Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР 4/83
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «САФІ́Я».
Створана ў 1960 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе арцелі «Чырвоная вышывальшчыца». З 2000 наз. «Сафія». Асн. прадукцыя: строчана-вышытыя жаночыя сукенкі, сталовая і пасцельная бялізна; вырабы маст. апрацоўкі дрэва (кантэйнеры для хлеба, салянкі, пано, куфэркі), лозапляцення (дэкар. блюды, сухарніцы, фруктоўніцы і інш.), ручнога і машыннага маст. вязання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ «КРЫНІ́ЦА ПАЛЕ́ССЯ» Створана ў 1960 на базе арцелі «8 Сакавіка» ў г. Пінск Брэсцкай вобл. З 2000 наз. «Крыніца Палесся». Асн. прадукцыя: тканыя (ручнікі, абрусы, сурвэты, камплекты для кавы, кухні, шторы, пакрывалы) і строчана-вышытыя (камплекты пасцельнай і сталовай бялізны, абрусы, фіранкі, сурвэты) вырабы; размалёўкі па дрэве (наборы дошак для кухні, пано, хлебніцы, падносы, наборы для сыпучых прадуктаў, яйкі-пісанкі); касцюмы і абутак для калектываў маст. самадзейнасці.
С.А.Саляйчук.
Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Вышываныя пано і размалёўка па дрэве.Да арт.Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся». Сталовыя камплекты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ КАМБІНА́Т ЗБО́РНЫХ ЖАЛЕЗАБЕТО́ННЫХ ВЫ́РАБАЎ І КАНСТРУ́КЦЫЙ.
Пабудаваны ў 1968—69. Асн. прадукцыя (1995): зборны жалезабетон (пустотны насціл, палі, рыгелі, пліты дарожныя, аэрадромныя, перакрыцці, апорныя асвятляльныя і цэнтрыфугаваныя калоны). Вытв. магутнасць 184 м³ жалезабетонных вырабаў за год (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Даўгавечнасць (вырабаў) 7/374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Захавальнасць (вырабаў) 7/374
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Горан (печ для абпальвання керамічных вырабаў) 3/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
тонкія плёнкі металу, якія наносяцца на паверхню метал.вырабаў электралітычным асаджэннем. Прызначаны для аховы вырабаў ад карозіі, дэкар. апрацоўкі, узнаўлення памераў пашкоджаных вырабаў, а таксама для надання паверхні спец.фіз. і хім. уласцівасцей (гл.Гальванастэгія, Гальванатэхніка). Найб. пашыраны гальванічнае нікеліраванне і храміраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТУНІ́РАВАННЕ,
нанясенне (звычайна электралітычным спосабам) тонкага (да 10 мкм) слоя латуні на паверхню метал.вырабаў. Засцерагае вырабы ад карозіі, стварае т.зв. падслой пры нікеліраванні або луджэнні, павышае адгезію (счапленне) стальных і алюмініевых вырабаў з гумай пры гуміраванні, паляпшае антыфрыкцыйныя ўласцівасці вырабаў з тытану, яго сплаваў і інш.