мідыйскі маг (жрэц). У 522 да н.э. выступіў супраць перс. Цара Камбіса, сына Кіра II. Выдаў сябе за тайна забітага Бардыю (Смердыса) — брата Камбіса і замацаваўся на троне. Завалодаў б.ч.Ахеменідаў дзяржавы. Імкнуўся перацягнуць на свой бок заваяваныя персамі краіны, вызваліў іх на 3 гады ад падаткаў. Забіты змоўшчыкамі на чале з Дарыем (гл.Дарый I).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІТО́К,
1) суквецце, у якім спіральна закручана больш маладая частка з нераспушчанымі кветкамі. У З. ад гал. восі (галінкі), якая нясе адну кветку, ніжэй адыходзіць другая аднакветкавая вось, ад яе ў гэты ж бок — вось 3-га парадку і г.д. З. характэрны для сям. бурачнікавых (святаяннік, шчамяліца, жывакост).
2) Абароты спіралі ракавіны ў некат. беспазваночных жывёл (напр., у бруханогіх малюскаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРЭСКА́РП (франц. contrescarpe ад контр... + escarpe адхон) 1),
процітанкавая загарода ў выглядзе крутога зрэзу на схіле мясцовасці, накіраванага ў бок таго, хто абараняецца. Мае вышыню 3—4 м, разлічаны на перакульванне танкаў пры іх спусканні з вышыні.
2) Бліжэйшы Да праціўніка адхон (з драўніны, цэглы, камення) знешняга крапаснога рова. Выкарыстоўваўся да 19 ст. ў якасці проціштурмавой перашкоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ЛА»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды — дружыны. Кожная дружына выбірае «вялікага», ці «выбранніка», найб. дужага гульца, які кідае ў бок праціўніка гулу (каменнае ці жал. ядро, у некат. месцах — кола воза). Дружына праціўніка як мага раней павінна спыніць яе. З таго месца, дзе гула спынена, «выбраннік» другой каманды кідае яе назад. Перамагае тая каманда, якая першай перакіне гулу за вызначаную мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМАНО́,
японскае нац. мужчынскае і жаночае адзенне; прама кроены халат, які захінаецца на правы бок і ўтрымліваецца поясам. Шырокія рукавы ўнізе мехападобна звісаюць. Узнік больш за тысячу гадоў назад. Дэталі ўпрыгожваюць вышыўкай, пазалотай, кветкавым арнаментам, які наносяць пэндзлем уручную. Жаночыя К. адрозніваюцца больш шырокім поясам (складзены ў бант на спіне) і доўгімі рукавамі, унутр. край якіх і падпахавая пройма застаюцца незашытыя. Бывае хатні, паўсядзённы, святочны і цырыманіяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛАС (грэч. melos),
1) у Стараж. Грэцыі — напеў, мелодыя. У муз.-тэарэт. трактатах М. разумелі як уласна муз.бокпесні (у адрозненне ад вершаў і танц. руху). Складаецца з гукаў, інтэрвалаў і працягласцей. М. называлі таксама лірычны верш, прызначаны для спеваў.
2) Абагульненае паняцце меладычнага, песеннага пачатку ў музыцы. Першакрыніцы М. — цякучасць, працягласць, энергія і сіла меладычнай плыні. У рас. музыказнаўстве канцэпцыю М. абгрунтаваў Б.Асаф’еў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКЛО́НСКІ (Канстанцін Вацлаў Юр’евіч) (? — пасля 1661),
бел. военачальнік у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, палкоўнік. У пач. вайны перайшоў на бокрас. цара Аляксея Міхайлавіча, ад якога атрымаў званне бел. палкоўніка. Войска П. складалася з 6 тыс.чал. На працягу жн. 1654 узяў Чавусы і Магілёў (разам з арміяй ваяводы М.Ваейкава). На падуладных тэр.усх. Беларусі спрабаваў праводзіць самаст. палітыку, незалежную ад царскага ўрада і ўкр. казакоў, што прывяло да жорсткага супрацьстаяння і баявых дзеянняў з наказным гетманам укр. казацкага войска І.Залатарэнкам. Да канца 1654 казакі былі выцеснены з Магілёўскага пав. У 1655 перайшоў на бокВКЛ, пацярпеў паражэнні ад рас. войск пад Барысавам і Койданавам, ад казакоў Залатарэнкі пад Ашмянамі. З восені 1655 завербаваны ў войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, саюзніка Рэчы Паспалітай. Праз некалькі месяцаў, з-за здрады электара, удзельнічаў у паходзе на Прусію пад кіраўніцтвам В.Гасеўскага. 22.10.1656 у час бітвы са шведамі пад Філіпавам трапіў у палон, зняволены ў Мальбаркскай крэпасці. Пасля вызвалення на вайсковую службу не пайшоў, уласныя сродкі ахвяраваў на ўзбраенне войск ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЁНСКАЯ КАНСТЫТУ́ЦЫЯ 1808,
канстытуцыя, «падараваная» Іспаніі Напалеонам I. Прынята 7 ліп. картэсамі, скліканымі па загадзе Напалеона ў г. Баёна (Францыя). Абвяшчала Іспанію канстытуцыйнай манархіяй з сенатам, дзярж. саветам, картэсамі, правы якіх дакладна не вызначаліся; дапускала толькі каталіцкую рэлігію; адмяняла ўнутр. мытні, феад. судаводства, абмяжоўвала маярат; уводзіла адзіныя сістэму падаткаў, цывільнае і крымінальнае заканадаўства для Іспаніі і яе калоній. Мела на мэце замаскіраваць фактычнае панаванне Напалеона і схіліць іспанцаў на яго бок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБТУРА́ЦЫЯ,
герметызацыя канала ствала пры выстрале для прадухілення прарыву парахавых газаў. Забяспечвае дальнабойнасць і бяспечнасць стральбы. У зброі з патронным зараджаннем абтурацыя дасягаецца выкарыстаннем латуннай гільзы, якая расшыраецца пры выстрале і забяспечвае герметызацыю ствала з боку затвора. У артыл. гарматах з бязгільзавым зараджаннем абтурацыя ажыццяўляецца з дапамогай абтуратара. Прарыву газаў у бок руху снарада перашкаджаюць вядучыя паяскі снарадаў і абалонкі куль, у мінамётах — канаўкі на цыліндрычнай частцы міны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУГЛАВА́Я СКО́РАСЦЬ,
вектарная велічыня , якая характарызуе скорасць вярчэння цвёрдага цела. Модуль вуглавой скорасці
, дзе — прырашчэнне вугла павароту за прамежак часу . Вектар накіраваны ўздоўж восі вярчэння ў той бок, адкуль паварот цела бачны супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (правіла правага вінта). Адзінка вуглавой скорасці ў СІ — радыян за секунду (рад/с).