наўмысныя злачынствы, накіраваныя супраць дзейнасці дзярж. органаў, якія забяспечваюць ажыццяўленне правасуддзя. Адрозніваюць злачынствы, што ўчыняюцца службовымі асобамі органаў правасуддзя і інш.дзярж. органаў, якія забяспечваюць ажыццяўленне правасуддзя, і З.с.п., што ўчыняюцца інш. асобамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь крымін. адказнасць настае за прыцягненне да крымін. адказнасці заведама невінаватага, умяшанне ў вырашэнне судовых спраў, вынясенне заведама неправасуднага прыгавору (рашэння, вызначэння, пастановы), заведама незаконныя арышт або затрыманне, прымушэнне да дачы паказання, за пагрозы ў адрас суддзі ці абразу яго, заведама лжывае паказанне, адказ сведкі або пацярпелага ад дачы паказанняў, выдачу звестак папярэдняга следства або дазнання, уцёкі з месца зняволення або з-пад варты, ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, невыкананне суд. рашэння, укрыццё злачынстваў або неданясенне пра злачынства і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІ́РСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1943,
міжнародная нарада з удзелам прэзідэнта ЗША Ф.Рузвельта, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля і кіраўніка гамінданаўскага ўрада Кітая Чан Кайшы ў 2-ю сусв. вайну. Адбылася 22—26.11.1943 у Каіры напярэдадні Тэгеранскай канферэнцыі 1943. На К.к. прынята рэзалюцыя (дэкларацыя) трох дзяржаў адносна палітыкі саюзнікаў у раёне Ціхага ак., дзе канстатаваўся намер пазбавіць Японію ўсіх захопленых тэрыторый, у т. л. і ціхаакіянскіх астравоў, акупіраваных ёю ў час 1-й сусв. вайны, выказвалася патрабаванне вярнуць Кітаю Маньчжурыю, Фармозу і Пескадорскія а-вы (Паўн.-Усх. Кітай, в-аў Тайвань, а-вы Пэнхуледао); падкрэслівалася незацікаўленасць вядучых краін свету ў тэр. экспансіі. У рэзалюцыі пракламавалася неабходнасць аднаўлення незалежнай Карэі, але вырашэнне гэтай праблемы адкладвалася на няпэўны час. Дамоўленасці, дасягнутыя на К.к., пазней парушаліся ўрадамі ЗША і Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРАПУ́НКТ (ням. Kontrapunkt ад лац. punctum contra punctum літар. кропка супраць кропкі),
1) узгодненае спалучэнне 2 і болей самаст. меладычных ліній у шматгалосым цэлым. Адрозніваюць кансанансныя К. строгага (дысананс падрыхтоўваецца кансанансам і вырашаецца) і свабоднага (дысананс не патрабуе падрыхтоўкі, абавязковае толькі яго вырашэнне) пісьма; дысанансны К. 20 ст., дзе дысананс набывае амаль поўную самастойнасць. К. наз. простым, калі спалучэнне галасоў не прадугледжвае новага варыянта, і складаным, калі дапускае магчымасць новых спалучэнняў — варыянтаў пачатковага.
2) Тое, што поліфанія.
3) Мелодыя, што суправаджае меладычны голас, саступаючы яму ў індывід. выразнасці.
Літ.:
Танеев С.И. Подвижной контрапункт строгого письма. М., 1959;
Южак К. Некоторые вопросы современной теории сложного контрапункта // Вопросы теории и эстетики музыки. М.; Л., 1965. Вып. 4;
Друкт А.А. О композиционном строении двухголосных инвенций Баха. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКАЯ ПА́РТЫЯ (РП),
палітычная партыя цэнтрысцкага кірунку на Беларусі. Створана ў сак. 1994. Вышэйшы орган паміж з’ездамі — Цэнтр. праўленне і яго выканком. Асн. мэта — адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакр.бел. дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі б.СССР і краінамі Захаду, якая дазволіць забяспечыць выхад з эканам. і сац.-паліт. крызісу. Выступае за шматукладную эканоміку, арыентацыю яе на вырашэннесац. задач, дасягненне высокага ўзроўню жыцця, стварэнне механізмаў, якія дазваляюць спалучаць эканам. эфектыўнасць і сац. справядлівасць; за фарміраванне сучаснай цывілізаванай сістэмы рыначных адносін і механізмаў пры актыўнай ролі дзярж. рэгулявання эканомікі; за стварэнне высокаэфектыўнай эканомікі, гнуткай і ўспрымальнай да навук.-тэхн. прагрэсу, пастаянна зменлівых грамадскіх і асабістых патрэб. Асн.сац. база партыі — прадпрымальнікі, банкіры, кіраўнікі дзярж. прадпрыемстваў, рабочыя, студэнты, сяляне. На 1.1.2001 партыя аб’ядноўвала 8,5 тыс. чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРА́ЦЫ (СКП; The World Confederation of Labour),
міжнароднае аб’яднанне прафесійных саюзаў. Засн. ў 1920 як Міжнар. канфедэрацыя хрысц. прафсаюзаў (МКХП). У канцы 1990-х г. аб’ядноўвала каля 26 млн. членаў у 113 краінах. МКХП была створана пад эгідай Ватыкана на ідэйнай платформе сац. дактрыны каталіцызму; у 1968 «дэхрысціянізавана» (выключаны адсылкі на сац. прынцыпы хрысціянства) і пераназвана ў СКП Выступае за мірнае супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі і наёмнымі работнікамі (але патрабуе некат. сац.-эканам. уступак работнікам), вырашэннеміжнар. спрэчак мірнымі сродкамі, раўнапраўныя эканам. адносіны паміж развітымі краінамі і краінамі, што развіваюцца, супраць праяў апартэіду і расізму. Рэгіянальныя арг-цыі ў Еўропе, Афрыцы, Азіі і Лац. Амерыцы. Вышэйшы орган — кангрэс, а паміж яго сесіямі — савет. Бягучымі справамі загадвае выканаўчае бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў СКП — г.Брусель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ КАМІ́СІІ ААН,
пастаянныя органы Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), якія займаюцца вывучэннем рэгіянальных эканам. праблем адпаведных рэгіёнаў свету, распрацоўкай мерапрыемстваў і сродкаў па аказанні садзейнічання эканам. і сац. развіццю рэгіянальных членаў супольнасці шляхам каардынацыі іх дзеянняў і правядзення ўзгодненай палітыкі, накіраванай на вырашэнне кардынальных задач развіцця галін эканомікі і ўнутрырэгіянальнага гандлю. Складаюцца з 5 рэгіянальных камісій: для Афрыкі (ЭКА; створана ў 1958, 55 дзяржаў-членаў), Еўропы (ЭКЕ; створана ў 1947, 53 дзяржавы-члены), Лац. Амерыкі і Карыбскага басейна (створана ў 1948, у 1951 пераўтворана ў пастаянную камісію для Лац. Амерыкі, 41 дзяржава-член, 7 асацыіраваных), Азіі і Ціхага акіяна (ЭСКАТА; створана ў 1947, пастаянны орган з 1951, 49 дзяржаў), для Зах. Азіі (ЭСКЗА; створана ў 1973, 13 дзяржаў-членаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Я́БЛЫК РАЗЛА́ДУ»,
выраз звязаны са стараж.-грэч. міфам пра яблык з надпісам «Найпрыгажэйшай», які ў час вяселля героя Пелея з марской багіняй Фетыдай быў кінуты сярод гасцей багіняй разладу Эрыдай (з помсты, што яе не запрасілі на баль). За права валодаць яблыкам пасварыліся багіні Гера, Афіна і Афрадыта. Вырашэнне спрэчкі паміж імі Зеўс аддаў на разгляд траянскага царэвіча Парыса, які прысудзіў яблык Афрадыце. Тая за гэта дапамагла яму ўкрасці жонку спартанскага цара Менелая прыгажуню Алену, што стала гал. падставай для пачатку Траянскай вайны. Т.ч., паводле міфа, разлад «з-за яблыка» паміж багінямі перайшоў у шматгадовы крывавы разлад паміж людзьмі. Звязаны з «Я.р.» сюжэт «суд Парыса» карыстаўся вял. папулярнасцю ў выяўл. мастацтве (Л.Кранах Старэйшы, П.П.Рубенс і інш.). У пераносным сэнсе «Я.р.» — прычына сваркі, разладу, спрэчак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАРМЛЕ́НЧАЕ МАСТА́ЦТВА,
від творчай дзейнасці па функцыянальным комплексным аб’яднанні навакольнай прасторы ў адзінае мастацкае цэлае. Раней пад афармленчым мастацтвам разумелі святочнае (часовае) афармленне вуліц, плошчаў, дэманстрацый, гулянняў, экспазіцый, стэндаў нагляднай агітацыі і гэтак далей. З 1970-х г. дыяпазон афармленчага мастацтва значна пашырыўся. Яно ўключае дызайн (часткова), прамысл. графіку, афармленне інтэр’ераў грамадскіх будынкаў, вырашэнне экспазіцыйных выставак, музеяў і інш. На Беларусі развіваецца з 1920-х г., калі група «Сцвярджальнікаў новага мастацтва» ў Віцебску на чале з К.Малевічам выпрацавала праграму мастака-афарміцеля. Сярод сучасных мастакоў у афармленчым мастацтве працуюць Э.Агуновіч, Я.Ждан, А.Зайцаў, М.Кірылаў, А.Кроль, І.Харламаў і інш.
Літ.:
Искусство и быт: [Сб. статей]. Вып. 2. М., 1964;
Бродский Б. Художник и город. М., 1965.
Э.К.Агуновіч.
Да арт.Афармленчае мастацтва. Я.Ждан. Эскіз заслоны да гала-канцэрта, прысвечанага 100-годдзю Полацкай епархіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РСКАЯ КАПЛІ́ЦА,
помнік архітэктуры стылю мадэрн у г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1904 (арх. Р.Марфельд) як фамільная пахавальня князёў Святаполк-Мірскіх — уладальнікаў Мірскага замкава-паркавага комплексу. Будынак — кампактны верт. аб’ём, асіметрычны ў плане, завершаны ў паўн. частцы 5-граннай апсідай, у паўд. — бабінцам. Над бакавым уваходам, вылучаным спец. прыбудовай, узвышаецца 3-ярусная 4-гранная вежа-званіца з купалам. Гал. фасад раскрапаваны рызалітамі і аздоблены вял. паліхромным мазаічным пано «Хрыстос Уседзяржыцель» і аб’ёмным чаканным гербам-картушам князёў Мірскіх. Глыбокі партал увахода размешчаны ў нізкім бабінцы з вуглавымі контрфорсамі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне фасадаў ствараецца спалучэннем чырвонай цэглы, белых дэталей арх. дэкору (паўкалонкі, ізумрудна руставаныя ліштвы акон, карніз з сухарыкамі і інш.), шэрага бетону, паліхромнай бутавай муроўкі цокаля, паліхромнай мазаікі. Зала перакрыта самкнутым 4-гранным скляпеннем з арнаментальнай фрэскавай размалёўкай.