МІЖНАРО́ДНЫ ФОНД СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА РАЗВІЦЦЯ́ (International Fund for Agricultural Development; ІФАД),
спецыялізаваная ўстанова ААН. Засн. ў 1977. Членамі ІФАД з’яўляліся 139 дзяржаў (1985). Мэта ІФАД — мабілізацыя дадатковых сродкаў для развіцця сельскай гаспадаркі ў краінах, якія сталі на шлях развіцця, праз ажыццяўленне праектаў і праграм, прызначаных для бяднейшага сельскага насельніцтва. 55% першапач. капіталу фонду складаюць узносы развітых краін. Вышэйшыя органы ІФАД: Савет кіраўнікоў (прадстаўнікі краін-членаў), Выканаўчы савет на чале з прэзідэнтам. Месцазнаходжанне — Рым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́СІЯ ЕЎРАПЕ́ЙСКІХ СУПО́ЛЬНАСЦЕЙ (Commission of the European Communities; CEC),
выканаўчы орган Еўрапейскіх супольнасцей. Створана паводле Брусельскага дагавора (падпісаны 8.4.1965). Дзейнічае з 1.7.1967. Выпрацоўвае праекты рашэнняў Еўрап. савета, кантралюе выкананне дагавораў аб стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і пастаноў Еўрап. савета, прымае рашэнні па пытаннях, прадугледжаных дагаворамі і інш. Члены камісіі прызначаюцца ўрадамі дзяржаў-членаў і могуць быць адхілены ад выканання сваіх функцый толькі рашэннем асобага суда. Месцазнаходжанне — г. Брусель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСНО́Е ПРАЎЛЕ́ННЕ,
выканаўчы орган саслоўнага сял. кіравання воласцю ў Рас. імперыі. Уведзена ў 1797 для дзярж. сялян. Пасля рэформы дзярж. вёскі 1830—50-х г. выбіралася валасным сходам на 3 гады. Валасное праўленне ўзначальваў валасны старшына (галава). На Беларусі, Правабярэжнай Украіне і ў Літве валасныя праўленні перасталі існаваць у сувязі са скасаваннем тут валасцей паводле названай рэформы. Пасля сялянскай рэформы 1861 дзейнічалі на землях б. памешчыцкіх, з 2-й пал. 1860-х г. — і б.дзярж. сялян. Выконвалі абмежаваныя функцыі. 3.6.1917 скасаваны разам з валаснымі сходамі Часовым урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІЯ́ЦКА-ЦІХААКІЯ́НСКІ САВЕ́Т (Asian and Pacific Council; АЗПАК),
рэгіянальны паліт.-эканам. саюз краін Далёкага Усходу і зах. часткі Ціхага акіяна. Створаны ў 1966 Японіяй, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Тайландам, Філіпінамі, Малайзіяй, Паўд. Карэяй, Тайванем і Паўд. В’етнамам з мэтай ваен. і гандлёва-эканам. супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Пры АЗПАК дзейнічае рэгіянальны цэнтр па прадуктах харчавання і ўгнаеннях (Тайвань), культ. і сац. цэнтр (Паўд. Карэя). Вышэйшы орган паміж сесіямі савета — пастаянны к-т, выканаўчы орган — сакратарыят. Штаб-кватэра ў Бангкоку (Тайланд). У 1990 у АЗПАК уваходзілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўд. Карэя, Тайланд, Філіпіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́БСКІ БАНК РАЗВІЦЦЯ́,
спецыялізаваны орган супрацоўніцтва краін Карыбскага басейна. Створаны ў 1969. Яго ўдзельнікамі з’яўляюцца 12 краін-членаў Карыбскага супольніцтва (Барбадас, Беліз, Гаяна, Гранада і інш.), а таксама Багамскія а-вы, Канада, Вялікабрытанія і яе ўладанні на Карыбскіх а-вах. З 1972 членамі К.б.р. сталі Венесуэла і Калумбія. Афіц. мэта банка — садзейнічаць эканам. і сац. развіццю краін-членаў, аказваць ім тэхн. дапамогу і інш.Асн. крэдытнай крыніцай у рамках К.б.р. выступае Спец. фонд развіцця, створаны ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай і Венесуэлай. Кіруючыя органы — Савет кіруючых і Выканаўчык-т. Месцазнаходжанне — г. Брыджтаўн (Барбадас).
аўтаномная рэгіянальная прафс.арг-цыя, якая супрацоўнічае з Сусветнай федэрацыяй прафсаюзаў. Засн. ў г. Бразілія (Бразілія) на кангрэсе прадстаўнікоў прафсаюзаў краін Лац. Амерыкі 24—28.1.1964, на якім былі прадстаўлены левыя прафс. цэнтры пераважнай большасці лац.амер. краін, у т. л. Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Перу, Чылі і інш. Замяніў Лацінаамерыканскую канфедэрацыю працоўных. Асн. мэта — каардынацыя намаганняў людзей наёмнай працы лац.амер. краін у барацьбе за паляпшэнне жыццёвых умоў, дэмакратыю, нац. незалежнасць і сац.-эканам. прагрэс у інтарэсах працоўных. Вышэйшы орган — Ген. савет, выканаўчы — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў г. Мехіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ АФРЫКА́НСКАГА АДЗІ́НСТВА (Organization of African Unity; ААА),
рэгіянальная міжурадавая арг-цыя незалежных дзяржаў Афрыкі. Засн. ў 1963 у Адыс-Абебе (Эфіопія). Уваходзіць 51 дзяржава (1991). Мэты — барацьба супраць каланіялізму ва ўсіх яго формах і праявах, рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў кантынента, развіццё супрацоўніцтва і каардынацыя дзеянняў у палітыцы, эканоміцы, абароне, навуцы, культуры і інш. Створаны Афр. банк развіцця, Ін-тэканам. планавання. 2-я Асамблея ААА (Кіпр, чэрв. 1964) абвясціла Афрыку бязатамнай зонай. Вышэйшы орган — штогадовая Асамблея кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, выканаўчы орган — Савет Міністраў, пастаянны адм. орган — Сакратарыят, дзейнічаюць пастаянныя камісіі, сакратарыят афр. групы дзяржаў пры ААН. Штаб-кватэра ў Адыс-Абебе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКА-ГАРАДСКІ́ САЮ́З, Земгор,
аб’яднаны камітэт Усерасійскага земскага саюза і Усерасійскага саюза гарадоў у 1-ю сусв. вайну. Створаны 10.7.1915 для дапамогі бежанцам, забеспячэння фронту зброяй, адзеннем, абуткам і інш. праз мясц. саматужную прам-сць. Кіраўнік Т.Я.Львоў. Мясц. органы — абл., пав., губ. і гар. к-ты. Садзейнічаў узмацненню ўплыву гандл.-прамысл. буржуазіі і ліберальных памешчыкаў, стаў апорай «Прагрэсіўнага блока». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 падтрымліваў палітыку Часовага ўрада, варожа сустрэў Кастр. рэвалюцыю 1917. На тэр. Беларусі і Зах. фронту дзейнічаў выканаўчык-т Земгора. У Мінску ў склад служачых З.-г.с. ўваходзілі бальшавік М.В.Фрунзе і эсэр П.У.Злобін. Скасаваны дэкрэтам СНК РСФСР ад 17.1.1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЧЭ́НЯ (Іван Міхайлавіч) (н. 13.8.1948, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1986). З 1967 на гасп., сав. і парт. рабоце. З 1986 старшыня Вілейскага райвыканкома, адначасова 1-ы сакратар гаркома КПБ. З 1990 дэпутат, чл. Прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1992 каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1993—98 выканаўчы сакратар СНД. З 1996 чл. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. З мая 1998 1-ы нам. выканаўчага сакратара СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШАЯ УСТА́ЎНАЯ ГРА́МАТАда народаў Беларусі,
юрыдычны і паліт. акт, выдадзены Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда 21.2.1918 у Мінску. Імклівае наступленне ням. войск, якое пачалося 16.2.1918, прымусіла Аблвыкамзах і СНКЗах. вобласці і фронту ў ноч на 19.2.1918 эвакуіравацца з Мінска ў Смаленск. З падполля выйшаў Выканаўчык-т Рады Усебел. з’езда, з турмы вызвалены дзеячы Цэнтр.бел.вайск. рады (ЦБВР). Выканком Рады Усебел. з’езда ў сваім загадзе № 1 ад 19 лют. абвясціў, што ён «узяў уладу ў свае рукі», а навядзенне парадку ў Мінску, дзе пачала актыўна дзейнічаць Польская вайсковая арг-цыя (ПАВ), усклаў на каменданта горада, аднаго з кіраўнікоў ЦБВР К.Езавітава. 21 лют. апублікавана П.У.г., у якой Выканком Рады Усебел. з’езда заклікаў народы Беларусі «ўзяць сваю долю ў свае ўласныя рукі». Выканаўчык-т Рады Усебел. з’езда абвясціў сябе ўладай на Беларусі да склікання на дэмакр. пачатках Устаноўчага сходу. Быў створаны ўрад — Народны сакратарыят Беларусі, які 21 лют. пачаў выкананне сваіх абавязкаў. Хоць Нар. сакратарыят Беларусі заявіў пра лаяльнае стаўленне да акупантаў (уступілі ў Мінск 21.2.1918), ням. ўлады не спяшаліся прызнаваць яго. У літаратуры П.У.г. датуецца днём яе публікацыі, аднак, паводле ўспамінаў Я.Варонкі, яна прынята 20.2.1918. У Грамаце нічога не гаварылася аб прававым статусе Беларусі. Здзяйсненне права бел. народа на «поўнае самавызначэнне», а нац. меншасцей на нац.-персанальную аўтаномію, абвяшчалася толькі як мэта. На заключэнне Брэсцкага міру 1918 паміж Германіяй і Расіяй Выканком Рады Усебел. з’езда адрэагаваў 9.3.1918 Другой Устаўнай граматай да народаў Беларусі, у якой Беларусь абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай.