(28.12.1900, г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобл. — 28.10.1952),
генерал-лейтэнант (1945). Канд.ваен.н. (1949). Скончыў ваен.акадэміі імя Фрунзе (1934) і Генштаба (1948). Удзельнік грамадз., сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Зах., Данскім, Сцяпным, Варонежскім і 2-м Укр. франтах: нач. штаба армій. Удзельнік абароны Масквы, Сталінградскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай аперацый, вызвалення Балгарыі, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі. З 1945 выкладчык Акадэміі Генштаба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБЕЎ Сцяпан Цімафеевіч
(1849 — 1920),
украінскі гісторык. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. Праф. Кіеўскага ун-та і Кіеўскай духоўнай акадэміі. Даследаваў гісторыю асветы, культуры і царк. жыцця на Украіне. Друкаваўся ў час. «Киевская старина», «Чтения в обществе истории и древностей российских» і інш.Асн. працы: «Кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла і яго паплечнікі» (т. 1—2, 1883—98), «Гісторыя Кіеўскай духоўнай акадэміі» (вып. 1, 1886). У сваіх працах апублікаваў дакументы 16—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЮ́К Віталь Сцяпанавіч
(н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна),
вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад.Акадэмііагр. навук Беларусі (1992), Акадэмііагр. навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д-рбіял. н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэмііагр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988;
Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЕ́Н (Dalén) Нільс Густаў
(30.11.1869, г. Стэнстарп, Швецыя — 9.12.1937),
шведскі інжынер і вынаходнік. Чл. Шведскай каралеўскай акадэміі (1913), Шведскай акадэміі навук і тэхнікі (1919). Скончыў Ін-т Чалмерса ў г. Гётэбарг (1896). Працаваў у шведскіх кампаніях (карбідна-ацэтыленавай, газавых акумулятараў). Даследаваў паветр. турбіны і помпы, кампрэсары. Распрацаваў газавы акумулятар, эфектыўную печ, вынайшаў аўтам. рэгулятар для крыніц святла на маяках і буях (запальвалі ацэтыленавае полымя з наступленнем цемнаты і гасілі на світанні). Нобелеўская прэмія 1912.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў Мікалай Карнілавіч
(6.5.1902, Віцебск — 4.7.1973),
савецкі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант артылерыі (1954). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1931). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У 1934—36 выкладаў у Ваен.артыл.акадэміі імя Дзяржынскага. У Вял. Айч. вайну на Сталінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр., Паўд., 1-м Бел. франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса ППА. З 1945 на адказных пасадах у войсках ППА краіны. У 1959—62 нам. начальніка Ваен. каманднай акадэмііППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАК (Bacq) Зянон Марсель
(н. 31.12.1903, г. Ла-Луўер, Бельгія),
бельгійскі фізіёлаг, фармаколаг і радыебіёлаг. Чл. Каралеўскай бельг.акадэміі навук, л-ры і выяўл. мастацтва і Бельгійскай каралеўскай мед.акадэміі (1946). Замежны чл.АНСССР (1958). Праф. (1934). Скончыў Брусельскі ун-т (1927). У 1929—30 у Гарвардскай мед. школе (ЗША), з 1932 у Льежскім ун-це. Заснавальнік параўнальнай фармакалогіі. Стварыў школу радыебіёлагаў-патолагаў. Навук. працы па таксікалогіі і біяхіміі нерв. працэсаў.
Тв.:
Рус.пер. — Химическая защита от ионизирующей радиации. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБРЫЭ́ЛЬ (Gabriel) Жак Анж
(23.10.1698, Парыж — 4.1.1782),
французскі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў свайго бацькі арх. Жака V Габрыэля і ў Акадэміі архітэктуры (з 1718) у Парыжы. З 1742 першы архітэктар караля і прэзідэнт Акадэміі архітэктуры. Яго работы рацыянальныя па планіроўцы, выразныя і дакладныя па форме, вытанчаныя па аздобе: Оперны т-р (1748—70), Малы Трыянон (1762—64) і інш. ў Версалі, Ваен. школа (1751—75) у Парыжы. Аўтар планіроўкі і забудовы пл. Людовіка XV (цяпер пл. Згоды; 1755—63) у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў Іосіф Георгіевіч
(11.3.1879, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 23.8.1942),
бел. батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1904). У 1920—29 праф., заг. кафедры ў Горацкай с.-г.акадэміі. З 1934 у Ін-це біялогіі АН Беларусі. Аўтар прац па флоры Каўказа, Казахстана, Еўрапейскай ч. Расіі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання «Флора БССР».
Тв.:
Матэрыялы да флоры Горацкага раёна // Праца навук т-ва па вывучэнні Беларусі пры Бел.дзярж.акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках. 1927. Т. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСЯЛО́ЎСКІ Іван Сямёнавіч
(2.9.1795, г. Магілёў — 16.4.1867),
вучоны-фізік. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (з 1803), скончыў Магілёўскую гімназію (1812), філас. (1816) і мед. (1823) ф-ты Маскоўскага ун-та. З 1825 ад’юнкт-праф. Маскоўскага аддзялення мед.-хірург.акадэміі, чытаў курс лекцый па фізіцы і матэматыцы. У 1833—38 ардынарны праф. фізікі акадэміі, з 1836 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па даследаванні электрычнасці, гал. чынам удакладненні прыроды т.зв. жыццёвай і атм. электрычнасці, правёў шэраг эксперыментаў па тоеснасці абодвух відаў электрычнасці.