ЛУГАЎСКІ́ (Сяргей Іванавіч) (н. 29.6.1912, г. Жытомір, Украіна),
бел. вучоны ў галіне горнай справы і прамысл. экалогіі. Д-ртэхн.н., праф. (1956). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1937). З 1972 у Полацкім ун-це. Навук. працы па аэрадынаміцы вентыляцыі грамадз.прамысл. будынкаў і спецзбудаванняў, рудніковай вентыляцыі, ачыстцы прамысл. паветраных выкідаў.
Тв.:
Проветривание глубоких рудников. М., 1962;
Совершенствование разработки и вентиляции рудников. М., 1968 (у сааўт);
Совершенствование систем промышленной вентиляции. М., 1991 (разам з Г.К.Дымчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІ (Павел Яўгенавіч) (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974),
расійскі вучоны-медык. Акад.АМНСССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1923), працаваў у ім. З 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук. працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзістых хваробах. Дзярж. прэмія СССР 1969.
Тв.:
Электрокардиограмма при заболеваниях миокарда. М., 1943;
Инфаркт миокарда // Многотомное руководство по внутренним болезням. М., 1964. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НЕНКА (Ларыса Генадзеўна) (н. 7.8.1973, в. Стойба Краснаярскага краю, Расія),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (1997). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999, Мінск). З 1998 старшы трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па гімнастыцы. Чэмпіёнка свету (1992, 1994, 1995, 1996), сярэбраны (1994, 1995, 1996) і бронз. (1992, 1995) прызёр у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Чэмпіёнка Еўропы (1992, 1994), сярэбраны і бронз. (1992, 1994, 1996) прызёр. Уладальніца Кубка Еўропы (1993, 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́ПАЛАЎСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ, шталаг № 813. Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў 1941 у Вял.Айч. вайну ў прыгарадзе г. Магілёва Лупалаве для масавай загубы сав. ваеннапалонных. Абгароджаны некалькімі радамі калючага дроту, па якім пускалі электрычны ток. Вязняў марылі голадам, катавалі, расстрэльвалі, з-за антысанітарных умоў панаваў тыф: за суткі гінула да 250 чал., памерлых закопвалі каля баракаў. Да 1943 тут загублена больш за 40 тыс.чал. На месцы лагера мемар. комплекс, запалены Вечны агонь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ЗІКАЎ (Мікалай Фядосавіч) (н. 13.12. 1920, в. Баронькі Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1969). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951), працаваў у ім да 1991 (у 1959—85 заг. кафедры). Навук. працы па афтальмабленарэі нованароджаных, ускладненнях цяжарнасці і родаў.
Тв.:
Принципы ведения беременности и родов, осложненных преждевременным излитием околоплодных вод // Акушерство и гинекология. 1969. № 7;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЬЮ́ІС ((Lewis) Гілберт Ньютан) (23.10. 1875, г. Уэймут, ЗША — 23.3.1946),
амерыканскі фізікахімік, заснавальнік навук. школы. Чл.Нац.АН ЗША (1913). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1942). Скончыў Гарвардскі ун-т (1896). З 1912 праф. Каліфарнійскага ун-та ў Берклі. Навук. працы пахім. тэрмадынаміцы і тэорыі будовы рэчыва. Прапанаваў электронную тэорыю непалярнай хім. сувязі (1912—16), адну з сучасных тэорый кіслот і асноў (1923). Атрымаў цяжкую ваду (1933, разам з Р.Макдональдам), вылучыў цяжкі ізатоп вадароду — дэйтэрый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЭМБ, Лэм (Lamb) Уіліс Юджын (н. 12.7.1913, г. Лос-Анджэлес, ЗША), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1954). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1934). З 1948 праф. Калумбійскага і інш. ун-таў ЗША. Навук. працы па квантавай і статыстычнай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, радыёспектраскапіі, квантавай электроніцы і паскаральнай тэхніцы. Эксперыментальна выявіў зрух узроўняў энергіі ў атаме вадароду (гл.Лэмбаўскі зрух). Разам з інш. пабудаваў індукцыйны паскаральнік рэлятывісцкіх электронаў (1962), прапанаваў тэорыю газавага лазера (1964). Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Валянціна Аляксееўна) (н. 2.6.1919, с. Азяркі Тульскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1973). Скончыла Алма-Ацінскі вет.ін-т (1941). У 1966—87 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па этыялогіі, дыягностыцы і спецыфічнай прафілактыцы інфекц. захворванняў маладняку с.-г. жывёл.
Тв.:
Диагностика инфекционной энтеротоксемии с помощью типоспецифических сывороток (разам з Т.Я.Лахно) // Ветеринария. 1970. № 5;
Анаэробные желудочно-кишечные заболевания молодняка сельскохозяйственных животных. Мн., 1974 (разам з В.І.Ляньковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Раіса Канстанцінаўна) (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.