горад, адм. цэнтр Новай Каледоніі, на паўд.-зах. узбярэжжы вострава. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. Каля 70 тыс.ж. (1998). Гал. порт краіны (вываз нікелю. феранікелю, храмітаў, кобальту, марганцу, жал. руды, копры). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: металургічная (абагачэнне і выплаўка нікелю і інш. металаў), харчовая. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БЕРГАЎЗЕН (Oberhausen),
горад на З Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Каля 250 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на канале Рэйн-Герне і р. Эмшэр. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, цяжкае машынабудаванне, котлабудаванне, хім., шкляная. Здабыча кам. вугалю. Адм.-гасп. акадэмія. Штогадовы міжнар. фестываль кароткаметражных фільмаў (з 1951).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬДЭНБУРГ (Oldenburg),
горад на ПнЗ Германіі, зямля Ніжняя Саксонія. Упершыню згадваецца ў 1108. Каля 150 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Хунтэ каля пачатку суднаходнага канала Хунтэ-Эмс (Кюстэнканал). Прам-сць: эл.-тэхн., харч., тэкстыльная. Адм. акадэмія. Ун-т. Бат. сад. Паблізу здабыча нафты і прыроднага газу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СТЫН (Austin),
горад на Пд ЗША. Адм. ц. штата Тэхас. 541,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 800 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-фін. цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л.вытв-сцьЭВМ, сродкаў сувязі; паліграф., хім., мэблевая, буд. матэрыялаў, харчовая. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАПА́ЎЛАЎСК,
горад у Казахстане, цэнтр Паўн.-Казахстанскай вобл., на р. Ішым. Засн. ў 1752. 247 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (з-ды: маш.-буд., малалітражных рухавікоў, ізаляцыйных матэрыялаў і інш.), харч. і лёгкая прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ДРЭС. Пед.ін-т. Тэатр, філармонія. Краязн. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Ю́РА (Piura),
горад на ПнЗ Перу, на р. П’юра. Адм. ц. дэпартамента П’юра. Засн. ў 1532 Ф.Пісара. Каля 400 тыс.ж. (2000). Знаходзіцца на Панамер. шашы, чыгункай і аўтадарогамі злучаны з партамі на ўзбярэжжы Ціхага ак. Аэрапорт. Гандл.цэнтр. раёна баваўнаводства. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, харчасмакавая, тэкст., хімічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́КФАРД (Rockford),
горад на Пн ЗША, на р. Рок, у штаце Ілінойс. Засн. ў 1834. 147 тыс.ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі больш за 300 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., інстр., авіяц. і аўтазборачная, харчасмакавая. Вытв-сць крапежнага і прамысл. абсталявання, кантрольна-вымяральных прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЭ́ (Roubaix),
горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Нор. Каля 120 тыс.ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн.ж.Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж. цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прам-сці. Швейныя ф-кі, вытв-сць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТРО́ЙТ (Detroit),
горад у ЗША на пагранічнай з Канадай р. Дэтройт, паміж азёрамі Гурон і Эры, у штаце Мічыган. 1012,1 тыс.ж., з прыгарадамі 4,67 млн.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з гал. партоў у сістэме Вялікіх азёр. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. і гандл.-фін. цэнтр ЗША. Найбуйнейшы ў краіне цэнтр аўтамаб.прам-сці (у Д. і яго прыгарадах знаходзяцца праўленні, н.-д. лабараторыі і гал. прадпрыемствы аўтамаб. манаполій «Джэнерал мотарс», «Форд мотар», «Крайслер»; трэць аўтамабіляў краіны збіраецца ў Д. і паблізу горада). З аўтабудаваннем звязаны інш. галіны прам-сці: чорная металургія, металаапр., прыладабуд. інстр., хім., гумаватэхн., шкляная, вытв-сць рознага прамысл. абсталявання. Развіты таксама суднабуд., нафтаперапр., харч.прам-сць. Вытв-сць аўтабранятанк. тэхнікі. 3 ун-ты.
Засн. ў 1701 французамі як крэпасць і форт. У 1760 захоплены англічанамі, з 1796 у складзе ЗША. З 1802 горад, у 1812 часова захоплены англічанамі. У 1837—47 сталіца штата Мічыган. Інтэнсіўны рост Д. пачаўся пасля 1830 у сувязі з буд-вам Эры-канала (1827), адкрыццём рэгулярнага суднаходства на Вялікіх азёрах. Адзін з цэнтраў абаліцыянізму. Значны прыток эмігрантаў з Еўропы. З канца 19 ст. развівалася аўтамаб.прам-сць (у 1903 засн. кампанія «Форд мотар», у 1925 — «Крайслер»), У 1960-я г. адбыліся расавыя хваляванні (у Д. пражывае больш як палова чорнага насельніцтва штата Мічыган), у выніку цэнтр горада быў значна знішчаны.
У горадзе пераважае шахматная планіроўка, ёсць рысы і радыяльна-кальцавога плана (магістраль Гранд-бульвар; радыяльныя вуліцы, якія сыходзяцца ў парку Гранд-сёркус). Асн. пабудовы: Ратуша (1871), Публічная б-ка (1921—23, арх. К.Гілберт), Ін-т мастацтваў (1922—27, арх. П.Крэт, фрэскі Д.Рыверы, 1932—33); небаскроб Пенабскатбілдынг (1928), прамысл. комплекс «Крайслер» (1938, арх. А.Кан), канферэнц-зала Уэйнскага ун-та (1957—59) і будынак кампаніі «Рэйналдс металс» (1959, арх. М.Ямасакі), «Рэнесанс-Цэнтр» (1977, арх. Дж.Портман). Музеі: Ін-т мастацтваў (багатыя зборы дэкар.-прыкладнога мастацтва), Грынфілд-вілідж (музей амер. побыту), гісторыі аўтамабіля (у Дырбарне — прыгарадзе д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬДЫ́ВІЯ (Valdivia),
горад на Пд Чылі. Засн. ў 1552. 150 тыс.ж. (1990). Порт на р. Вальдывія, за 20 км ад яе ўпадзення ў Ціхі ак., марскі аванпорт — Караль (вываз лесу, збожжа). Чыг. станцыя. Цэнтр с.-г. і лесапрамысл. раёна. Суднарамонт. Цэлюлозна-папяровая і харч.прам-сць. Ун-т. У 1960 горад моцна разбураны землетрасеннем.