АКУ́ЛІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1961),
ваен. дзеяч. Генерал-лейтэнант (1940). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МБІНСКІ БОЙ 1943,
бой 1-й Антыфашысцкай партыз.брыгады (камандзір У.У.Гіль-Радзіёнаў) супраць ням.-фаш. паліцэйскага гарнізона ў в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. 21.3.1943 у Вял.Айч. вайну. За 8 гадзін бою партызаны пры падтрымцы брыгад «Дзядзькі Колі» і «Смерць фашызму» знішчылі З дзоты, спалілі склады з боепрыпасамі і прадуктамі. На дапамогу гарнізону прабілася механіз. калона гітлераўцаў, таму партызаны вымушаны былі адысці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́МБАР (Іосіф Канстанцінавіч) (16.9.1905, Мінск — 17.7.1974),
генерал-лейтэнант танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1937). У Чырв. Арміі з 1921. У Вял.Айч. вайну на Зах., 1-м Бел. і 1-м Укр. франтах: нач штаба брыгады, дывізіі, нач.ваен. вучылішча, камандзір танк. корпуса. У 1946—61 камандуючы бранятанк. і механіз. войскамі ваен. акругі, 1-ы нам.нач.цэнтр. афіцэрскіх курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЫНО́ВІЧ (Эдуард Віктаравіч) (27.10.1909, в. Кулакова Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 12.3.1982),
Герой Сав. Саюза (1944). З 1938 старшыня калгасаў у Буда-Кашалёўскім р-не. З жн. 1941 у тыле ворага: камандзір дыверсійнай групы, узвода, 1-й Гомельскай партыз.брыгады. Званне Героя прысвоена за мужнасць і гераізм пры выкананні ўрадавых заданняў. У 1943—71 на сав. і адм. рабоце. Аўтар кн. «Вогненныя рэйкі» (2-е выд., 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНЕ́НКА (Таццяна Савельеўна) (25.1.1920, в. Сухі Бор Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 2.8.1942),
Герой Сав. Саюза (1965). Скончыла Полацкае педвучылішча (1939), працавала настаўніцай. У Вял.Айч. вайну сувязная і разведчыца партыз.брыгады «Няўлоўныя» НКДБСССР: здабывала планы карных аперацый, звесткі пра дыслакацыю войск праціўніка. Арыштавана фаш. ўладамі і пасля катаванняў расстраляна разам з 14-гадовым братам Лаўрэнам. У Полацку М. пастаўлены 2 помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ЯЦ-БЯЛЯ́К»
(«Schneehase»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш.акупац. улад супраць партызан і насельніцтва Расонска-Асвейскай партыз. зоны Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Праводзілася 28.1—13.2.1943 сіламі 4 палкоў 201-й ахоўнай дывізіі, паліцэйскага палка і шэрагу мясц. гарнізонаў пры падтрымцы 281-й ахоўнай і 391-й вучэбна-палявой дывізій з мэтай прыціснуць партызан да чыг. Полацк—Ідрыца (праходзіла праз Расоны, цяпер не існуе) і знішчыць сустрэчным ударам з боку воз. Асвейскае. Ім процістаялі 1, 3, 5-я Калінінскія і Дрысенская брыгады, З атрады брыгады «За Савецкую Беларусь», Асобны латышскі партыз. і інш. атрады брыгад Асвейскай, Расонскай і «Спартак». Пасля працяглых баёў партызаны 11 лют. перайшлі ў контрнаступленне і да 15 лют. выбілі ворага з тэр. Расонскага р-на. У ходзе аперацыі «З.-б.» карнікі загубілі 877 чал. (па няпоўных звестках) мясц. насельніцтва, у т. л. разам з жыхарамі знішчылі вёскі Ваўкова, Велле, Гарэлая Яма, Гуйды, Ніўё, Плігаўкі, Ражнова (не аднавіліся) і інш. Як рэванш за няўдачу, гітлераўцы пачалі новыя карныя аперацыі — «Шаравая маланка» і «Зімовае чараўніцтва».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧЫ́ЛА (Фёдар Апанасавіч) (21.1.1924, в. Бардзілаўка Мінскага р-на — 25.11.1992),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, журналіст. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948). Камандзір дыверсійнай групы (партыз. атрад імя С.Лазо 3-й Мінскай партыз.брыгады імя С.Будзённага), якая падарвала 28 чыг. эшалонаў ворага. З 1949 у рэдакцыі газ. «Чырвоная змена». Аўтар успамінаў «Застаюся жыць» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬНЫ ВЕРШ,
від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім адвольна спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стоп. Найчасцей не мае страфічнай будовы, інтанацыйна блізкі да звычайнай гутаркі і выкарыстоўваецца ў байках, эпіграмах, эпітафіях, вершаваных надпісах. Вольным вершам напісаны камедыя А.Грыбаедава «Гора ад розуму», драма М.Лермантава «Маскарад». У бел. паэзіі гэты верш выкарыстоўваецца ў буйных ліраэпічных творах («Сцяг брыгады» А.Куляшова, «Люцыян Таполя» М.Танка), асобных вершах, але найчасцей у байках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛУШ (Міхаіл Андрэевіч) (1924, в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1944),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З мая 1943 радавы атрада «Кастрычнік» партыз.брыгады Першамайскай Баранавіцкай вобл., падарваў 8 варожых эшалонаў. У час бою пры разгроме фаш. гарнізона ў в. Купіск Навагрудскага р-на закрыў сваім целам станковы кулямёт. На радзіме, у в. Купіск і на месцы гібелі яму пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНЬКО́ВА (Ефрасіння Савельеўна) (22.12.1923, в. Ушалы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 19.4.1984),
адзін з кіраўнікоў падпольнага руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1958). З пач. вайны ў роднай вёсцы, наладзіла сувязь з партыз. атрадам імя Варашылава Сіроцінскай брыгады, выконвала яго заданні, вяла разведку. У пач. 1942 узначаліла Обальскае камсамольска-маладзёжнае падполле. З вер. 1943 у партызанах. Да 1967 на камс. і адм. рабоце.