбурэння адных кантынентаў і ўзнікнення іншых; паказаў падабенства стараж. і сучасных геал. працэсаў.
т. 5, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЙЛІ (Beiley) Сэмюэл (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870),
англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда.
т. 3, с. 383
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРЫКА́НСКІ ФОНД РАЗВІЦЦЯ́ (African Development Fond; АФР). Створаны ў 1972. Уваходзяць 20 краін, у т. л. Вялікабрытанія, ЗША, Італія, Канада, Францыя, ФРГ. Месца знаходжання — Абіджан (Кот-д’Івуар). Мэта дзейнасці — мабілізаваць дадатковыя сродкі і рэсурсы для эканам. і сац. развіцця краін Афрыкі і крэдытавання іх на льготных умовах.
т. 2, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)